https://bel.sputnik.by/20250406/lukashenka-zasnava-novy-sud-na-respublkanskm-uzron-1095135496.html
Лукашэнка заснаваў новы суд на рэспубліканскім узроўні
Лукашэнка заснаваў новы суд на рэспубліканскім узроўні
Sputnik Беларусь
Эканамічныя суды вырашана падзяліць на суды першай інстанцыі і апеляцыйныя, і для гэтага не плануецца набіраць новыя штаты супрацоўнікаў. 06.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-06T12:54+0300
2025-04-06T12:54+0300
2025-04-06T12:54+0300
суд
аляксандр лукашэнка
навіны
эканоміка
указ
у беларусі
беларусь
апеляцыйны эканамічны суд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".У паведамленні тлумачыцца, што гэта патрэбна для стварэння трохзвеннай сістэмы эканамічных судоў. Такі прынцып закладзены ў Кодэксе грамадзянскага судаводства, які быў прыняты ў Беларусі ў сакавіку 2024 года. Раней такога кодэкса не існавала.Для новага органа не плануюць набіраць дадатковы штат. Яго хочуць сфарміраваць за кошт суддзяў і іншых супрацоўнікаў, якія ўжо працуюць у сістэме. Чакаецца, што ў апеляцыйным судзе будзе 27 суддзяў, у тым ліку старшыня і яго намеснікі.Вярхоўнаму суду ўжо даручана ўнесці прапановы па кандыдатурах і вырашыць усе аргпытанні.Пры гэтым будуць падзелены эканамічныя суды першай і апеляцыйнай інстанцый.Раней, у 2014 годзе, у Беларусі прайшла рэформа судовай сістэмы. Гаспадарчыя суды сталі эканамічнымі, а Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў сваё існаванне. Замест яго стварылі калегію па эканамічных справах у Вярхоўным судзе. Адна з яе функцый – разгляд апеляцый на рашэнні эканамічных судоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250327/vyarkhony-sud-narkazlachynnasts-zyalyaetstsa-pagrozay-natsyyanalnay-byaspetsy-1094844387.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, аляксандр лукашэнка, навіны , эканоміка, указ, у беларусі, беларусь, апеляцыйны эканамічны суд
суд, аляксандр лукашэнка, навіны , эканоміка, указ, у беларусі, беларусь, апеляцыйны эканамічны суд
Лукашэнка заснаваў новы суд на рэспубліканскім узроўні
Эканамічныя суды вырашана падзяліць на суды першай інстанцыі і апеляцыйныя, і для гэтага не плануецца набіраць новыя штаты супрацоўнікаў.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
У паведамленні тлумачыцца, што гэта патрэбна для стварэння трохзвеннай сістэмы эканамічных судоў. Такі прынцып закладзены ў Кодэксе грамадзянскага судаводства, які быў прыняты ў Беларусі ў сакавіку 2024 года. Раней такога кодэкса не існавала.
"Апеляцыйны эканамічны суд у статусе працэсуальнага органа пачне сваю працу з 1 студзеня 2026 года, гэта значыць з даты ўступлення ў сілу Кодэкса грамадзянскага судаводства", - тлумачыць "Пул Першага".
Для новага органа не плануюць набіраць дадатковы штат. Яго хочуць сфарміраваць за кошт суддзяў і іншых супрацоўнікаў, якія ўжо працуюць у сістэме. Чакаецца, што ў апеляцыйным судзе будзе 27 суддзяў, у тым ліку старшыня і яго намеснікі.
Вярхоўнаму суду ўжо даручана ўнесці прапановы па кандыдатурах і вырашыць усе аргпытанні.
Пры гэтым будуць падзелены эканамічныя суды першай і апеляцыйнай інстанцый.
Раней, у 2014 годзе, у Беларусі прайшла рэформа судовай сістэмы. Гаспадарчыя суды сталі эканамічнымі, а Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў сваё існаванне. Замест яго стварылі калегію па эканамічных справах у Вярхоўным судзе. Адна з яе функцый – разгляд апеляцый на рашэнні эканамічных судоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"