Прэзідэнт растлумачыў, чаму бізнесу нельга "сваволіць" з цэнамі

© Sputnik / Варвара ГертьеПакупнік ля латка з яблыкамі ў краме
Пакупнік ля латка з яблыкамі ў краме - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Падпісацца
Паводле слоў Лукашэнкі, беларускі падыход у цэнаўтварэнні зусім не накіраваны супраць якіх-небудзь відаў бізнесу.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. У Беларусі мудра паступілі, калі ўзяліся за цэнаўтварэнне для выпрацоўкі формулы справядлівай цаны, такой думкай падзяліўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля працы на рэспубліканскім суботніку.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтыя крокі прывялі да таго, што вытворцы і прадстаўнікі бізнесу зразумелі – працэс пад кантролем.
"Сваволіць нельга – спытаюць, а то і пасадзяць, шчыра кажучы. Таму, рабяты, давайце ў гэтай сітуацыі спакойна разам выпрацуем справядлівыя паводзіны на рынку", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што такі падыход зусім не накіраваны супраць якіх-небудзь відаў бізнесу і не ставілася задача "загубіць" іх.
Паводле слоў прэзідэнта, прыватны сектар рэспублікі фарміруе значную долю бюджэту: напрыклад, у беларускай сталіцы гэта каля паловы, а ў цэлым па краіне – прыкладна 40%. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што зусім не хоча "загубіць бізнесменаў".
"Я хачу, каб людзі займаліся прадпрымальніцтвам, нешта стваралі, тварылі і іншае, але не перашкаджайце іншаму. Не выцягвайце апошняе з тых, хто стварыў нам гэтую краіну, таго пакалення, якое сёння на пенсіі, настаўнікаў, урачоў..." - падкрэсліў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У краме - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2025
Цэны на 120 тавараў перастануць рэгуляваць у Беларусі
Стужка навiн
0