https://bel.sputnik.by/20250408/lukashenka-nazva-avechkna-mashynay-1095235513.html
Лукашэнка назваў Авечкіна "машынай"
Лукашэнка назваў Авечкіна "машынай"
Sputnik Беларусь
Расійскі хакеіст "Вашынгтона" закінуў 895-ю шайбу ў наймацнейшай лізе свету і пабіў снайперскае дасягненне легендарнага канадца Уэйна Грэцкі. 08.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-08T17:44+0300
2025-04-08T17:44+0300
2025-04-08T17:44+0300
аляксандр лукашэнка
аляксандр авечкін
навіны
інтэрв'ю
палітыка
спорт
хакей
нхл
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095232297_0:0:1024:577_1920x0_80_0_0_752873bfde0b9c571907c28791212281.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што накіруе віншаванне расіяніну Аляксандру Авечкіну, які ўстанавіў галоўны рэкорд у НХЛ.Паводле яго слоў, рэкорд Авечкіна цяжка будзе перасягнуць, і, верагодна, немагчыма, таму што многія хакеісты ў 27-32 гады ўжо завяршаюць кар’еру."У 32 гады пачынаць трэба толькі гуляць – проста трэба рыхтавацца і выступаць. У 40 гадоў хлопец (Аляксандр Авечкін - Sputnik) – прыемна паглядзець! І трэба аддаць належнае, ён жа і гуляе. Гэта ж машына!" - адзначыў добрую спартыўную форму расійскага форварда "Вашынгтона" Лукашэнка.Беларускі лідар прызнаўся, што назіраў за Авечкіным, бо на лёдзе побач з ім заўсёды быў беларускі нападаючы Аляксей Протас."Наш хлопец беларускі, які вельмі шмат перадач аддаў і хварэў за тое, каб той накідаў такую колькасць шайб. Таму гэта наш гонар. А, тым больш, я як чалавек закаханы ў хакей, я не магу не ганарыцца і не радавацца. Я ад душы яго віншую і сёння ж накіруем яму віншаванне і прывітанне – мы ганарымся ім!" - падсумаваў прэзідэнт.Гістарычны рэкорд АвечкінаАляксандр Авечкін перасягнуў дасягненне канадскага хакеіста Уэйна Грэцкі, закінуўшы 895-ю шайбу ў НХЛ. Рэкорд быў устаноўлены ў матчы з "Нью-Ёрк Айлендарс" 6 красавіка. Папярэдняе дасягненне пратрымалася 26 гадоў.Цікава, што Авечкін і Грэцкі правялі аднолькавую колькасць гульняў – 1 487, але расійскі нападаючы "Вашынгтона" забіў у іх на адну шайбу больш.Дарэчы, у рэкордзе Авечкіна ёсць і беларускі след: у "Кэпіталз" з расіянінам згулялі два нашы хакеісты – Міхаіл Грабоўскі ў сезоне 2013/2014 і Аляксей Протас, які выступае ў сталічным амерыканскім клубе з 2021 года да гэтага часу. Беларусы асісціравалі "Ові" 20 разоў: на рахунку Протаса – 14 перадач (з іх 11 у гэтым сезоне), на рахунку Грабоўскага – шэсць асістаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250407/putsn-pavnshava-avechkna-sa-snayperskm-rekordam-u-nkhl-1095185650.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095232297_59:0:970:683_1920x0_80_0_0_f7c8b8707d71230829881fd880396537.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, аляксандр авечкін, навіны , інтэрв'ю, палітыка, спорт, хакей, нхл, у беларусі, беларусь, у свеце
аляксандр лукашэнка, аляксандр авечкін, навіны , інтэрв'ю, палітыка, спорт, хакей, нхл, у беларусі, беларусь, у свеце
Лукашэнка назваў Авечкіна "машынай"
Расійскі хакеіст "Вашынгтона" закінуў 895-ю шайбу ў наймацнейшай лізе свету і пабіў снайперскае дасягненне легендарнага канадца Уэйна Грэцкі.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што накіруе віншаванне расіяніну Аляксандру Авечкіну, які ўстанавіў галоўны рэкорд у НХЛ.
"Авечкін – малайчына! Наш хлопец, рускі чалавек і пабіў рэкорд у НХЛ. Можа, камусьці было і не вельмі гэта выгадна, яны ж раўнівыя гэтыя спартсмены. Паглядзіце, як усе радаваліся гэтаму. Рускі чалавек павярнуў іх у свой бок. Гэта гонар", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир".
Паводле яго слоў, рэкорд Авечкіна цяжка будзе перасягнуць, і, верагодна, немагчыма, таму што многія хакеісты ў 27-32 гады ўжо завяршаюць кар’еру.
"У 32 гады пачынаць трэба толькі гуляць – проста трэба рыхтавацца і выступаць. У 40 гадоў хлопец (Аляксандр Авечкін - Sputnik) – прыемна паглядзець! І трэба аддаць належнае, ён жа і гуляе. Гэта ж машына!" - адзначыў добрую спартыўную форму расійскага форварда "Вашынгтона" Лукашэнка.
Беларускі лідар прызнаўся, што назіраў за Авечкіным, бо на лёдзе побач з ім заўсёды быў беларускі нападаючы Аляксей Протас.
"Наш хлопец беларускі, які вельмі шмат перадач аддаў і хварэў за тое, каб той накідаў такую колькасць шайб. Таму гэта наш гонар. А, тым больш, я як чалавек закаханы ў хакей, я не магу не ганарыцца і не радавацца. Я ад душы яго віншую і сёння ж накіруем яму віншаванне і прывітанне – мы ганарымся ім!" - падсумаваў прэзідэнт.
Гістарычны рэкорд Авечкіна
Аляксандр Авечкін перасягнуў дасягненне канадскага хакеіста Уэйна Грэцкі, закінуўшы 895-ю шайбу ў НХЛ. Рэкорд быў устаноўлены ў матчы з "Нью-Ёрк Айлендарс" 6 красавіка. Папярэдняе дасягненне пратрымалася 26 гадоў.
Цікава, што Авечкін і Грэцкі правялі аднолькавую колькасць гульняў – 1 487, але расійскі нападаючы "Вашынгтона" забіў у іх на адну шайбу больш.
Дарэчы, у рэкордзе Авечкіна ёсць і беларускі след: у "Кэпіталз" з расіянінам згулялі два нашы хакеісты – Міхаіл Грабоўскі ў сезоне 2013/2014 і Аляксей Протас, які выступае ў сталічным амерыканскім клубе з 2021 года да гэтага часу. Беларусы асісціравалі "Ові" 20 разоў: на рахунку Протаса – 14 перадач (з іх 11 у гэтым сезоне), на рахунку Грабоўскага – шэсць асістаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"