https://bel.sputnik.by/20250421/lukashenka-vykaza-spachuvann--suvyaz-sa-smertsyu-papy-rymskaga-1095609539.html
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што Папа назаўжды застанецца ў памяці вернікаў сімвалам прыхільнасці хрысціянскім ідэалам. 21.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-21T17:25+0300
2025-04-21T17:25+0300
2025-04-21T17:25+0300
аляксандр лукашэнка
спачуванні
папа рымскі
папа францыск
смерць
смерць публічных людзей
навіны
беларусь
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/15/1095605663_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_cb885541e6a590eec5e6a0ebc447a20c.jpg
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска, назваўшы яго сапраўдным гуманістам і абаронцам простых людзей, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Кіраўнік дзяржавы накіраваў спачуванні кардыналу Кевіну Фарэлу, які цяпер з’яўляецца адміністратарам Папскага двара. Паводле слоў Лукашэнкі, у рэспубліцы з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці Францыска, паколькі яго шматгадовае служэнне было насычана любоўю да людзей і ўсяго свету.Па словах беларускага лідара, дзейнасць Францыска з’яўляецца сведчаннем гуманізму, мудрасці і глыбокай веры.Лукашэнка перакананы, што для ўсіх, каму выпаў гонар сустрэцца з Папам, ён застанецца прыкладам годнасці, смеласці і вернасці ідэалам хрысціянства.Прэзідэнт таксама ўспомніў свой афіцыйны візіт у Ватыкан і тое, як абменьваўся з Францыскам пісьмамі, выказаўшы падзяку за яго работу па ўмацаванні адносін паміж Беларуссю і Апостальскай Сталіцай.Смерць Папы РымскагаПапа Рымскі памёр у 8:35 па мінскім часе ў панядзелак, 21 красавіка, у сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане, у Каса-Санта-Марта.Апошнія месяцы 88-гадовы пантыфік цяжка хварэў і доўгі час знаходзіўся ў шпіталі Gemelli у Рыме. Адным з наступстваў кіслароднай тэрапіі стала амаль поўная няздольнасць казаць.Упершыню пасля хваробы ён з’явіўся перад вернікамі 6 красавіка. У мінулую нядзелю, на Вялікдзень, ён прысутнічаў на плошчы Святога Пятра, прывітаўшы прысутных. Велікодны зварот ад імя Францыска зачытаў тады кіраўнік Службы папскіх літургічных цырымоній Дыега Равелі.Італьянскія СМІ у якасці прычыны смерці пантыфіка называюць інсульт або кровазліццё ў мозг. Пры гэтым адзначаецца, што яго смерць не звязана з дыхальнымі праблемамі, ад якіх ён пакутаваў у апошні час.У Мінскім кафедральным саборы Прасвятой Дзевы Марыі ў панядзелак устаноўлены партрэт Францыска, РКЦ у Беларусі запрашае вернікаў прынесці кветкі ў храм і ўзнесці малітвы за нябожчыка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250421/putsn-vykaza-spachuvann--suvyaz-sa-smertsyu-papy-rymskaga-frantsyska-1095597758.html
беларусь
ватыкан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/15/1095605663_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_b9a54d5707a306cfa82f0b9a790a2ff7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, спачуванні, папа рымскі, папа францыск, смерць, смерць публічных людзей, навіны , беларусь, у свеце, палітыка, рэлігія, грамадства, ватыкан
аляксандр лукашэнка, спачуванні, папа рымскі, папа францыск, смерць, смерць публічных людзей, навіны , беларусь, у свеце, палітыка, рэлігія, грамадства, ватыкан
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Беларускі лідар адзначыў, што Папа назаўжды застанецца ў памяці вернікаў сімвалам прыхільнасці хрысціянскім ідэалам.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска, назваўшы яго сапраўдным гуманістам і абаронцам простых людзей, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы накіраваў спачуванні кардыналу Кевіну Фарэлу, які цяпер з’яўляецца адміністратарам Папскага двара. Паводле слоў Лукашэнкі, у рэспубліцы з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці Францыска, паколькі яго шматгадовае служэнне было насычана любоўю да людзей і ўсяго свету.
"Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека Пантыфік унёс неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў спачуванні.
Па словах беларускага лідара, дзейнасць Францыска з’яўляецца сведчаннем гуманізму, мудрасці і глыбокай веры.
Лукашэнка перакананы, што для ўсіх, каму выпаў гонар сустрэцца з Папам, ён застанецца прыкладам годнасці, смеласці і вернасці ідэалам хрысціянства.
Прэзідэнт таксама ўспомніў свой афіцыйны візіт у Ватыкан і тое, як абменьваўся з Францыскам пісьмамі, выказаўшы падзяку за яго работу па ўмацаванні адносін паміж Беларуссю і Апостальскай Сталіцай.
Папа Рымскі памёр у 8:35 па мінскім часе ў панядзелак, 21 красавіка, у сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане, у Каса-Санта-Марта.
Апошнія месяцы 88-гадовы пантыфік цяжка хварэў і доўгі час знаходзіўся ў шпіталі Gemelli у Рыме. Адным з наступстваў кіслароднай тэрапіі стала амаль поўная няздольнасць казаць.
Упершыню пасля хваробы ён з’явіўся перад вернікамі 6 красавіка. У мінулую нядзелю, на Вялікдзень, ён прысутнічаў на плошчы Святога Пятра, прывітаўшы прысутных. Велікодны зварот ад імя Францыска зачытаў тады кіраўнік Службы папскіх літургічных цырымоній Дыега Равелі.
Італьянскія СМІ у якасці прычыны смерці пантыфіка называюць інсульт або кровазліццё ў мозг. Пры гэтым адзначаецца, што яго смерць не звязана з дыхальнымі праблемамі, ад якіх ён пакутаваў у апошні час.
У Мінскім кафедральным саборы Прасвятой Дзевы Марыі ў панядзелак устаноўлены партрэт Францыска, РКЦ у Беларусі запрашае вернікаў прынесці кветкі ў храм і ўзнесці малітвы за нябожчыка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"