Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Як выглядае і гучыць ваенны салют – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Беларускія артылерысты рыхтуюцца да ваеннага парада на Дзень Перамогі ў Мінску. Як праходзяць рэпетыцыі з удзелам гаўбіц, убачыў карэспандэнт Sputnik.
Курсантам Ваеннай акадэміі выпаў гонар салютаваць на ваенным парадзе 9 мая. Гулкія залпы 122-мм гаўбіц Д-30 упрыгожаць прайграванне дзяржаўнага гімна.
Працаваць шэсць гармат будуць каля хвіліны, за якую яны павінны ўсе разам зрабіць 36 выстралаў. Прычым першыя стрэлы павінны трапіць у пачатак гімна, а апошнія ў яго завяршэнне.
У гэтым годзе ў курсантаў ужо ўсё даведзена да аўтаматызму – добра што практыкі было хоць адбаўляй. Першым урачыстым мерапрыемствам з ваенным салютам стала інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі.
Як выглядае рэпетыцыя парада вачамі беларускага артылерыста – глядзіце на відэа Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0