ЗВР Беларусі дасягнулі гістарычнага максімуму

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗалаты злітак
Залаты злітак - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Падпісацца
Міжнародныя рэзервовыя актывы рэспублікі павялічыліся па выніках сакавіка, у асноўным за кошт манетарнага золата.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Сума золатавалютных рэзерваў на 1 красавіка склала каля 10,069 млрд у доларах, паведамляецца на сайце Нацбанка Беларусі.
Зыходзячы з даных рэгулятара, за сакавік сума вырасла на 7%. Рэзервы ў замежнай валюце павялічыліся на 5%, але нашмат больш павялічылася тая частка, якую складае манетарнае золата – плюс 9,9%.
Статыстыка Нацбанка сведчыць, што сума рэзерваў яшчэ ні разу не дасягала 10 млрд долараў з пачатку 2003 года. Пачынаючы з 2020 года, яна вагалася прыкладна ў межах 7-9 млрд.
З пачатку гэтага года міжнародныя рэзервовыя актывы краіны толькі растуць. Калі на 1 студзеня яны складалі каля 8,9 млрд, то на 1 лютага – 9,3 млрд, на 1 сакавіка – 9,4 млрд. Па выніках года, як плануюць Нацбанк і Саўмін, рэзервы павінны скласці не менш за 7,1 млрд у доларавым эквіваленце.
Раней эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) адзначалі, што нядаўна золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі пяцігадовага максімуму: выраслі на 795,1 млн долараў у 2024 годзе.
Асноўным фактарам росту стала падаражанне золата (цана вырасла на 25,5% за мінулы год).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мужчына лічыць грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2025
ЕАБР прагназіруе далейшы рост зарплат у Беларусі
Стужка навiн
0