https://bel.sputnik.by/20250409/gryzlo-aznamsya-z-khodam-realzatsy-praekta-samalta-asvey-1095277922.html
Грызлоў азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта самалёта "Асвей"
Грызлоў азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта самалёта "Асвей"
Sputnik Беларусь
Беларускае прадпрыемства будзе выпускаць пасажырскі самалёт ЛМС-192 у кааперацыі з расійскімі партнёрамі. 09.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-09T19:45+0300
2025-04-09T19:45+0300
2025-04-09T19:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
баранавічы
"асвей"
барыс грызлоў
пасол
пасольства рф у беларусі
навіны
вытворчасць
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095277613_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_0aef057e67dae523b79edce76bfcdab9.jpg
БАРАНАВІЧЫ, 9 кра – Sputnik. Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у сераду наведаў вытворчую пляцоўку ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", паведамляе карэспандэнт Sputnik.У рамках азнаямлення расійскага дыпламата з прадпрыемствам дырэктар завода Ігар Кузьменка адзначыў, што асноўным відам дзейнасці ААТ з’яўляецца рамонт і мадэрнізацыя авіяцыйнай тэхнікі. Прадпрыемства адрамантавала і мадэрнізавала больш за 2 000 самалётаў і верталётаў.У сваю чаргу Барыс Грызлоў пацікавіўся, як прасоўваецца рэалізацыя праекта па зборцы пасажырскага самалёта "Асвей"."З якімі расійскімі авіябудаўнічымі прадпрыемствамі вы супрацоўнічаеце?" - спытаў расійскі дыпламат.На гэта Ігар Кузьменка адказаў, што беларускі бок азнаёміўся з вопытам прадпрыемства "АвиаСтар", авіяцыйных заводаў у Іркуцку, Казані і Новасібірску. У планах здзейсніць візіт на авіяцыйны завод у Камсамольску-на-Амуры. Шэраг рашэнняў улічаны падчас рэалізацыі праекта "Асвей".Дырэктар прадпрыемства таксама расказаў, што цяпер завяршаецца будаўніцтва аднаго з цэхаў, дзе будзе арганізавана вытворчасць дэталей для самалётаў "Асвей" і іншых паветраных суднаў у інтарэсах расійскіх заказчыкаў.Ігар Кузьменка таксама прадэманстраваў план далейшай рэалізацыі праекта, па якім вядзецца актыўная работа. Наперадзе ў прадпрыемства ўзвядзенне новага ангара агульнай плошчай 17 тысяч квадратных метраў, у якім будзе адбывацца поўная зборка самалёта.Пасол РФ азнаёміўся таксама з вытворчымі цэхамі завода і ацаніў узровень тэхнічных магчымасцей прадпрыемства ў Баранавічах, у тым ліку планавую рэалізацыю праекта па зборцы самалёта "Асвей".Самалёт "Асвей""Асвей" ствараецца ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Праект стартаваў у Расіі на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі па заказе Мінпрамгандлю РФ некалькі гадоў таму. Аднак затым было прынята рашэнне прыцягнуць беларускі бок.У 2024 годзе былі падпісаны ўсе неабходныя дакументы па ўдзеле Беларусі ў фінансаванні вопытна-канструктарскіх работ."Асвей" разлічаны на перавозку 19 пасажыраў і прызначаны для авіяперавозак па мясцовых і рэгіянальных паветраных лініях. Эксплуатацыя самалёта магчыма як у пасажырскім, грузавым, так і грузапасажырскім варыянце.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250402/seryynaya-vytvorchasts-samalta-asvey-pachnetstsa--2028-godze-1095048814.html
баранавічы
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095277613_251:0:2982:2048_1920x0_80_0_0_381ddec902b9d196b70362ad69398a39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, баранавічы, "асвей", барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, навіны , вытворчасць, самалёт, эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, баранавічы, "асвей", барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, навіны , вытворчасць, самалёт, эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь
Грызлоў азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта самалёта "Асвей"
Беларускае прадпрыемства будзе выпускаць пасажырскі самалёт ЛМС-192 у кааперацыі з расійскімі партнёрамі.
БАРАНАВІЧЫ, 9 кра – Sputnik. Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у сераду наведаў вытворчую пляцоўку ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У рамках азнаямлення расійскага дыпламата з прадпрыемствам дырэктар завода Ігар Кузьменка адзначыў, што асноўным відам дзейнасці ААТ з’яўляецца рамонт і мадэрнізацыя авіяцыйнай тэхнікі. Прадпрыемства адрамантавала і мадэрнізавала больш за 2 000 самалётаў і верталётаў.
"З Расійскай Федэрацыяй арганізавана цеснае ўзаемадзеянне. Мы шчыльна супрацоўнічаем з распрацоўшчыкамі і вытворцамі авіяцыйнай тэхнікі і асобных яе кампанентаў", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.
У сваю чаргу Барыс Грызлоў пацікавіўся, як прасоўваецца рэалізацыя праекта па зборцы пасажырскага самалёта "Асвей".
"З якімі расійскімі авіябудаўнічымі прадпрыемствамі вы супрацоўнічаеце?" - спытаў расійскі дыпламат.
На гэта Ігар Кузьменка адказаў, што беларускі бок азнаёміўся з вопытам прадпрыемства "АвиаСтар", авіяцыйных заводаў у Іркуцку, Казані і Новасібірску. У планах здзейсніць візіт на авіяцыйны завод у Камсамольску-на-Амуры. Шэраг рашэнняў улічаны падчас рэалізацыі праекта "Асвей".
Дырэктар прадпрыемства таксама расказаў, што цяпер завяршаецца будаўніцтва аднаго з цэхаў, дзе будзе арганізавана вытворчасць дэталей для самалётаў "Асвей" і іншых паветраных суднаў у інтарэсах расійскіх заказчыкаў.
Ігар Кузьменка таксама прадэманстраваў план далейшай рэалізацыі праекта, па якім вядзецца актыўная работа. Наперадзе ў прадпрыемства ўзвядзенне новага ангара агульнай плошчай 17 тысяч квадратных метраў, у якім будзе адбывацца поўная зборка самалёта.
"Адначасова можна будзе збіраць да шасці самалётаў тыпу "Асвей", - заявіў ён.
Пасол РФ азнаёміўся таксама з вытворчымі цэхамі завода і ацаніў узровень тэхнічных магчымасцей прадпрыемства ў Баранавічах, у тым ліку планавую рэалізацыю праекта па зборцы самалёта "Асвей".
"Асвей" ствараецца ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Праект стартаваў у Расіі на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі па заказе Мінпрамгандлю РФ некалькі гадоў таму. Аднак затым было прынята рашэнне прыцягнуць беларускі бок.
У 2024 годзе былі падпісаны ўсе неабходныя дакументы па ўдзеле Беларусі ў фінансаванні вопытна-канструктарскіх работ.
"Асвей" разлічаны на перавозку 19 пасажыраў і прызначаны для авіяперавозак па мясцовых і рэгіянальных паветраных лініях. Эксплуатацыя самалёта магчыма як у пасажырскім, грузавым, так і грузапасажырскім варыянце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"