https://bel.sputnik.by/20250407/mnabarony-rf-usu-6-razo-za-sutk-atakaval-rasyskya-energaabekty-1095196154.html
Мінабароны РФ: УСУ 6 разоў за суткі атакавалі расійскія энергааб’екты
Мінабароны РФ: УСУ 6 разоў за суткі атакавалі расійскія энергааб’екты
Sputnik Беларусь
Украінскі бок ігнаруе раней дасягнутыя дамоўленасці аб забароне ўдараў па энергетычнай структуры Расіі. 07.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-07T15:11+0300
2025-04-07T15:11+0300
2025-04-07T15:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
украіна
расія
бяспека
міністэрства абароны рф
энергетыка
перагаворы па украіне
перагаворы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/04/1095119671_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_8e843cfc7c59fa51c36a8300db1bd4de.jpg
МІНСК, 7 кра – Sputnik. УСУ за мінулыя суткі наносілі ўдары па аб’ектах энергетыкі ў Растоўскай, Варонежскай, Бранскай, Херсонскай абласцях і ДНР, такія даныя прывялі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.Усяго ўкраінскімі вайскоўцамі было зроблена шэсць спроб.У прыватнасці, у выніку атакі ўкраінскага БПЛА па энергааб’екце філіяла ПАТ "Россети" – Ростовское ПМЭС" адбылося адключэнне высакавольтнай лініі 220 кВ Новачаркаскай ДРЭС – Р-20 I ланцуг.У міністэрстве звярнулі ўвагу, што кіеўскі рэжым не спыніў атакі па расійскай энергетычнай інфраструктуры, нягледзячы на дасягнутыя раней адпаведныя дамоўленасці.Энергетычныя дамоўленасціРаней прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы 18 сакавіка прыйшлі да пагаднення ў частцы спынення ўдараў па энергетычнай інфраструктуры.Трамп вылучыў прапанову аб узаемнай адмове бакоў украінскага канфлікту ад удараў на 30 дзён па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры, Пуцін падтрымаў гэтую ініцыятыву.Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу заявіў, што Украіна падтрымае прапанову аб спыненні ўдараў, аднак ужо на наступны дзень УСУ атакавалі з дапамогай БПЛА нафтабазу на Кубані.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250402/pyasko-ke-tak--ne-daluchysya-da-maratoryya-na-dary-pa-energetytsy-1095030122.html
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/04/1095119671_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_1d1e0d451f5ca842e1dc1068d481b365.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, энергетыка, перагаворы па украіне, перагаворы
спецаперацыя, навіны , украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, энергетыка, перагаворы па украіне, перагаворы
Мінабароны РФ: УСУ 6 разоў за суткі атакавалі расійскія энергааб’екты
Украінскі бок ігнаруе раней дасягнутыя дамоўленасці аб забароне ўдараў па энергетычнай структуры Расіі.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. УСУ за мінулыя суткі наносілі ўдары па аб’ектах энергетыкі ў Растоўскай, Варонежскай, Бранскай, Херсонскай абласцях і ДНР, такія даныя прывялі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Усяго ўкраінскімі вайскоўцамі было зроблена шэсць спроб.
У прыватнасці, у выніку атакі ўкраінскага БПЛА па энергааб’екце філіяла ПАТ "Россети" – Ростовское ПМЭС" адбылося адключэнне высакавольтнай лініі 220 кВ Новачаркаскай ДРЭС – Р-20 I ланцуг.
У міністэрстве звярнулі ўвагу, што кіеўскі рэжым не спыніў атакі па расійскай энергетычнай інфраструктуры, нягледзячы на дасягнутыя раней адпаведныя дамоўленасці.
Энергетычныя дамоўленасці
Раней прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы 18 сакавіка прыйшлі да пагаднення ў частцы спынення ўдараў па энергетычнай інфраструктуры.
Трамп вылучыў прапанову аб узаемнай адмове бакоў украінскага канфлікту ад удараў на 30 дзён па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры, Пуцін падтрымаў гэтую ініцыятыву.
Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу заявіў, што Украіна падтрымае прапанову аб спыненні ўдараў, аднак ужо на наступны дзень УСУ атакавалі з дапамогай БПЛА нафтабазу на Кубані.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"