Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка мяркуе, што аўтамабілі РФ і Беларусі дасягнуць узроўню Mercedes

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВытворчасць аўтамабіляў Geely на заводзе BelGee у Мінскай вобласці
Вытворчасць аўтамабіляў Geely на заводзе BelGee у Мінскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2025
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт ацаніў перспектывы аўтамабільнай прамысловасці краін-саюзніц у кантэксце замяшчэння імпарту.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" не выключыў, што Беларусь і Расія ў аўтамабілебудаванні хутка дасягнуць узроўню Mercedes, а можа, і перасягнуць яго.
"Ну не, на Мэрсэдэсах паездзім тры-чатыры гады, пакуль іх узроўню дасягнем цяперашняга і, можа быць, іх перасягнем. Ну ў нас жа ёсць кампетэнцыі і школы – "Москвич", "Жигули", там, і гэтак далей. Яны нядрэнныя пачалі рабіць аўтамабілі", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
На яго думку, калі працягваць працаваць над замяшчэннем імпарту, праз пяць гадоў можна дагнаць і перагнаць заходніх вытворцаў.
Раней паведамлялася, што лідарамі продажу у сегменце новых легкавых аўто па выніках першага квартала гэтага года ў Беларусі сталі Belgee/Geely і LADA. У цэлым гэтыя два вытворцы занялі 75% рынку краіны.
Таксама сабраныя ў рэспубліцы аўтамабілі актыўна купляюцца ў Расіі. Не так даўно легкавыя аўто СЗАТ "БелДжы" пачалі прадаваць на буйным маркетплэйсе ў РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Авіярамонтны завод у Баранавічах - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2025
Лукашэнка падзякаваў заходнім кампаніям за адыход з рынку
Стужка навiн
0