https://bel.sputnik.by/20250421/kreml-ukrana-ne-pavnna-byts-chlenam-nata-1095600058.html
Крэмль: Украіна не павінна быць членам НАТА
Крэмль: Украіна не павінна быць членам НАТА
Sputnik Беларусь
Расійскі бок неаднаразова казаў пра тое, што менавіта арыентацыя Кіева на альянс стала адной з прычын пачатку спецаперацыі ва Украіне. 21.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-21T14:14+0300
2025-04-21T14:14+0300
2025-04-21T14:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
ната
спецаперацыя
расія
украіна
бяспека
дзмітрый пяскоў
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059745381_85:0:2860:1561_1920x0_80_0_0_79d37722af01bd3b0063dc66635eb538.jpg
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Украіна не павінна быць членам НАТА, гэта ўяўляла б пагрозу расійскім інтарэсам, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Як растлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта, Крэмль чуў, як ЗША на розных узроўнях заяўлялі аб немагчымасці членства Украіны ў НАТА. Гэта выклікае задавальненне Масквы і супадае з расійскай пазіцыяй аб тым, што Украіна не павінна мець перспектывы інтэграцыі з Паўночна-атлантычным альянсам і ўваходзіць у яго.Заяўка ў НАТАКіеў неаднаразова казаў аб жаданні як мага хутчэй стаць паўнапраўным членам альянсу. У верасні 2022 года Украіна падала заяўку на ўступленне ў НАТА ў паскораным парадку.Пры гэтым у арганізацыі неаднаразова падкрэслівалі, што далучэнне Украіны да альянсу немагчыма, пакуль краіна знаходзіцца ў стане канфлікту. Аб тым, што ўступленне краіны ў НАТА "ніколі не здарыцца" казаў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.У Маскве з гэтай нагоды заяўлялі, што прыём Украіны ў НАТА ставіць крыж на мірным урэгуляванні канфлікту.На сённяшні дзень у склад НАТА ўваходзяць 32 краіны. Апошнім членам арганізацыі стала Швецыя, якая ўступіла ў Паўночнаатлантычны альянс вясной 2024 года. Раней паўнапраўным удзельнікам блока стала Фінляндыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250415/naryshkn-nazva-grupu-ryzyk-kran-pry-agres-suprats-belarus--ras-1095428111.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059745381_886:0:2967:1561_1920x0_80_0_0_0e62bf7b1534c03d4ef5fba9bffe54c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ната, спецаперацыя, расія, украіна, бяспека, дзмітрый пяскоў, палітыка, навіны , у свеце
ната, спецаперацыя, расія, украіна, бяспека, дзмітрый пяскоў, палітыка, навіны , у свеце
Крэмль: Украіна не павінна быць членам НАТА
Расійскі бок неаднаразова казаў пра тое, што менавіта арыентацыя Кіева на альянс стала адной з прычын пачатку спецаперацыі ва Украіне.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Украіна не павінна быць членам НАТА, гэта ўяўляла б пагрозу расійскім інтарэсам, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Як растлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта, Крэмль чуў, як ЗША на розных узроўнях заяўлялі аб немагчымасці членства Украіны ў НАТА. Гэта выклікае задавальненне Масквы і супадае з расійскай пазіцыяй аб тым, што Украіна не павінна мець перспектывы інтэграцыі з Паўночна-атлантычным альянсам і ўваходзіць у яго.
"Гэта (членства Украіны ў НАТА) уяўляла б пагрозу для нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі. І, уласна, гэта адна з першапрычын гэтага канфлікту, пра якія неаднаразова казаў прэзідэнт (Уладзімір) Пуцін", - сказаў Пяскоў.
Кіеў неаднаразова казаў аб жаданні як мага хутчэй стаць паўнапраўным членам альянсу. У верасні 2022 года Украіна падала заяўку на ўступленне ў НАТА ў паскораным парадку.
Пры гэтым у арганізацыі неаднаразова падкрэслівалі, што далучэнне Украіны да альянсу немагчыма, пакуль краіна знаходзіцца ў стане канфлікту. Аб тым, што ўступленне краіны ў НАТА "ніколі не здарыцца" казаў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
У Маскве з гэтай нагоды заяўлялі, што прыём Украіны ў НАТА ставіць крыж на мірным урэгуляванні канфлікту.
На сённяшні дзень у склад НАТА ўваходзяць 32 краіны. Апошнім членам арганізацыі стала Швецыя, якая ўступіла ў Паўночнаатлантычны альянс вясной 2024 года. Раней паўнапраўным удзельнікам блока стала Фінляндыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"