Сенсацыі не выключаны: Сучкоў аб шансах "Дынама" ў другім раундзе плэй-оф КХЛ
12:58 08.04.2025 (абноўлена: 13:03 08.04.2025)
© ХК "Динамо-Минск"Гульнявы момант матча "Дынама-Мінск" - "Трактор"

© ХК "Динамо-Минск"
Падпісацца
Эксклюзіў
На гэтым тыдні для мінскага "Дынама" стартуе другі раунд Кубка Гагарына, сапернік мінчан – лідар Усходняй канферэнцыі чэлябінскі "Трактар". Па ходзе сезона гэтыя каманды сустракаліся двойчы і абмяняліся перамогамі, але саступіла "Дынама" чэлябінцам толькі ў авертайме.
"Дынама" выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе з 2008 года, за гэтыя 17 гадоў каманда дзевяць разоў выходзіла ў першы раунд Кубка Гагарына, але ўпершыню змагла прабіцца ў 1/4 фіналу.
На шляху да гэтай мэты "зубрам" прыйшлося літаральна зубамі выгрызаць гэтую магчымасць у маскоўскага ЦСКА, гульцы якога да апошняга не збіраліся здавацца. Так, атрымаўшы спачатку дзве перамогі ў Мінску, дынамаўцы потым двойчы саступілі "армейцам" на выездзе ў Маскве.
Але ў пятым паядынку, які адбыўся ў беларускай сталіцы, падапечныя Дзмітрыя Квартальнава ўпэўнена абгулялі маскоўскую каманду – 7:0. Гэта паражэнне стала для ЦСКА найбуйнейшым у плэй-оф за апошнія 16 гадоў і гістарычным разгромам.
Адыграцца масквічам так і не ўдалося: у шостым матчы ў сябе дома яны ўступілі з лікам 2:6 і вылецелі з 1/8 фіналу плэй-оф КХЛ.
Наступным сапернікам "зуброў" будзе лідар Усходняй канферэнцыі – чэлябінскі "Трактор", які выбіў з гонкі за Кубак Гагарына ўладзівастоцкі "Адмирал".
Дарэчы, падчас сезона мінчане правялі з "Трактором" дзве вочныя сустрэчы, і абмяняліся перамогамі, праўда, у лістападаўскім матчы мінчане прайгралі толькі ў авертайме.
Як можа скласціся гульня ў "Дынама" ў другім раундзе плэй-оф і ці ёсць у каманды шансы, карэспандэнт Sputnik абмеркаваў з каментатарам КХЛ-ТБ Паўлам Сучковым.
Гістарычная падзея
"Для "Дынама" выхад у другі раунд – гэта гістарычная падзея, але спыняцца на гэтым не варта. У серыі матчаў супраць маскоўскага ЦСКА мінчане вельмі выдатна праявілі характар, асабліва, калі пасля двух паражэнняў у Маскве нашылі ў сабе сілы і перамаглі", - адзначыў хакейны эксперт.
На думку Сучкова, было відавочным, што пяты матч на "Мінск-Арэне" пройдзе пад дыктоўку "зуброў".
"Будзем сумленнымі, гэта паядынак скончыўся раней за фінальную сірэну – ужо пасля першага перыяду было зразумела, што дынамаўцы паедуць у Маскву на шосты матч серыі з перавагай. У гэтай сустрэчы, якая стала вызначальнай, хлопцы Квартальнава паказалі добры хакей", - сказаў ён.
Каментатар тэлеканала лічыць, што мінскаму клубу відавочна не хацелася даводзіць справу дзе сёмага матча, хоць і прайшоў бы ён на хатняй арэне пры сваіх балельшчыках.
"Таму яны досыць хутка справіліся з асноўнай задачай і забілі першымі, праўда, у канцоўцы першага перыяду прапусцілі, але тут трэба аддаць належнае гульцам ЦСКА: яны бароліся да апошняга. Але па ходзе матча было відаць, што ў "Дынама" больш рэсурсаў для выніковай перамогі і свой статут фаварыта па выніках гэтай серыі "зубры", на мой погляд.
© Photo : Фото представлено Павлом СучковымКаментатар тэлеканала КХЛ-ТБ Павел Сучкоў

Каментатар тэлеканала КХЛ-ТБ Павел Сучкоў
© Photo : Фото представлено Павлом Сучковым
Сезон сенсацый
"Але далей больш і цікавей. ХК "Трактор" з’яўляецца пераможцам Усходняй канферэнцыі, і не варта звяртаць увагу на тое, што чэлябінцы са скрыпам прайшлі "Адмирал". Натуральна, ад іх чакалі большага, чакалі больш упэўненай перамогі, але ў разлік трэба браць не тое, што яны прайгралі два матчы, а тое, што яны выцягнулі два матчы з 1:3 і з 0:4", - сказаў хакейны эксперт.
На яго думку, гэта паказвае характар каманды з Чэлябінска: "Так што простай гэтая серыя дакладна не будзе, але і яўнага фаварыта таксама не будзе".
Таксама Сучкоў лічыць, што мінскія дынамаўцы зараз выглядаюць не горш, чым лідар Усходу "Трактар".
"Адзіны плюс у скарбонку чэлябінцаў – у іх больш кубкавага вопыту. Але ў "Дынама" ёсць Вадзім Шыпачоў і Андрэй Стась, а гэтыя хлопцы ведаюць, як здабываць перамогі. Я думаю, яны данясуць да маладых гульцоў, як гэта неабходна рабіць", - адзначыў ён.
Таксама каментатар КХЛ-ТБ адзначыў гульню легіянераў "Дынама", з якімі, на яго думку, праблем у другім раундзе быць не павінна, бо гэта сапраўдныя прафесіяналы.
"Яны выдатна разумеюць, што заканчваць сезон на другім раундзе – не самая прыемная справа. Але з тым складам, які цяпер ёсць у мінскага "Дынама", у прынцыпе магчыма пазмагацца і за выхад у паўфінал, чаму б і не?", - сказаў Сучкоў.
Таксама хакейны эксперт адзначыў беларускіх нападаючых "Дынама" Ягора Борыкава і Данііла Ліпскага, якія добра праявілі сябе ў матчах першага раунда Кубка Гагарына. Такая яркая гульня ў камандзе маладых хакеістаў, на яго думку, гаворыць аб тым, што ў "зуброў" ёсць глыбіня ў складзе. Гэта адыграе важную ролю бліжэй да канца другой серыі супраць "Трактора", калі яна зацягнецца, лічыць субяседнік агенцтва.
"У чэлябінцаў склад дастаткова шчыльны, цікавы, яны добра яго ўзмацнілі ў дэдлайн, але па серыі з "Адмиралам" можна сказаць, што ў "Трактора" ўсё ж ёсць праблемы. Натуральна, мінскае "Дынама" не будзе гуляць так, як "Адмирал", яно не будзе зачыняцца, і сіл у "зуброў" павінна быць паболей, а таксама рэсурсаў. Трэба проста карыстацца тымі праблемнымі момантамі, якія ёсць у чэлябінцаў", - раіць Сучкоў.
Ключавы фактар "Дынама"
"Васіль Дземчанка (варатар мінскага "Дынама" - Sputnik) безумоўна будзе ключавым фактарам у серыі супраць "Трактора". Справа ў тым, што ён выхаванец чэлябінскай каманды, і гэта той брамнік, які павінен будзе стварыць для "зуброў" цуд", - адзначыў каментатар.
Ён таксама падкрэсліў, што да гульні гэтага галкіпера ў першым раундзе супраць ЦСКА прэтэнзій няма, бо ён адыграў на тым узроўні, якога ад яго чакалі ў гэтым плэй-оф. Але як складзецца яго наступная гульня, стане зразумела толькі ў другім раундзе.
"Гэты плэй-оф дорыць нам сенсацыі, і хто ведае, можа быць, яшчэ адной сенсацыяй будзе тое, што пераможца Усходняй канферэнцыі прайграе мінскаму "Дынама" у другім раундзе Кубка Гагарына", - падсумаваў субяседнік Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"