Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Мінску стартавалі рэпетыцыі парада – відэа

Падпісацца
Беларускія вайскоўцы ва ўсю рэпеціруюць парад. Як ідзе падрыхтоўка да ўрачыстага мерапрыемства, глядзіце на відэа Sputnik.
У Дзень Перамогі па беларускай сталіцы пройдуць 30 пешых парадных разлікаў. Прыедуць у Беларусь для ўдзелу ў святкаванні 80-годдзя Вялікай Перамогі і разлікі з Расіі і Кітая.
Зараз на пляцы Мінскай камендатуры праходзяць рэпетыцыі парада. Кожны ўдзельнік намотвае па шэсць кругоў мінімум. Усё робіцца для таго, каб дзеянні ў шыхце былі зладжанымі і практычна сінхроннымі.
У кожнай такой рэпетыцыі ўдзельнічаюць некалькі тысяч вайскоўцаў і прадстаўнікоў іншых сілавых ведамстваў.
У гэтым годзе гледачоў парада чакаюць навінкі і нават гістарычная частка з элементамі парада Перамогі ў Маскве ў 1945 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0