https://bel.sputnik.by/20250416/natsbank-zaklka-znzts-tempy-rostu-spazhyvetskaga-kredytavannya-1095467117.html
Нацбанк заклікаў знізіць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання
Нацбанк заклікаў знізіць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання
Sputnik Беларусь
Рэгулятар лічыць, што камерцыйныя банкі павінны даваць менш спажывецкіх крэдытаў і рабіць большы ўпор на інвесткрэдытаванне. 16.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-16T17:17+0300
2025-04-16T17:17+0300
2025-04-16T17:32+0300
крэдыт
крэдытаванне
грамадства
эканоміка
нацбанк рб
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101350/88/1013508813_0:320:3046:2033_1920x0_80_0_0_57680a7014e6c0bc916136ab0306fb55.jpg
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Долі інвестыцыйных і спажывецкіх крэдытаў у агульнай іх масе, на думку Нацбанка, неабходна перафармаціраваць, заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў.Ён растлумачыў, што на пачатку тыдня праўленне Нацбанка вырашыла змяніць падыходы ў гэтым плане. Так рэгулятар выконвае даручэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па інвесткрэдытаванні.Паводле яго слоў, патрабаванні банкаў да эканомікі (гэта значыць аб’ём выдадзеных крэдытаў) "будуць расці ў калідоры 11-14%".Першы намеснік старшыні праўлення адзначыў, што 16 красавіка ў Нацбанку праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі банкаў. У прыватнасці, ім будзе патлумачана пазіцыя НББ па крэдытах.Таксама кіраўніцтва Нацбанка "прагаворыць", якія інструменты з боку дзяржавы патрэбны, каб банкі маглі дасягнуць параметраў, пра якія гавораць улады. У тым ліку адна з мэт – аб’ём выдачы інвесткрэдытаў павінен вырасці на 16% да мінулага года.Як мяркуюць у Нацбанку, банкі могуць даваць крэдыты, у асноўным, за кошт "доўгіх дэпазітаў". Значыць, такіх укладаў павінна быць болей. Мэта – дабіцца іх росту больш чым на 17%. Па ацэнках рэгулятара, тэмп росту ў выніку будзе вышэй."…Таму што мы бачым рост даверу да нацыянальнай валюты, змяненне паводзін насельніцтва, якое больш беражэ. Адпаведна, тэмпы росту доўгатэрміновых безадзыўных дэпазітаў, паводле нашых ацэнак, будуць павялічвацца", - сказаў Ягораў.Раней паведамлялася, што жыхары Беларусі сталі больш актыўна браць спажывецкія крэдыты. Напрыклад, на 1 сакавіка гэтага года агульная запазычанасць фізічных асоб была 10,449 млрд рублёў. У студзені-лютым яна вырасла на 3,28%. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2024 года, то яна павялічылася больш як на 50%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250413/eabr-rost-kredytnay-aktynasts-zakhovaetstsa--belarus-1095254232.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101350/88/1013508813_198:0:2927:2047_1920x0_80_0_0_27a0057dcc38dd826b9e4caa415b8fa9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэдыт, крэдытаванне, грамадства, эканоміка, нацбанк рб, навіны , у беларусі, беларусь
крэдыт, крэдытаванне, грамадства, эканоміка, нацбанк рб, навіны , у беларусі, беларусь
Нацбанк заклікаў знізіць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання
17:17 16.04.2025 (абноўлена: 17:32 16.04.2025) Рэгулятар лічыць, што камерцыйныя банкі павінны даваць менш спажывецкіх крэдытаў і рабіць большы ўпор на інвесткрэдытаванне.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Долі інвестыцыйных і спажывецкіх крэдытаў у агульнай іх масе, на думку Нацбанка, неабходна перафармаціраваць, заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў.
Ён растлумачыў, што на пачатку тыдня праўленне Нацбанка вырашыла змяніць падыходы ў гэтым плане. Так рэгулятар выконвае даручэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па інвесткрэдытаванні.
"Мы лічым, што банкі павінны рабіць большы ўпор на інвестыцыйнае крэдытаванне, а таксама зніжаць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання, перш за ўсё... не звязанага з купляй тавараў айчыннай вытворчасці. Гэта датычыцца як спажывецкіх тавараў, так і, назавем іх, інвестыцыйных тавараў, дапусцім, аўтамабіляў маркі BelGee", - сказаў Ягораў журналістам у сераду.
Паводле яго слоў, патрабаванні банкаў да эканомікі (гэта значыць аб’ём выдадзеных крэдытаў) "будуць расці ў калідоры 11-14%".
Першы намеснік старшыні праўлення адзначыў, што 16 красавіка ў Нацбанку праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі банкаў. У прыватнасці, ім будзе патлумачана пазіцыя НББ па крэдытах.
Таксама кіраўніцтва Нацбанка "прагаворыць", якія інструменты з боку дзяржавы патрэбны, каб банкі маглі дасягнуць параметраў, пра якія гавораць улады. У тым ліку адна з мэт – аб’ём выдачы інвесткрэдытаў павінен вырасці на 16% да мінулага года.
"Тэмп росту спажывецкіх крэдытаў, за выключэннем крэдытаў на тавары беларускай вытворчасці, не павінен перавышаць 12%", - адзначыў першы намеснік старшыні.
Як мяркуюць у Нацбанку, банкі могуць даваць крэдыты, у асноўным, за кошт "доўгіх дэпазітаў". Значыць, такіх укладаў павінна быць болей. Мэта – дабіцца іх росту больш чым на 17%. Па ацэнках рэгулятара, тэмп росту ў выніку будзе вышэй.
"…Таму што мы бачым рост даверу да нацыянальнай валюты, змяненне паводзін насельніцтва, якое больш беражэ. Адпаведна, тэмпы росту доўгатэрміновых безадзыўных дэпазітаў, паводле нашых ацэнак, будуць павялічвацца", - сказаў Ягораў.
Раней паведамлялася, што жыхары Беларусі сталі больш актыўна браць спажывецкія крэдыты. Напрыклад, на 1 сакавіка гэтага года агульная запазычанасць фізічных асоб была 10,449 млрд рублёў. У студзені-лютым яна вырасла на 3,28%. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2024 года, то яна павялічылася больш як на 50%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"