https://bel.sputnik.by/20250409/adzny-spravyadlvy-taryf-na-mablnuyu-suvyaz-planuyuts-uvests--eaes-1095266103.html
Адзіны "справядлівы тарыф" на мабільную сувязь плануюць увесці ў ЕАЭС
Адзіны "справядлівы тарыф" на мабільную сувязь плануюць увесці ў ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Расія і Беларусь з 1 сакавіка ўвялі камфортныя тарыфы на роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, зараз гэты вопыт разглядаюць для прымянення на прасторы... 09.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-09T15:07+0300
2025-04-09T15:07+0300
2025-04-09T15:07+0300
еэк
еаэс
мабільная сувязь
інтэрнэт
навіны
грамадства
турызм
у свеце
мінск
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_0:0:2997:1687_1920x0_80_0_0_824f46449e04b52536f161109066db54.jpg
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Работа па ўкараненні ў ЕАЭС адзінага справядлівага тарыфу на паслугі мабільнай сувязі ідзе, казаць аб канкрэтных тэрмінах пакуль рана, паведаміў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што Беларусь і Расія з 1 сакавіка перайшлі на "дамашнія" тарыфы ў роўмінгу, і гэты вопыт улічваецца ў пытаннях з роўмінгам на ўсёй прасторы ЕАЭС, куды таксама ўваходзяць Казахстан, Кыргызстан і Арменія.Міністр заявіў, што ЕЭК не рэгулюе тарыфы на мабільную сувязь, а толькі дае пляцоўку для таго, каб аператары самі паміж сабой дамовіліся аб зніжэнні кошту інтэрканэкту."І гэта ў канчатковым выніку павінна прывесці да істотнага зніжэння агульнага кошту паслуг галасавой сувязі, а ў перспектыве – і перадачы даных", - удакладніў ён.Спачатку званкі, потым інтэрнэтЕрмаловіч адзначыў, што трэба як мага хутчэй вырашаць пытанне з адменай роўмінгу на галасавую сувязь унутры ЕАЭС, паколькі гэта адзін з важных фактараў для павелічэння турыстычнага патоку і камфортных умоў знаходжання замежных грамадзян у саюзе.Вяртаючыся да тэмы стварэння адзінага справядлівага тарыфу ў ЕАЭС, ён паведаміў, што работа ў гэтым плане ідзе цяжка, аднак задача будзе вырашана."Мы будзем абмяркоўваць на бліжэйшым пасяджэнні калегіі (ЕЭК - Sputnik) гэтае пытанне, тэма застаецца пакуль у полі абмеркавання, пакуль рана гаварыць аб нейкіх тэрмінах. Але ўпэўнен, што мы прымем рашэнне", - сказаў на заканчэнне Ермаловіч.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250308/yak-pratsue-sayuzny-romng-dlya-belaruskkh-sm-kart-u-rf-1094138753.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_66:0:2797:2048_1920x0_80_0_0_14a3af05d74e96cbce23a68b053feb62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еэк, еаэс, мабільная сувязь, інтэрнэт, навіны , грамадства, турызм, у свеце, мінск, беларусь
еэк, еаэс, мабільная сувязь, інтэрнэт, навіны , грамадства, турызм, у свеце, мінск, беларусь
Адзіны "справядлівы тарыф" на мабільную сувязь плануюць увесці ў ЕАЭС
Расія і Беларусь з 1 сакавіка ўвялі камфортныя тарыфы на роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, зараз гэты вопыт разглядаюць для прымянення на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза.
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Работа па ўкараненні ў ЕАЭС адзінага справядлівага тарыфу на паслугі мабільнай сувязі ідзе, казаць аб канкрэтных тэрмінах пакуль рана, паведаміў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што Беларусь і Расія з 1 сакавіка перайшлі на "дамашнія" тарыфы ў роўмінгу, і гэты вопыт улічваецца ў пытаннях з роўмінгам на ўсёй прасторы ЕАЭС, куды таксама ўваходзяць Казахстан, Кыргызстан і Арменія.
"Сапраўды, вельмі сур’ёзны вынік, на які мы арыентуемся пры пабудове сістэмы справядлівага тарыфу на еўразійскай эканамічнай прасторы", - сказаў Ермаловіч журналістам у кулуарах ІІІ Беларуска-Расійскага турыстычнага кангрэса ў Мінску.
Міністр заявіў, што ЕЭК не рэгулюе тарыфы на мабільную сувязь, а толькі дае пляцоўку для таго, каб аператары самі паміж сабой дамовіліся аб зніжэнні кошту інтэрканэкту.
"І гэта ў канчатковым выніку павінна прывесці да істотнага зніжэння агульнага кошту паслуг галасавой сувязі, а ў перспектыве – і перадачы даных", - удакладніў ён.
Спачатку званкі, потым інтэрнэт
Ермаловіч адзначыў, што трэба як мага хутчэй вырашаць пытанне з адменай роўмінгу на галасавую сувязь унутры ЕАЭС, паколькі гэта адзін з важных фактараў для павелічэння турыстычнага патоку і камфортных умоў знаходжання замежных грамадзян у саюзе.
"Перадача даных – больш складанае пытанне, паколькі неабходна гарантаваць бяспеку перадачы інфармацыі, і мы над гэтым працуем. Тэрміны, калі мы пяройдзем да адмены роўмінгу пры перадачы даных, больш аддаленыя", - падкрэсліў міністр ЕЭК.
Вяртаючыся да тэмы стварэння адзінага справядлівага тарыфу ў ЕАЭС, ён паведаміў, што работа ў гэтым плане ідзе цяжка, аднак задача будзе вырашана.
"Мы будзем абмяркоўваць на бліжэйшым пасяджэнні калегіі (ЕЭК - Sputnik) гэтае пытанне, тэма застаецца пакуль у полі абмеркавання, пакуль рана гаварыць аб нейкіх тэрмінах. Але ўпэўнен, што мы прымем рашэнне", - сказаў на заканчэнне Ермаловіч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"