https://bel.sputnik.by/20250408/rasyskya-voysk-vyzvall-paslak-gueva--kurskay-voblasts-1095225537.html
Расійскія войскі вызвалілі пасёлак Гуева ў Курскай вобласці
Расійскія войскі вызвалілі пасёлак Гуева ў Курскай вобласці
Sputnik Беларусь
Расійскае Мінабароны падлічыла, што за суткі УСУ на гэтым кірунку страцілі больш за 290 салдат. 08.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-08T14:13+0300
2025-04-08T14:13+0300
2025-04-08T14:13+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
курская вобласць
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
сумская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095222730_0:319:3072:2047_1920x0_80_0_0_4166e62c650a250bffe7cb1b1c40bfbf.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Расійскія войскі занялі прыгранічнае сяло Гуева ў Курскай вобласці, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны РФ.Там таксама ўдакладняецца, што за мінулыя суткі ў раёнах пасёлкаў Алешня і Горналь было нанесена паражэнне фарміраванням УСУ – механізаванай, танкавай, тром дэсантна-штурмавым брыгадам і брыгадзе тэраабароны.Армейская авіяцыя і артылерыя ліквідавалі жывую сілу і тэхніку праціўніка ў раёне шэрага населеных пунктаў Сумскай вобласці.Па даных Мінабароны РФ, за мінулыя 24 гадзіны страты ўкраінскіх войск склалі звыш 290 чалавек. Былі знішчаны танк, тры бронетранспарцёры, чатыры бронемашыны і чатыры пункты кіравання беспілотнікамі.У расійскім ваенным ведамстве ўдакладнілі, што ўсяго за час баявых дзеянняў на Курскім напрамку УСУ страцілі больш за 72,7 тысячы салдат, 405 танкаў, 300 бронетранспарцёраў, 13 амерыканскіх установак РСЗА HIMARS і 7 MLRS, а таксама іншую тэхніку і ўзбраенні.Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранічныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года.У сакавіку 2025 года расійскія войскі перайшлі ў маштабнае наступленне. Як паведамляў начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў, групоўка праціўніка ізалявана, у цяперашні час ідзе яе планамернае знішчэнне. На асобных напрамках расійскія падраздзяленні перайшлі дзяржаўную мяжу і выйшлі ў Сумскую вобласць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250407/rasyskya-vayskotsy-vyzvall-katsyarynaku--dnr-1095199107.html
курская вобласць
расія
украіна
сумская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095222730_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_2e323a0ae12ced8873867dd7acaf8cf3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , курская вобласць, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф, сумская вобласць
спецаперацыя, навіны , курская вобласць, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф, сумская вобласць
Расійскія войскі вызвалілі пасёлак Гуева ў Курскай вобласці
Расійскае Мінабароны падлічыла, што за суткі УСУ на гэтым кірунку страцілі больш за 290 салдат.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Расійскія войскі занялі прыгранічнае сяло Гуева ў Курскай вобласці, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны РФ.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" падчас наступальных дзеянняў вызвалены населены пункт Гуева", - гаворыцца ў штодзённай зводцы ведамства.
Там таксама ўдакладняецца, што за мінулыя суткі ў раёнах пасёлкаў Алешня і Горналь было нанесена паражэнне фарміраванням УСУ – механізаванай, танкавай, тром дэсантна-штурмавым брыгадам і брыгадзе тэраабароны.
Армейская авіяцыя і артылерыя ліквідавалі жывую сілу і тэхніку праціўніка ў раёне шэрага населеных пунктаў Сумскай вобласці.
Па даных Мінабароны РФ, за мінулыя 24 гадзіны страты ўкраінскіх войск склалі звыш 290 чалавек. Былі знішчаны танк, тры бронетранспарцёры, чатыры бронемашыны і чатыры пункты кіравання беспілотнікамі.
У расійскім ваенным ведамстве ўдакладнілі, што ўсяго за час баявых дзеянняў на Курскім напрамку УСУ страцілі больш за 72,7 тысячы салдат, 405 танкаў, 300 бронетранспарцёраў, 13 амерыканскіх установак РСЗА HIMARS і 7 MLRS, а таксама іншую тэхніку і ўзбраенні.
Уварванне ўкраінскага кантынгенту, а таксама замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кіева, у прыгранічныя раёны Курскай вобласці пачалося ў жніўні 2024 года.
У сакавіку 2025 года расійскія войскі перайшлі ў маштабнае наступленне. Як паведамляў начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў, групоўка праціўніка ізалявана, у цяперашні час ідзе яе планамернае знішчэнне. На асобных напрамках расійскія падраздзяленні перайшлі дзяржаўную мяжу і выйшлі ў Сумскую вобласць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"