Турчын на суботніку садзіў дрэвы каля Кургана Славы

© Telegram / Правительство БеларусиМесца працы членаў урада
Месца працы членаў урада - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Падпісацца
Прэм’ер-міністр, яго намеснікі, а таксама супрацоўнікі апарату Саўміна працавалі ў рамках рэспубліканскага суботніка на Кургане Славы.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Суботнік з’яўляецца адным са складальнікаў працы па наданні Кургану Славы новага аблічча, такім меркаваннем падзяліўся кіраўнік беларускага ўрада Аляксандр Турчын.
Прэм’ер-міністр, віцэ-прэм’еры, а таксама супрацоўнікі апарату Саўміна 12 красавіка працавалі ў рамках рэспубліканскага суботніка на Кургане Славы, дзе высаджвалі дрэвы і кусты.
Прыбыўшы да мемарыяльнага комплексу, яны ўсклалі кветкі да кургана, а пасля праходжання інструктажу па тэхніцы бяспекі пачалі пасадку дрэў.
Прэм’ер-міністр нагадаў, што гэты помнік ствараўся ў часы СССР.
"Многія людзі з былой вялікай краіны ўдзельнічалі ў яго стварэнні. І вядома, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы завяршаем усе нашы работы на гэтым цудоўным мануменце. Да 9 мая засталося завяршыць рэканструкцыю Кургана Славы, паставіць новую тэхніку", - сказаў кіраўнік урада.
На думку Турчына, суботнік з’яўляецца адным са складальнікаў працы па наданні Кургану Славы новага аблічча.
"Яшчэ раз хачу сказаць, што свята 80 гадоў Вялікай Перамогі для кожнага жыхара нашай краіны з’яўляецца святым", - сказаў ён.
Таксама прэм'ер паведаміў, што напярэдадні праводзіў прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа, які знаходзіўся з візітам у Беларусі.
"Мы разам ехалі ў машыне ў аэрапорт, праязджаючы міма Кургана Славы, я яму расказваў пра тое, што перажыла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ды і не толькі ў гады ВАВ. Увесь час праз нашу краіну ішлі войны. Калі я яму казаў, колькі гадоў была Беларусь пад акупацыяй, колькі загінула людзей, вядома, гэта зрабіла на яго ўражанне. Ён сказаў, што Беларусь вартая добрага жыцця", - адзначыў прэм’ер.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памятная капсула - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Лукашэнка залажыў капсулу на будоўлі Нацыянальнага гістарычнага музея
Стужка навiн
0