https://bel.sputnik.by/20250407/pradstantstva-fondu-talaya-zyavtstsa--maskve-1095197348.html
Прадстаўніцтва Фонду Талая з’явіцца ў Маскве
Прадстаўніцтва Фонду Талая з’явіцца ў Маскве
Sputnik Беларусь
Фонд і міжнародная дабрачынная арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" абмяняюцца прадстаўніцтвамі. 07.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-07T14:39+0300
2025-04-07T14:39+0300
2025-04-07T16:14+0300
спецаперацыя
навіны
аляксей талай
фонд
дабрачыннасць
грамадства
расія
у беларусі
беларусь
дом масквы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095189517_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_0346e2c5a0046f2825917fdffb3cafa9.jpg
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Беларускі фонд Аляксея Талая і міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" (Расія) падпісалі ў мінскім Доме Масквы дагавор аб партнёрстве, перадае Sputnik.Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар дабрачыннага фонду Аляксей Талай і член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека і прэзідэнт арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы" Вольга Дземічава.Гэтым дагаворам прадугледжана адкрыццё ў Маскве прадстаўніцтва Фонду Талая, а ў Мінску – грамадскай арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы"."Падпісанне дагавора стала ўзаконеннем шчыльных і плённых адносін з Фондам Талая, якія існавалі і раней. З Аляксеем Канстанцінавічам (Талаем - Sputnik) мы знаёмы даўно і дзякуючы працы яго фонду, дзякуючы яго асабістаму ўкладу атрымалася дапамагчы вельмі шматлікім цяжкахворым і параненым дзецям, пацярпелым у у прыфрантавых тэрыторыях ад мінна-выбухных траўм", - адзначыла Дземічава.Яна падкрэсліла, што арганізацыя "Справядлівая дапамога Доктара Лізы" дапамагае цяжкахворым і параненым дзецям Данбаса з 2014 года, таксама як і Фонд Талая даўно аказвае дапамогу гэтым сем’ям.Паводле яе інфармацыі, у бліжэйшы час прадстаўніцтвы пачнуць функцыянаваць, ужо ўзгоднены кандыдатуры іх кіраўнікоў."У прадстаўніцтвах будзе працягвацца тая агульная праца, якую нашы арганізацыі і так ужо праводзяць па аказанні дапамогі цяжкапараненым дзецям і пацярпелым сем’ям – тым, каго закранула вайна", - падкрэсліла яна.Аляксей Талай таксама адзначыў, што ў дзвюх арганізацый чакаецца вялікая праца.Разам з тым Талай адзначыў, што ў будучым яшчэ шмат трэба зрабіць у сувязі з тым, што тэрыторыі Данецка, Луганска, Запарожжа і Херсоншчыны моцна замініраваны."Мы дарослыя і разважныя людзі павінны падрыхтавацца да таго, каб дапамагаць дзецям, якія трапілі ў бяду. Я, як чалавек, які страціў ногі і рукі ў 16 гадоў, усведамляю, наколькі цяжка застацца аднаму і наколькі важна, каб вакол цябе былі тыя людзі, якія разумеюць, як дзейнічаць, прыкладна ўсведамляюць алгарытм дзеянняў па рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі", - сказаў кіраўнік фонду.Талай лічыць, што вопыт дзвюх арганізацый будзе адыгрываць у гэтым плане істотную ролю і, аб’яднаўшы намаганні, можна дабіцца ўсіх пастаўленых мэт."Мы зробім усё магчымае, каб сумесна дапамагаць пацярпелым сем’ям і дзецям. У тым ліку ствараецца рэабілітацыйны цэнтр пад Барысавам, якім мы будзем сумесна займацца", - дадаў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250321/talay-udastoeny-ganarovaga-zvannya-zasluzhany-mratvorats-1094690491.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095189517_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_3f891ae5ec7e7cf6cef21b94ae877f9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , аляксей талай, фонд, дабрачыннасць, грамадства, расія, у беларусі, беларусь, дом масквы, здароўе
спецаперацыя, навіны , аляксей талай, фонд, дабрачыннасць, грамадства, расія, у беларусі, беларусь, дом масквы, здароўе
Прадстаўніцтва Фонду Талая з’явіцца ў Маскве
14:39 07.04.2025 (абноўлена: 16:14 07.04.2025) Фонд і міжнародная дабрачынная арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" абмяняюцца прадстаўніцтвамі.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Беларускі фонд Аляксея Талая і міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя "Справедливая помощь доктора Лизы" (Расія) падпісалі ў мінскім Доме Масквы дагавор аб партнёрстве, перадае Sputnik.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар дабрачыннага фонду Аляксей Талай і член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека і прэзідэнт арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы" Вольга Дземічава.
Гэтым дагаворам прадугледжана адкрыццё ў Маскве прадстаўніцтва Фонду Талая, а ў Мінску – грамадскай арганізацыі "Справедливая помощь доктора Лизы".
"Падпісанне дагавора стала ўзаконеннем шчыльных і плённых адносін з Фондам Талая, якія існавалі і раней. З Аляксеем Канстанцінавічам (Талаем - Sputnik) мы знаёмы даўно і дзякуючы працы яго фонду, дзякуючы яго асабістаму ўкладу атрымалася дапамагчы вельмі шматлікім цяжкахворым і параненым дзецям, пацярпелым у у прыфрантавых тэрыторыях ад мінна-выбухных траўм", - адзначыла Дземічава.
Яна падкрэсліла, што арганізацыя "Справядлівая дапамога Доктара Лізы" дапамагае цяжкахворым і параненым дзецям Данбаса з 2014 года, таксама як і Фонд Талая даўно аказвае дапамогу гэтым сем’ям.
"Мы перасякаемся па агульнай рабоце і не можам не сябраваць і не ўзаемадзейнічаць. Таму сёння мы зрабілі першы афіцыйны крок у далейшай нашай сумеснай рабоце, падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Гэтае пагадненне дасць нам магчымасць адкрыць два прадстаўніцтвы: адно ў Мінску, і адно – у Маскве", - сказала прэзідэнт арганізацыі.
Паводле яе інфармацыі, у бліжэйшы час прадстаўніцтвы пачнуць функцыянаваць, ужо ўзгоднены кандыдатуры іх кіраўнікоў.
"У прадстаўніцтвах будзе працягвацца тая агульная праца, якую нашы арганізацыі і так ужо праводзяць па аказанні дапамогі цяжкапараненым дзецям і пацярпелым сем’ям – тым, каго закранула вайна", - падкрэсліла яна.
Аляксей Талай таксама адзначыў, што ў дзвюх арганізацый чакаецца вялікая праца.
"Мы ўжо ўзаемадзейнічаем і аказалі падтрымку і дапамогу ў рамках супрацоўніцтва многім дзецям і сем’ям з зоны правядзення СВА і тым, хто пацярпеў з 2014 года ў Данбасе з прычыны агрэсіі кіеўскага рэжыму", - сказаў ён.
Разам з тым Талай адзначыў, што ў будучым яшчэ шмат трэба зрабіць у сувязі з тым, што тэрыторыі Данецка, Луганска, Запарожжа і Херсоншчыны моцна замініраваны.
"Мы дарослыя і разважныя людзі павінны падрыхтавацца да таго, каб дапамагаць дзецям, якія трапілі ў бяду. Я, як чалавек, які страціў ногі і рукі ў 16 гадоў, усведамляю, наколькі цяжка застацца аднаму і наколькі важна, каб вакол цябе былі тыя людзі, якія разумеюць, як дзейнічаць, прыкладна ўсведамляюць алгарытм дзеянняў па рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі", - сказаў кіраўнік фонду.
Талай лічыць, што вопыт дзвюх арганізацый будзе адыгрываць у гэтым плане істотную ролю і, аб’яднаўшы намаганні, можна дабіцца ўсіх пастаўленых мэт.
"Мы зробім усё магчымае, каб сумесна дапамагаць пацярпелым сем’ям і дзецям. У тым ліку ствараецца рэабілітацыйны цэнтр пад Барысавам, якім мы будзем сумесна займацца", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"