https://bel.sputnik.by/20250411/samakhvala-nfarmatsyynae-pole-myanyaetstsa-1095337256.html
Самахвалаў: інфармацыйнае поле мяняецца
Самахвалаў: інфармацыйнае поле мяняецца
Sputnik Беларусь
Па словах эксперта, спажыўцы навін стаміліся ад "незалежных крыніц інфармацыі", розных ананімных паблікаў, асабліва ў Telegram. 11.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-11T12:09+0300
2025-04-11T12:09+0300
2025-04-11T12:09+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
навіны
смі
медыягрупа "россия сегодня"
грамадства
сацсеткі
telegram
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/0b/1095335656_0:35:1200:710_1920x0_80_0_0_ee252fa424cbf4910c7a47eb741768d3.jpg
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Інфармацыйнае поле цяпер мяняецца, такім меркаваннем падзяліўся намеснік начальніка ўпраўлення Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Самахвалаў на майстар-класе SputnikPro у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Але пераварот, паводле яго слоў, працягнуўся, і ў нейкі момант інфармацыйную ініцыятыву перахапілі блогеры і розныя ананімныя Telegram-каналы."Людзі, спажыўцы навін, убачылі ў іх добрую, як ім здавалася, альтэрнатыву, і пачалі актыўна чэрпаць адтуль інфармацыю. Але затым, асабіста я ў гэтым упэўнен, пачаўся паступовы працэс адкату. І гэты працэс ідзе прама зараз", - лічыць Самахвалаў.Брэнды зноў у цанеНа думку намесніка начальніка ўпраўлення, людзі-спажыўцы навін у нейкі момант стаміліся ад "незалежных крыніц інфармацыі", а менавіта розных ананімных паблікаў, асабліва ў Telegram.Пры гэтым Самахвалаў адзначыў, што брэнды – гэта не абавязкова афіцыйныя СМІ, гэта таксама могуць быць нейкія блогеры, або так званыя лідары грамадскай думкі."Але гэта павінны быць аўтары, якія маюць канкрэтнае прозвішча і імя, а таксама асобу", - дадаў ён.Больш пазітывуАкрамя таго, даследаванне аднаго з заходніх рэсурсаў паказала, што людзі стаміліся ад дрэнных навін і пастаяннага негатыву."Таму яны не хочуць падпісвацца на каналы, якія днём і ноччу нечым незадаволены, кагосьці крытыкуюць, да чагосьці заклікаюць", - растлумачыў Самахвалаў.Арганізатары даследавання рэкамендуюць ствараць больш пазітыўны кантэнт: навіны пра культуру, жывёл, жыццёвыя гісторыі, а таксама падборкі фільмаў, фота, музыкі, мемаў.Чым больш пазітыўны кантэнт у канале, тым больш папулярным у сярэднім з’яўляецца гэты канал, падсумаваў намеснік начальніка ўпраўлення.Што такое SputnikProSputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым у 80 у анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 мільёна наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 мільёнаў. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250411/samakhvala-telegram-mozhna-lchyts-galonym-paltychnym-nfarmresursam-1095336382.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/0b/1095335656_104:0:1097:745_1920x0_80_0_0_a15e2afc815aadf9c2047ef181830994.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, навіны , смі, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, сацсеткі, telegram
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, навіны , смі, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, сацсеткі, telegram
Самахвалаў: інфармацыйнае поле мяняецца
Па словах эксперта, спажыўцы навін стаміліся ад "незалежных крыніц інфармацыі", розных ананімных паблікаў, асабліва ў Telegram.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Інфармацыйнае поле цяпер мяняецца, такім меркаваннем падзяліўся намеснік начальніка ўпраўлення Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Самахвалаў на майстар-класе SputnikPro у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Інфармацыйнае поле мяняецца. Калісьці яго практычна поўнасцю кантралявалі традыцыйныя СМІ, потым адбыўся пераварот і інфармацыйную ўладу ў свае рукі ўзялі сацсеткі. Традыцыйныя СМІ паспяшаліся туды ж і занялі ў сацсетках пэўныя нішы", - расказаў эксперт.
Але пераварот, паводле яго слоў, працягнуўся, і ў нейкі момант інфармацыйную ініцыятыву перахапілі блогеры і розныя ананімныя Telegram-каналы.
"Людзі, спажыўцы навін, убачылі ў іх добрую, як ім здавалася, альтэрнатыву, і пачалі актыўна чэрпаць адтуль інфармацыю. Але затым, асабіста я ў гэтым упэўнен, пачаўся паступовы працэс адкату. І гэты працэс ідзе прама зараз", - лічыць Самахвалаў.
На думку намесніка начальніка ўпраўлення, людзі-спажыўцы навін у нейкі момант стаміліся ад "незалежных крыніц інфармацыі", а менавіта розных ананімных паблікаў, асабліва ў Telegram.
"Аўдыторыя становіцца ўсё больш медыяпісьменнай, пераборлівай, вопытнай. І аўтарытэт пляцоўкі, якая публікуе навіны, зноў становіцца больш каштоўным рэсурсам. Таму да значных палітычных і грамадскіх падзей трэба рыхтавацца загадзя, зарабляючы сабе аўтарытэт", - сказаў эксперт.
Пры гэтым Самахвалаў адзначыў, што брэнды – гэта не абавязкова афіцыйныя СМІ, гэта таксама могуць быць нейкія блогеры, або так званыя лідары грамадскай думкі.
"Але гэта павінны быць аўтары, якія маюць канкрэтнае прозвішча і імя, а таксама асобу", - дадаў ён.
Акрамя таго, даследаванне аднаго з заходніх рэсурсаў паказала, што людзі стаміліся ад дрэнных навін і пастаяннага негатыву.
"Таму яны не хочуць падпісвацца на каналы, якія днём і ноччу нечым незадаволены, кагосьці крытыкуюць, да чагосьці заклікаюць", - растлумачыў Самахвалаў.
Арганізатары даследавання рэкамендуюць ствараць больш пазітыўны кантэнт: навіны пра культуру, жывёл, жыццёвыя гісторыі, а таксама падборкі фільмаў, фота, музыкі, мемаў.
"Вось чаго хочуць сёння чытачы. І вось што ім могуць даць брэнды, што наўрад ці ім дадуць ананімныя паблікі, якія спецыялізуюцца якраз на зваротным – на негатыве і так званым хайпе на ім", - дадаў ён.
Чым больш пазітыўны кантэнт у канале, тым больш папулярным у сярэднім з’яўляецца гэты канал, падсумаваў намеснік начальніка ўпраўлення.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым у 80 у анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 мільёна наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 мільёнаў. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"