Нарышкін параўнаў кантакты Расіі і ЗША пры Байдэне і Трампе

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкДзяржаўныя флагі Расіі і ЗША
Дзяржаўныя флагі Расіі і ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2025
Падпісацца
Адміністрацыя Байдэна за чатыры гады разбурыла адносіны Масквы і Вашынгтона, адзначыў кіраўнік расійскай спецслужбы.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Дыялог паміж Расіяй і ЗША вядзецца на розных узроўнях, аб гэтым паведаміў кіраўнік Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін падчас візіту ў Мінск, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік СЗР прыбыў сёння з візітам у Мінск і сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Плануецца таксама ўдзел Нарышкіна ў сумесным пасяджэнні калегіі з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
"Ідзе даволі інтэнсіўны дыялог паміж прадстаўнікамі Расіі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Прычым дыялог на розных узроўнях", - сказаў Нарышкін.
Ён адзначыў, што сам факт такога дыялогу – гэта станоўчы момантам у адносінах дзвюх краін, што з’яўляецца рэзкім кантрастам у параўнанні з дзеяннямі адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША.
"Рэзка кантрастуе з тым, што было пры ранейшай адміністрацыі прэзідэнта Байдэна, якая за чатыры гады ў літаральным сэнсе да канца разбурыла міждзяржаўныя адносіны паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі", - падкрэсліў кіраўнік СЗР.
Ён дадаў, што ў дзеяннях адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа адчуваецца імкненне зразумець прычыны ўкраінскага канфлікту, аб чым неаднаразова казаў і сам амерыканскі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2025
Лаўроў назваў адсутнасць дыялогу ЗША з РФ ідыятызмам, які дастаўся ад Байдэна
Стужка навiн
0