Тренировочные занятия снайперов ВДВ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ затрымала беларуса, які рыхтаваў тэракт у Краснадарскім краі

© Sputnik / Дмитрий МакеевФСБ РФ
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2025
Падпісацца
Паводле інфармацыі спецслужбаў, беларуса завербавалі праз інтэрнэт, каб збіраць звесткі для УСУ.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі грамадзянін Беларусі, які рыхтаваў тэракт, затрыманы ў Краснадарскім краі, паведаміла ў пятніцу ФСБ РФ.
"Затрыманы замежны грамадзянін, 2000 года нараджэння, датычны да збору разведвальнай інфармацыі і падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў інтарэсах Службы бяспекі Украіны", - праінфармавалі ў службе.
Па даных ФСБ, у снежні мінулага года беларус быў завербаваны праз інтэрнэт, каб збіраць звесткі аб Чарнаморскім флоце і вайскоўцаў.
Па ўказанні куратара, мужчына дастаў з тайніка самаробнае выбуховае прыстасаванне (2,5 кг), каб затым падарваць будынак у Наварасійску.
У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 ст. 30, ч. 1 ст. 205 КК РФ – падрыхтоўка да здзяйснення тэрарыстычнага акта.
У ФСБ адзначылі, што затрыманы сваю віну прызнаў і зараз супрацоўнічае са следствам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 14.04.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ затрымала ўкраінскага агента, які прывёз у Расію бомбы для тэрактаў
Стужка навiн
0