Кіраўнікі МЗС Расіі і Кітая абмеркавалі ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкСустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і МЗС КНР Сяргея Лаўрова і Ван І
Сустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і МЗС КНР Сяргея Лаўрова і Ван І - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2025
Падпісацца
Лаўроў правёў перагаворы з кітайскім калегам, былі закрануты тэмы і двухбаковага супрацоўніцтва, і глабальны парадак дня.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Перагаворы міністраў замежных спраў Расіі і Кітая Сяргея Лаўрова і Ван І прайшлі ў сяброўскай і адкрытай атмасферы, паведамілі ў МЗС РФ.
Як падкрэслілі ў ведамстве, такая атмасфера характэрна для расійска-кітайскіх адносін.
"Было падкрэслена супадзенне або блізкасць пазіцый па асноўных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння і глабальнага парадку дня, што ў поўнай меры адпавядае высокаму духу стратэгічнага партнёрства паміж Расіяй і Кітаем", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У час перагавораў расійскі і кітайскі міністры правялі паглыблены абмен думкамі па графіку двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, па асобных пытаннях практычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Таксама яны падкрэслілі, што важна нарошчваць каардынацыю ў ААН, ШАС, БРІКС, "Групе дваццаці", АЦЭС і на іншых пляцоўках. Тэмай размовы сталі і новыя рызыкі ў плане бяспекі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў закранулі таксама сітуацыю на Карэйскім паўвостраве, тэму ядзернай праграмы Ірана, стан спраў у Цэнтральнай Азіі.
"…Абмеркаваны перспектывы фарміравання новай структуры бяспекі ў Еўразіі на фоне стагнацыі еўраатлантычных механізмаў", - адзначылі ў МЗС РФ.
Не абышлі міністры бокам і ўкраінскі канфлікт. Акцэнт быў зроблены на тым, што трэба ўстараніць першапрычыны канфлікту, каб выйсці на трывалыя мірныя дамоўленасці.
Міністр замежных спраў Кітая Ван І здзейсніў афіцыйны візіт у Маскву 31 сакавіка – 1 красавіка. Яго прыняў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У ходзе сустрэчы расійскі лідар падкрэсліў, што ў Маскве чакаюць старшыню КНР Сі Цзіньпіна 9 Мая, у дзень святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі КНР і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2025
Краявіды мяняюцца, але цягнік ідзе наперад: Ван І аб супрацоўніцтве РФ і Кітая
Стужка навiн
0