https://bel.sputnik.by/20250412/lukashenka-magchyma-ukrana-nkol-ne-stane-chlenam-es-1095365073.html
Лукашэнка: магчыма, Украіна ніколі не стане членам ЕС
Лукашэнка: магчыма, Украіна ніколі не стане членам ЕС
Sputnik Беларусь
Раней у Кіеве заявілі, што краіна не плануе адмаўляцца ад планаў па ўваходжанні ў Еўрапейскі саюз. 12.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-12T13:17+0300
2025-04-12T13:17+0300
2025-04-12T13:17+0300
аляксандр лукашэнка
спецаперацыя
украіна
рэспубліканскі суботнік
суботнік
навіны
ес
еўрасаюз
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061688224_0:240:3053:1957_1920x0_80_0_0_36f6fb490bfcc242804a5b2a9b4597a2.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тысячы людзей у Бруселі займаюцца прыёмам Украіны ў Еўрапейскі саюз, а гэтага, магчыма, ніколі не адбудзецца.Гэтую заяву беларускі лідар зрабіў, размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ пасля працы на рэспубліканскім суботніку, у рамках якога ён наведаў пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства ў Мінску.Перш чым рабіць, трэба думацьТаксама беларускі прэзідэнт лічыць, што Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго."Куды Украіна лезе? Гэта імгненнае захапленне нявопытнага чалавека. Добры чалавек Валодзя Зяленскі, але неспрактыкаваны. Ён гэта павінен прызнаць. Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго", - цытуе Лукашэнку БелТА.Беларускі лідар таксама мяркуе, што калі ў цяперашніх складаных умовах Украіна да таго ж абрушыць сваю эканоміку, а на думку прэзідэнта, гэта напэўна рушыць услед за ўваходжаннем у ЕС, то краіны ўжо не будзе.Уваходжанне ў ЕСУ чэрвені 2022 года Еўрапейскі саюз надаў Украіне і Малдове статус краін-кандыдатаў ЕС, выставіўшы пры гэтым шэраг строгіх умоў для пачатку афіцыйных перагавораў аб далучэнні.У ЕС неаднаразова падкрэслівалі, што гэтае рашэнне ў асноўным носіць сімвалічны характар і накіравана на падтрымку Кіева і Кішынёва ў іх супрацьстаянні з Масквой.Пры гэтым атрыманне статусу краіны-кандыдата і пачатак перагавораў аб уваходжанні не гарантуюць аўтаматычнага далучэння да Еўрасаюза. Падобныя крокі не накладваюць абавязацельстваў на Брусель.Апошняй краінай, якая стала членам ЕС, з'яўляецца Харватыя, якая ўступіла ў саюз у 2013 годзе, пры гэтым працэс яе далучэння заняў 10 гадоў.Разам з тым прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца лічыць, што еўрапейскія краіны, якія зараз нібыта дэманструюць актыўную падтрымку Украіны, на самай справе будуць перашкаджаць яе ўваходжанню ў ЕС. На яго думку, вялікія дзяржавы зробяць усё магчымае, каб адкласці ўваходжанне Украіны ў Еўрапейскі саюз "настолькі, наколькі гэта магчыма".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250404/mngal-paslya-atak-usu-na-prydnyastroe-adesa-ne-zastanetstsa--skladze-ukrany-1095119271.html
украіна
ес
еўрасаюз
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061688224_322:0:3053:2048_1920x0_80_0_0_106891403dce97bb02e75679cbafe988.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, спецаперацыя, украіна, рэспубліканскі суботнік, суботнік, навіны , ес, еўрасаюз, палітыка, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, спецаперацыя, украіна, рэспубліканскі суботнік, суботнік, навіны , ес, еўрасаюз, палітыка, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
Лукашэнка: магчыма, Украіна ніколі не стане членам ЕС
Раней у Кіеве заявілі, што краіна не плануе адмаўляцца ад планаў па ўваходжанні ў Еўрапейскі саюз.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тысячы людзей у Бруселі займаюцца прыёмам Украіны ў Еўрапейскі саюз, а гэтага, магчыма, ніколі не адбудзецца.
"Яны займаюцца тым, чаго, магчыма, ніколі не будзе", - сказаў Лукашэнка, кажучы аб рэальнасці планаў Кіева наконт уваходжання ў ЕС, яго словы публікуе Telegram-канал "Пул першага".
Гэтую заяву беларускі лідар зрабіў, размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ пасля працы на рэспубліканскім суботніку, у рамках якога ён наведаў пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства ў Мінску.
Перш чым рабіць, трэба думаць
Таксама беларускі прэзідэнт лічыць, што Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго.
"Куды Украіна лезе? Гэта імгненнае захапленне нявопытнага чалавека. Добры чалавек Валодзя Зяленскі, але неспрактыкаваны. Ён гэта павінен прызнаць. Украіне ў Еўрасаюзе рабіць няма чаго", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Беларускі лідар таксама мяркуе, што калі ў цяперашніх складаных умовах Украіна да таго ж абрушыць сваю эканоміку, а на думку прэзідэнта, гэта напэўна рушыць услед за ўваходжаннем у ЕС, то краіны ўжо не будзе.
"Перш чым туды бегчы, падумай: ты там патрэбен ці не. Гэта будзе краіна без прамысловасці, без сельскай гаспадаркі, без таго, чым Украіна так ганарылася", - адзначыў ён.
У чэрвені 2022 года Еўрапейскі саюз надаў Украіне і Малдове статус краін-кандыдатаў ЕС, выставіўшы пры гэтым шэраг строгіх умоў для пачатку афіцыйных перагавораў аб далучэнні.
У ЕС неаднаразова падкрэслівалі, што гэтае рашэнне ў асноўным носіць сімвалічны характар і накіравана на падтрымку Кіева і Кішынёва ў іх супрацьстаянні з Масквой.
Пры гэтым атрыманне статусу краіны-кандыдата і пачатак перагавораў аб уваходжанні не гарантуюць аўтаматычнага далучэння да Еўрасаюза. Падобныя крокі не накладваюць абавязацельстваў на Брусель.
Апошняй краінай, якая стала членам ЕС, з'яўляецца Харватыя, якая ўступіла ў саюз у 2013 годзе, пры гэтым працэс яе далучэння заняў 10 гадоў.
Разам з тым прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца лічыць, што еўрапейскія краіны, якія зараз нібыта дэманструюць актыўную падтрымку Украіны, на самай справе будуць перашкаджаць яе ўваходжанню ў ЕС. На яго думку, вялікія дзяржавы зробяць усё магчымае, каб адкласці ўваходжанне Украіны ў Еўрапейскі саюз "настолькі, наколькі гэта магчыма".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"