Магільная пліта, крэдытка і драўляны рубель: помнікі ў гонар грошай – фота
Самы вялікі помнік манеце – "Вялікі Нікель" у Канадзе. 9-метровая скульптура – дакладная копія нікелевай манеты 1951 года. Помнік у 64 млн разоў большы за сапраўдную 5-цэнтавую манету.

Нямецкую марку хавалі двойчы: першы раз – у 1990-м развітваліся з валютай, якая мела хаджэнне ў ГДР (надмагільная пліта на фота).

Другі раз з нямецкай маркай развітваліся ў 2001-м, пасля ўвядзення ў абарачэнне новай валюты – еўра.

Іспанцы таксама шануюць сваю ранейшую валюту. На фота – помнік песеце на набярэжнай Фуэнхіролы, створаны мясцовым мастаком Хасэ Гомесам Герэрам.

Помнік песеце ў Эстэпоне (Малага), аўтарства мастака Хаакіна Фабіяна Агілеры.

З адыходам марак, песет, франкаў і іншых валют у Еўропе запанаваў еўра. На фота – помнік-скульптура знаку "Еўра" каля будынка штаб-кватэры Еўрапейскага парламента ў Бруселі.

У снежні 2008-га, за месяц да пераходу Славакіі з кроны на еўра, перад будынкам Нацыянальнага банка Славацкай Рэспублікі ў Браціславе ўстанавілі помнік біятэку – кельцкай сярэбранай манеце, якую чаканілі на тэрыторыі Браціславы і яе наваколляў у I стагоддзі да н. э. Сваю назву манета атрымала па імені правадыра бойяў Біятэка.

Ёсць помнікі грашам і ў Расіі. Так, у Томску ў 2008-м устанавілі драўляную скульптуру вышынёй 2,1 м, выкананую ў выглядзе манеты вартасцю ў адзін расійскі рубель узору 1997 года. Арганізатары падавалі заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса і Кнігу рэкордаў Расіі. На старонкі апошняй томскі помнік у выніку і трапіў, як самая вялікая копія манеты ў краіне.

У Екацярынбургу ў 2011-м устанавілі помнік банкаўскай пластыкавай карце. На ім выгравіравана імя Эдварда Бэламі – пісьменніка-фантаста, які ў рамане "Погляд у мінулае" ў 1888 годзе першым прапанаваў ідэю крэдытных карт.

На расійскай банкноце наміналам 10 руб. намаляваны знакавыя славутасці Краснаярска: на адным баку – від на мост праз Енісей і капліца ў Краснаярску (помнік XIX стагоддзя); на абароце – від на плаціну Краснаярскай ГЭС.
Таму, калі Цэнтрабанк абвясціў, што да 2012 года дзесяцірублёвыя банкноты будуць выключаны з абарачэння і заменены манетамі, у Краснаярску вырашылі ўстанавіць помнік гэтаму грашоваму знаку.
У выніку і помнік устанавілі, і банкнота засталася ў абарачэнні.

А ў 2015 годзе на Кастрычніцкай магістралі ў Новасібірску з’явілася скульптура сімвала рубля – двухмятровая пазалочаная літара Р з гарызантальнай рысай узвышаецца каля сцен аднаго з банкаўскіх офісаў.
Каштавала 500-кілаграмовая скульптура 350 тыс сапраўдных рублёў, якія ў складчыну сабралі 14 чалавек.

Ёсць свае помнікі грашам і ў Беларусі. Адзін з іх – скульптура "Манета". Яна з’явілася каля дома №49 на вуліцы Камуністычнай у Мінску ў 2020 годзе. Аўтар – беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка.
На ёй можна знайсці выявы грашовых знакаў, якія былі ў абарачэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ад старажытных часоў да сённяшніх дней – усяго 10 манет: арабскі дырхем (IX стагоддзе), сярэбраны пенязь Вітаўта пачатку XV стагоддзя, манета канца XIV стагоддзя, дукаты XVI і XIX стагоддзяў, талеры XVII і XVIII стагоддзяў, савецкія 10 капеек.