Авечкін працягвае абнаўляць рэкорды па забітых шайбах у НХЛ

© AP / Nick WassРасійскі нападаючы і капітан каманды "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Расійскі нападаючы і капітан каманды Вашынгтон Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2025
Падпісацца
Аляксандр Авечкін раней пабіў рэкорд Уэйна Грэцкі па закінутых шайбах у рэгулярных чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан каманды "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін паўтарыў рэкорд Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) па колькасці галоў у адным рэгулярным сезоне ва ўзросце 39 гадоў і старэй.
Ові, як называюць яго калегі па камандзе, вызначыўся закінутай шайбай у матчы супраць "Пітсбург Пінгвінз". Для расіяніна гэты гол стаў 44-м у сезоне 2024-25 гадоў. Усяго ў 65 матчах сезона ён набраў набраў 73 ачкі (44 галы і 29 перадач).
Такім чынам ён дагнаў канадца Гордзі Хоу па колькасці шайб, закінутых у адным рэгулярным сезоне НХЛ ва ўзросце 39 гадоў і старэй, і паўтарыў рэкорд лігі. Раней у сезоне 1968-69 гадоў Хоу, якому было 40 гадоў, вызначыўся 44 разы.
Авечкін нарадзіўся 17 верасня 1985 года, і 40 гадоў яму споўніцца толькі праз пяць месяцаў.
Пры гэтым гол Авечкіна не выратаваў "Вашынгтон" ад паражэння. Сустрэча, якая адбылася ў Пітсбургу, завяршылася перамогай гаспадароў пляцоўкі з лікам 5:2.
У складзе "Пінгвінз" шайбамі адзначыліся Браян Раст (5-я і 28-я хвіліны), Сідні Кросбі (32), Дэнтан Хайнен (49) і Філіп Тамасіна (50).
У "Вашынгтона" закінулі Конар Макмайкл (5) і Аляксандр Авечкін (37). Авечкін правёў на лёдзе 15 хвілін, нанёс два кідкі ў створ варот і заблакіраваў адзін кідок.
Раней 6 красавіка Авечкін адзначыўся голам у матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць "Нью-Ёрк Айлендарс", давёўшы агульную колькасць галоў у "рэгулярцы" НХЛ да 895. Ён стаў рэкардсменам лігі, апярэдзіўшы канадца Уэйна Грэцкі, на рахунку якога 894 шайбы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўны трэнер ХК Дынама Мінск Дзмітрый Квартальнаў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.04.2025
Добрая гульня: Квартальнаў аб разгроме "Трактора" ў хатнім матчы плэй-оф КХЛ
Стужка навiн
0