ДзяржТБ: увезенай у Беларусь узрыўчаткай можна падарваць шматкватэрны дом

© Photo : Telegram / Таможенные органы БеларусиАўтамабіль, на якім перавозілі ўзрыўчатку
Аўтамабіль, на якім перавозілі ўзрыўчатку - Sputnik Беларусь, 1920, 07.04.2025
Падпісацца
Беларускія мытнікі спынілі падазроны фургон на малдаўскіх нумарах, які рухаўся з Польшчы – пры дбайным надглядзе знойдзена амаль 600 кг магутнага выбуховага рэчыва.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Увезеная ў Беларусь узрыўчатка выраблена ў краінах НАТА, яна больш магутная за тратыл на 30%, расказалі ў рэпартажы тэлеканала "Першы інфармацыйны".
Напярэдадні стала вядома аб тым, што ў Беларусь з Польшчы спрабавалі завезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю ўзрыўчаткі – 580 кг.
Інцыдэнт адбыўся 2 красавіка ў пункце пропуску "Брэст". Фургон на малдаўскіх нумарах пераганялі з Літвы ў Расію – транзітам праз Польшчу і Беларусь. Пры ўважлівым надглядзе аўтамабіля было знойдзена выбуховае рэчыва, якое схавалі ў сценках і падлозе багажнага аддзялення.
Эксперт у галіне мінна-падрыўной справы Уладзімір Грубнік расказаў, што знаходка ўяўляе сабой падрыхтаваную пластыфікаваную ўзрыўчатку.
"Трэба зразумець, што такія мерапрыемствы пластыфікацыі выбуховых рэчываў у такіх колькасцях магчымы толькі сур’ёзным заводскім спосабам. І падобнымі рэчамі непасрэдна займаюцца ў краінах НАТА", - падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, эквівалент гэтай узрыўчаткі да тратылу складае 1,3 – гэта значыць яна на 30% больш магутная за яго. Таксама эксперт адзначыў, што 580 кг маглі выкарыстаць, напрыклад, пры падрыве вялікага моста, шматкватэрнага будынка, гандлёвага цэнтра, дамбы і іншых аб’ектаў.
"Або ж выкарыстана рэальна ў сотнях розных тэрактах і акцый прамога дзеяння, ліквідацыях", - дадаў эксперт.

Вадзіцель не ведаў

Яўген Манько, які быў за рулём фургона, расказаў, што ён займаецца перавозкай аўтамабіляў з Еўропы ў Расію і Беларусь. Нашпігаваную ўзрыўчаткай машыну яго папрасіў даставіць у Расію знаёмы з Эстоніі. Пры гэтым ён сцвярджае, што нічога не ведаў аб узрыўчатцы.
"Мой таварыш з Эстоніі, Раман, ён звярнуўся да мяне ў чарговы раз. Я яму перавозіў і тэхніку розную, снегаходы, дапусцім, і легкавыя аўтамабілі. І сам асабіста з ім знаёмы, і ніякіх наогул у мяне там думак аб тым, што ён можа мяне неяк падставіць або яшчэ штосьці, нават не было. Адзінае, што я ведаў ад Рамана, што ёсць Іван, які да яго звярнуўся за гэтым усім. І Іван займаўся пераробкай аўтамабіля. Перарабляўся аўтамабіль у аўтадом", - адзначыў Яўген.
Затрыманаму ў Беларусі вадзіцелю пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі. Брэсцкая мытня па гэтым факце ў адносінах да вадзіцеля і іншых неўстаноўленых асоб узбудзіла крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС выбуховых рэчываў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ прадухіліла тэракт - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ прадухіліла серыю тэрактаў супраць удзельнікаў СВА
Стужка навiн
0