Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Беларусь і Расія павінны разлічваць толькі на свае сілы

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкФлагі Беларусі і Расіі
Флагі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2025
Падпісацца
Беларускі лідар на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна адзначыў, што наперадзе важныя даты для Беларусі і Расіі.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен, што Маскве і Мінску ў сучасных умовах трэба разлічваць толькі на свае сілы, аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Усё будзе залежаць ад нас, трэба арыентавацца толькі на свае сілы", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусі і Расіі трэба выкарыстоўваць існуючыя рэзервы з-за сітуацыі, якая склалася ў свеце.
"Але павінен вам сказаць – ці то яшчэ будзе, усё не так проста. І не так дабрадушна, як можа камусьці здавацца, таму ў чарговы раз проста варта сказаць, што ўсё будзе залежаць ад нас, трэба арыентавацца толькі на свае магчымасці. А калі нешта прыбудзе звонку, мы будзем толькі рады, але ўжо з галавой павінны падыходзіць да таго, што нам прапануюць".
Ён таксама адзначыў важнасць разумення таго, як Беларусі і Расіі рухацца разам у сучасных умовах.
"Таму мы ўжо наеліся гэтай беганіны, там якасць, інвестыцыі і гэтак далей. Грошы скралі і арыштавалі і ў Расіі, і ў нас. (...) Таму трэба арыентавацца на сваё, мы здольны многае зрабіць. Але, як я кажу, трэба час, трэба пацярпець, куды падзецца, і ў Расіі гэта разумеюць яшчэ больш, чым у нас.

Важныя даты

Сустрэчу з губернатарам Пензенскай вобласці беларускі лідар пачаў з напаміну аб тым, што наперадзе – важныя для дзвюх краін даты.

"Мы знаходзімся напярэдадні вялікіх свят. Гэта не толькі Вялікдзень, светлае свята, якому мы заўсёды былі рады і ў савецкія часы, і ў цяперашнія, але і самае галоўнае свята – 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 2 красавіка таксама немалаважнае свята – Дзень яднання беларусаў і расіян".

Гаворачы аб значнасці даты 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Лукашэнка, звяртаючыся да Мельнічэнкі, сказаў: "Мы з вамі, як гісторыкі, разумеем, што праз пэўны прамежак часу, на жаль, падзеі паўтараюцца. Але для нас важна, каб нашы дзеці і ўнукі памяталі гэтую дату, і на гэтых вялікіх датах і падзеях мы выхоўваем новыя пакаленні", - сказаў Лукашэнка.

Надзейны партнёр

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Пензенскай вобласцю і з’яўляецца надзейным партнёрам.
У сваю чаргу губернатар расійскага рэгіёна павіншаваў Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і заявіў, што бачыць вялікія перспектывы ў супрацоўніцтве з Беларуссю.
У 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Пензенскай вобласцю склаў 152,1 млн долараў, станоўчае сальда – 30,5 млн долараў. Беларусь у гэты рэгіён экспартуе масла сметанковае, сыры, тварог, пліты драўняныя, а купляе мэблю, паперу, кардон, арматуру для трубаправодаў.
Папярэдні раз Мельнічэнка сустракаўся з беларускім лідарам у 2022 годзе падчас свайго візіту ў Мінск.
Прадстаўнічая дэлегацыя Пензенскай вобласці прыбыла ў Беларусь 31 сакавіка. Сёння раніцай губернатар усклаў вянок да манумента Перамогі, пасля сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Мелінічэнкам наведае МАЗ, правядзе сустрэчу ва ўрадзе і Мінгарвыканкаме.
У рамках візіту, які будзе доўжыцца да 7 красавіка, дэлегацыя Пензенскай вобласці наведае шэраг буйных беларускіх прадпрыемстваў, акрамя гэтага адкрыюцца Дні Пензенскай вобласці ў Магілёве, 5-7 красавіка дэлегацыя будзе знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
МЗС РФ: Саюзная дзяржава – лакаматыў інтэграцыі ў ЕАЭС
Стужка навiн
0