https://bel.sputnik.by/20250331/pradpryemstvy-maskvy-pavyalchyl-ekspart-u-belarus-na-11-1094959363.html
Прадпрыемствы Масквы павялічылі экспарт у Беларусь на 11%
Прадпрыемствы Масквы павялічылі экспарт у Беларусь на 11%
Sputnik Беларусь
Для прасоўвання сталічнай прадукцыі на замежных рынках ў 2019 годзе быў створаны цэнтр падтрымкі экспарту, прамысловасці і інвестыцыйнай дзейнасці "Моспром". 31.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-31T12:27+0300
2025-03-31T12:27+0300
2025-03-31T12:27+0300
масква
экспарт
беларусь
саюзная дзяржава
навіны
снд
эканоміка
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1f/1094958385_0:0:2730:1537_1920x0_80_0_0_5756d13585003cad320fcde98fd20c8a.jpg
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Па выніках 2024 года пастаўкі прадпрыемстваў Масквы на рынкі краін СНД выраслі больш як на 15% у параўнанні са звесткамі 2023 года, а ў Беларусь павялічыліся на 11%, паведамляе прэс-служба дэпартамента інвестыцыйнай і прамысловай палітыкі ўрада Масквы.У параўнанні з 2023 годам маскоўскі экспарт у Беларусь павялічыўся на 11%. Сталічныя прадпрыемствы ў асноўным пастаўляюць у краіну прадукцыю будаўнічай, лёгкай і фармацэўтычнай галін прамысловасці. Акрамя таго, у Беларусі запатрабавана сталічная радыёэлектроніка і радыёлакацыйная апаратура маскоўскай вытворчасці.Пастаўкі сталічных прадпрыемстваў у Казахстан выраслі на 15%. У лік экспартаваных тавараў уваходзяць маскоўская бытавая хімія, сродкі асабістай гігіены, сродкі для валасоў, касметычная прадукцыя, а таксама прадукты харчавання, напрыклад, каўбасныя і кандытарскія вырабы.Аб’ём маскоўскага экспарту ва Узбекістан вырас амаль на 20% у параўнанні з 2023 годам. Акрамя сталічных лекавых прэпаратаў, прадуктаў харчавання і касметыкі, попытам у краіне карыстаюцца тавары чыгуначнага машынабудавання і нізкавольтныя электраразмеркавальныя прыстасаванні.Для прасоўвання сталічнай прадукцыі на замежных рынках у 2019 годзе быў створаны цэнтр падтрымкі экспарту, прамысловасці і інвестыцыйнай дзейнасці "Моспром". Адным з найболей папулярных прылад падтрымкі традыцыйна лічыцца байерская праграма. Яна дае магчымасць кампаніям удзельнічаць у міжнародных галіновых выставах і дзелавых місіях, дзе праводзяцца сустрэчы фарматаў B2B і B2G."Спецыялісты цэнтра падтрымкі экспарту "Моспром" суправаджаюць сталічных прамыслоўцаў на кожным этапе іх знешнеэканамічнай дзейнасці. У прыватнасці, на 2025 год ужо запланаваны бізнес-місіі ў Казахстан, Беларусь, Азербайджан, Арменію, а таксама арганізацыя ўдзелу сталічных прадпрыемстваў у адной з найбуйнейшых прамысловых выставак ва Узбекістане. Дадзеныя меры падтрымкі накіраваны на прасоўванне экспарту маскоўскай прамысловай прадукцыі за мяжой", - сказаў міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента інвестыцыйнай і прамысловай палітыкі Анатоль Гарбузоў.Для сталічных прадпрыемстваў інструменты падтрымкі цэнтра "Моспром" адкрываюць перспектывы выхаду на новыя рынкі, пашырэння асартыменту прадукцыі, што экспартуецца, устанаўлення партнёрскіх адносін і прыцягнення інвестыцый.Таксама маскоўскім экспарцёрам актыўна дапамагае дзяржава. Нацпраект "Международная кооперация и экспорт" – гэта цэлы комплекс мер інфармацыйнай, фінансавай, страхавой і лагістычнай падтрымкі. У рамках нацпраекта працуе лічбавая платформа "Мой экспорт", дзе прадпрымальнікам даюць падтрымку. Напрыклад, там можна бясплатна атрымаць кансультацыю экспертаў, аналітыку, дапамогу ў прасоўванні тавараў на міжнародных маркетплейсах, а таксама прайсці анлайн-навучанне і многае іншае.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250331/karankevch-belarus-gatova-praektavats--budavats-metro--novasbrsku-1094946398.html
масква
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1f/1094958385_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_6200a1320d428fdb49e621d878cda42c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масква, экспарт, беларусь, саюзная дзяржава, навіны , снд, эканоміка, расія
масква, экспарт, беларусь, саюзная дзяржава, навіны , снд, эканоміка, расія
Прадпрыемствы Масквы павялічылі экспарт у Беларусь на 11%
Для прасоўвання сталічнай прадукцыі на замежных рынках ў 2019 годзе быў створаны цэнтр падтрымкі экспарту, прамысловасці і інвестыцыйнай дзейнасці "Моспром".
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Па выніках 2024 года пастаўкі прадпрыемстваў Масквы на рынкі краін СНД выраслі больш як на 15% у параўнанні са звесткамі 2023 года, а ў Беларусь павялічыліся на 11%, паведамляе прэс-служба дэпартамента інвестыцыйнай і прамысловай палітыкі ўрада Масквы.
"Па даручэнні мэра Масквы Сяргея Сабяніна горад надае асаблівую ўвагу развіццю гандлёвага супрацоўніцтва з краінамі СНД. Па выніках 2024 года каля 17% сталічных паставак у дружалюбныя краіны прыйшлося на Беларусь, 15% – на Казахстан, а доля Узбекістана склала 4% ад сукупнага несыравіннага неэнергетычнага экспарту Масквы", - сказаў намеснік мэра Масквы па пытаннях транспарту і прамысловасці Максім Ліксутаў.
У параўнанні з 2023 годам маскоўскі экспарт у Беларусь павялічыўся на 11%. Сталічныя прадпрыемствы ў асноўным пастаўляюць у краіну прадукцыю будаўнічай, лёгкай і фармацэўтычнай галін прамысловасці. Акрамя таго, у Беларусі запатрабавана сталічная радыёэлектроніка і радыёлакацыйная апаратура маскоўскай вытворчасці.
Пастаўкі сталічных прадпрыемстваў у Казахстан выраслі на 15%. У лік экспартаваных тавараў уваходзяць маскоўская бытавая хімія, сродкі асабістай гігіены, сродкі для валасоў, касметычная прадукцыя, а таксама прадукты харчавання, напрыклад, каўбасныя і кандытарскія вырабы.
Аб’ём маскоўскага экспарту ва Узбекістан вырас амаль на 20% у параўнанні з 2023 годам. Акрамя сталічных лекавых прэпаратаў, прадуктаў харчавання і касметыкі, попытам у краіне карыстаюцца тавары чыгуначнага машынабудавання і нізкавольтныя электраразмеркавальныя прыстасаванні.
Для прасоўвання сталічнай прадукцыі на замежных рынках у 2019 годзе быў створаны цэнтр падтрымкі экспарту, прамысловасці і інвестыцыйнай дзейнасці "Моспром". Адным з найболей папулярных прылад падтрымкі традыцыйна лічыцца байерская праграма. Яна дае магчымасць кампаніям удзельнічаць у міжнародных галіновых выставах і дзелавых місіях, дзе праводзяцца сустрэчы фарматаў B2B і B2G.
"Спецыялісты цэнтра падтрымкі экспарту "Моспром" суправаджаюць сталічных прамыслоўцаў на кожным этапе іх знешнеэканамічнай дзейнасці. У прыватнасці, на 2025 год ужо запланаваны бізнес-місіі ў Казахстан, Беларусь, Азербайджан, Арменію, а таксама арганізацыя ўдзелу сталічных прадпрыемстваў у адной з найбуйнейшых прамысловых выставак ва Узбекістане. Дадзеныя меры падтрымкі накіраваны на прасоўванне экспарту маскоўскай прамысловай прадукцыі за мяжой", - сказаў міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента інвестыцыйнай і прамысловай палітыкі Анатоль Гарбузоў.
Для сталічных прадпрыемстваў інструменты падтрымкі цэнтра "Моспром" адкрываюць перспектывы выхаду на новыя рынкі, пашырэння асартыменту прадукцыі, што экспартуецца, устанаўлення партнёрскіх адносін і прыцягнення інвестыцый.
Таксама маскоўскім экспарцёрам актыўна дапамагае дзяржава. Нацпраект "Международная кооперация и экспорт" – гэта цэлы комплекс мер інфармацыйнай, фінансавай, страхавой і лагістычнай падтрымкі. У рамках нацпраекта працуе лічбавая платформа "Мой экспорт", дзе прадпрымальнікам даюць падтрымку. Напрыклад, там можна бясплатна атрымаць кансультацыю экспертаў, аналітыку, дапамогу ў прасоўванні тавараў на міжнародных маркетплейсах, а таксама прайсці анлайн-навучанне і многае іншае.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"