https://bel.sputnik.by/20250410/khakesty-mnskaga-dynama-pravyal-adkrytuyu-trenroku-dlya-sm--vdea-1095315409.html
Хакеісты мінскага "Дынама" правялі адкрытую трэніроўку для СМІ – відэа
Хакеісты мінскага "Дынама" правялі адкрытую трэніроўку для СМІ – відэа
Sputnik Беларусь
Абыграўшы ў першым раундзе Кубка Гагарына маскоўскае ЦСКА, "Дынама" ўпершыню выйшла ў другі раунд, дзе сустрэнецца з лідарам Усходняй канферэнцыі КХЛ –... 10.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-10T17:38+0300
2025-04-10T17:38+0300
2025-04-10T17:38+0300
відэа
відэа
хк дынама (мінск)
кхл
хк "трактор" (чэлябінск)
трэніроўка
спорт
хакей
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/0a/1095300843_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d5363efeaede7c2f0df170a8b86eeae8.jpg
Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў другім раундзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) першыя два матчы правядзе на выездзе ў Чэлябінску супраць "Трактора", гульні адбудуцца 12 і 14 красавіка. Затым серыя пераедзе ў Мінск – сустрэчы запланаваны на 16 і 18 красавіка.Напярэдадні выязной серыі, хакеісты і трэнерскі штаб сталічнай каманды правялі для прадстаўнікоў СМІ адкрытую трэніроўку, паказалі некаторыя моманты падрыхтоўкі да будучых матчаў і паразмаўлялі з журналістамі.На думку галоўнага трэнера "зуброў" Дзмітрыя Квартальнага, першы раунд плэй-оф КХЛ заўсёды складваецца складана, але далей будзе больш цікава."Каманда ("Трактор" - Sputnik) на Усходзе заняла першае месца, гэта добрая каманда, у іх няма слабых месцаў, добры варатар, ва ўсіх лініях у іх поўны парадак", - адзначыў ён.Капітан і нападаючы мінскага клуба Андрэй Стась у сваю чаргу адзначыў, што ўсе ў камандзе максімальна сканцэнтраваны перад пачаткам другога раунда. Таксама ён дадаў, што "Трактор" – хуткая каманда з добрымі ўмелымі гульцамі і добрым трэнерскім штабам."Усе ў іх у парадку, таму слабыя месцы будзем шукаць падчас другога раунда", - дадаў ён.Мінскае "Дынама" ў бягучым чэмпіянаце КХЛ сустракалася з "Трактором" двойчы – адзін раз "зубры" былі мацней (3:1), адзін раз прайгралі, але ў авертайме (3:4).Усяго ж у сваёй гісторыі выступлення ў лізе каманды правялі 32 матчы, ні разу не згуляўшы ўнічыю і атрымаўшы роўную колькасць перамог – па 16. Па колькасці забітых у вароты праціўніка шайб з мінімальным адрывам лідзіруе "Трактор" – 82 супраць 81.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/0a/1095300843_170:0:1610:1080_1920x0_80_0_0_759a21cba321c8f00964b047922c695f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, хк дынама (мінск), кхл, хк "трактор" (чэлябінск), трэніроўка, спорт, хакей, у беларусі, беларусь, видео
відэа, хк дынама (мінск), кхл, хк "трактор" (чэлябінск), трэніроўка, спорт, хакей, у беларусі, беларусь, видео
Хакеісты мінскага "Дынама" правялі адкрытую трэніроўку для СМІ – відэа
Абыграўшы ў першым раундзе Кубка Гагарына маскоўскае ЦСКА, "Дынама" ўпершыню выйшла ў другі раунд, дзе сустрэнецца з лідарам Усходняй канферэнцыі КХЛ – чэлябінскім "Трактором". Глядзіце на відэа, як дынамаўцы рыхтуюцца да гэтай серыі матчаў.
Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў другім раундзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) першыя два матчы правядзе на выездзе ў Чэлябінску супраць "Трактора", гульні адбудуцца 12 і 14 красавіка. Затым серыя пераедзе ў Мінск – сустрэчы запланаваны на 16 і 18 красавіка.
Напярэдадні выязной серыі, хакеісты і трэнерскі штаб сталічнай каманды правялі для прадстаўнікоў СМІ адкрытую трэніроўку, паказалі некаторыя моманты падрыхтоўкі да будучых матчаў і паразмаўлялі з журналістамі.
На думку галоўнага трэнера "зуброў" Дзмітрыя Квартальнага, першы раунд плэй-оф КХЛ заўсёды складваецца складана, але далей будзе больш цікава.
"Каманда ("Трактор" - Sputnik) на Усходзе заняла першае месца, гэта добрая каманда, у іх няма слабых месцаў, добры варатар, ва ўсіх лініях у іх поўны парадак", - адзначыў ён.
Капітан і нападаючы мінскага клуба Андрэй Стась у сваю чаргу адзначыў, што ўсе ў камандзе максімальна сканцэнтраваны перад пачаткам другога раунда. Таксама ён дадаў, што "Трактор" – хуткая каманда з добрымі ўмелымі гульцамі і добрым трэнерскім штабам.
"Усе ў іх у парадку, таму слабыя месцы будзем шукаць падчас другога раунда", - дадаў ён.
Мінскае "Дынама" ў бягучым чэмпіянаце КХЛ сустракалася з "Трактором" двойчы – адзін раз "зубры" былі мацней (3:1), адзін раз прайгралі, але ў авертайме (3:4).
Усяго ж у сваёй гісторыі выступлення ў лізе каманды правялі 32 матчы, ні разу не згуляўшы ўнічыю і атрымаўшы роўную колькасць перамог – па 16. Па колькасці забітых у вароты праціўніка шайб з мінімальным адрывам лідзіруе "Трактор" – 82 супраць 81.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"