https://bel.sputnik.by/20250409/gryzlo-adkry-u-baranavchakh-tablchku--pamyats-ab-legendarnay-partyzantsy-1095263427.html
Грызлоў адкрыў у Баранавічах таблічку ў памяць аб легендарнай партызанцы
Грызлоў адкрыў у Баранавічах таблічку ў памяць аб легендарнай партызанцы
Sputnik Беларусь
Жыхарка беларускага раённага цэнтра падчас Другой сусветнай вайны стала ўдзельніцай руху Супраціўлення ў Францыі. 09.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-09T13:28+0300
2025-04-09T13:28+0300
2025-04-25T10:43+0300
саюзная дзяржава
баранавічы
навіны 
барыс грызлоў
пасол
пасольства рф у беларусі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
мемарыял
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095261640_0:60:1265:772_1920x0_80_0_0_8418e044fdd701da51680aa977c8ec62.jpg
БАРАНАВІЧЫ, 9 кра – Sputnik. Народы Расіі і Беларусі памятаюць урокі Вялікай Айчыннай вайны, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай таблічкі ў гонар Разаліі Фрыдзон, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, вельмі сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – свяшчэннага для ўсіх расіян і беларусаў свята."Устаноўка мемарыяльнай таблічкі стала магчымай дзякуючы ініцыятыве Пасольства і Фонду Аляксандра Пячэрскага, падтрымцы нашага прадстаўніка Ніжагародскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Андрэя Дудкіна, а таксама кіраўніцтва Баранавіцкага гарвыканкама і, зразумела, намаганням і таленту беларускіх скульптараў і майстроў ліцейнай справы", - сказаў пасол.Барыс Грызлоў адзначыў у сваёй прамове, што біяграфія Разаліі Захараўны, якая пражывала ў пасляваенныя гады ў доме, дзе ўстаноўлена таблічка, – гэта прыклад гераізму і стойкасці ў перыяд найцяжкіх для нашых народаў выпрабаванняў. Яна не па чутках ведала, што такое жахі нацызму. Ёй разам з іншымі палоннымі ўдалося збегчы з канцлагера, пасля чаго яна працягнула барацьбу з фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі Францыі."У маі 1944 года ў наваколлях французскага горада Тыль, у Аргонскіх лясах Латарынгіі, легендарны жаночы партызанскі атрад "Родина", які ўзначальвала Разалія Захараўна Фрыдзон і яе саратніца Надзея Іосіфаўна Лісавец, вёў жорсткую барацьбу з гітлераўскімі войскамі і іх памагатымі. У яго склад уваходзілі 37 самаадданых савецкіх жанчын. Іх аб’ядноўвала імкненне пакласці канец гітлерызму і нацысцкай ідэалогіі, якая ляжала ў яго аснове і супярэчыла самой прыродзе чалавека", - падкрэсліў расійскі дыпламат.На яго думку, разам з беларускімі партызанамі, удзельнікі руху Супраціўлення ўнеслі свой важкі ўклад у Перамогу і наблізілі заканчэнне самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Тым самым яны ўвекавечылі свае імёны і назаўжды застануцца прыкладам патрыятызму."Мы не маем права забываць, якой велізарнай цаной была дасягнута Перамога нашымі дзядамі і прадзедамі. У адрозненне ад прыбалтыйскіх, украінскіх і некаторых іншых нашых заходніх суседзяў, брацкія народы Расіі і Беларусі памятаюць урокі мінулага і працягваюць адстойваць гістарычную праўду, беражліва захоўваць памяць аб воінах-пераможцах", - лічыць Барыс Грызлоў.Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што сённяшняе ўрачыстае мерапрыемства дае магчымасць узгадаць у асобе Разаліі Захараўны Фрыдзон сапраўдных герояў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан-падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, і звычайных жыхароў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250408/gonar-mayu-belaruskaya-karobka-rykhtuetstsa-da-parada-na-9-maya--maskve-1095230724.html
баранавічы
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2025
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095261640_79:0:1187:831_1920x0_80_0_0_72229fa21dec456badc83b55d85a5768.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    саюзная дзяржава, баранавічы, навіны , барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, мемарыял, мемарыяльная дошка, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, разалія фрыдзон, перамога, дзень перамогі
саюзная дзяржава, баранавічы, навіны , барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, мемарыял, мемарыяльная дошка, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, разалія фрыдзон, перамога, дзень перамогі
Грызлоў адкрыў у Баранавічах таблічку ў памяць аб легендарнай партызанцы
13:28 09.04.2025  (абноўлена: 10:43 25.04.2025) Жыхарка беларускага раённага цэнтра падчас Другой сусветнай вайны стала ўдзельніцай руху Супраціўлення ў Францыі.
БАРАНАВІЧЫ, 9 кра – Sputnik. Народы Расіі і Беларусі памятаюць урокі Вялікай Айчыннай вайны, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай таблічкі ў гонар Разаліі Фрыдзон, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, вельмі сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – свяшчэннага для ўсіх расіян і беларусаў свята.
"Устаноўка мемарыяльнай таблічкі стала магчымай дзякуючы ініцыятыве Пасольства і Фонду Аляксандра Пячэрскага, падтрымцы нашага прадстаўніка Ніжагародскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Андрэя Дудкіна, а таксама кіраўніцтва Баранавіцкага гарвыканкама і, зразумела, намаганням і таленту беларускіх скульптараў і майстроў ліцейнай справы", - сказаў пасол.
Барыс Грызлоў адзначыў у сваёй прамове, што біяграфія Разаліі Захараўны, якая пражывала ў пасляваенныя гады ў доме, дзе ўстаноўлена таблічка, – гэта прыклад гераізму і стойкасці ў перыяд найцяжкіх для нашых народаў выпрабаванняў. Яна не па чутках ведала, што такое жахі нацызму. Ёй разам з іншымі палоннымі ўдалося збегчы з канцлагера, пасля чаго яна працягнула барацьбу з фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі Францыі.
"У маі 1944 года ў наваколлях французскага горада Тыль, у Аргонскіх лясах Латарынгіі, легендарны жаночы партызанскі атрад "Родина", які ўзначальвала Разалія Захараўна Фрыдзон і яе саратніца Надзея Іосіфаўна Лісавец, вёў жорсткую барацьбу з гітлераўскімі войскамі і іх памагатымі. У яго склад уваходзілі 37 самаадданых савецкіх жанчын. Іх аб’ядноўвала імкненне пакласці канец гітлерызму і нацысцкай ідэалогіі, якая ляжала ў яго аснове і супярэчыла самой прыродзе чалавека", - падкрэсліў расійскі дыпламат.
На яго думку, разам з беларускімі партызанамі, удзельнікі руху Супраціўлення ўнеслі свой важкі ўклад у Перамогу і наблізілі заканчэнне самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Тым самым яны ўвекавечылі свае імёны і назаўжды застануцца прыкладам патрыятызму.
"Мы не маем права забываць, якой велізарнай цаной была дасягнута Перамога нашымі дзядамі і прадзедамі. У адрозненне ад прыбалтыйскіх, украінскіх і некаторых іншых нашых заходніх суседзяў, брацкія народы Расіі і Беларусі памятаюць урокі мінулага і працягваюць адстойваць гістарычную праўду, беражліва захоўваць памяць аб воінах-пераможцах", - лічыць Барыс Грызлоў.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што сённяшняе ўрачыстае мерапрыемства дае магчымасць узгадаць у асобе Разаліі Захараўны Фрыдзон сапраўдных герояў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан-падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, і звычайных жыхароў.
"Дзякуючы іх подзвігам і пасільнаму ўкладу ў агульную справу мы сёння жывем на гэтай багатай зямлі", - падсумаваў расійскі дыпламат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"