https://bel.sputnik.by/20250422/dzyarzhatamnaglyad-radyyatsyynae-stanovshcha--belarus-palyapshaetstsa-1095644282.html
Дзяржатамнагляд: радыяцыйнае становішча ў Беларусі паляпшаецца
Дзяржатамнагляд: радыяцыйнае становішча ў Беларусі паляпшаецца
Sputnik Беларусь
Амаль мільён чалавек жыве ў зонах радыеактыўнага забруджвання, гэтыя тэрыторыі не адрозніваюцца па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця ад "чыстых". 22.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-22T15:07+0300
2025-04-22T15:07+0300
2025-04-22T15:07+0300
аварыя на чаэс
чаэс
палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік
радыяцыя
бяспека
грамадства
навіны
дзяржатамнагляд
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102209/21/1022092154_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_2447149a9bccac59242eb4f3d68f5def.jpg
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Землі ў Беларусі ачышчаюцца, радыяцыйнае становішча паляпшаецца, заявіла намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду рэспублікі Кацярына Шмялёва.Яна адзначыла, што ў цэлым па тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання – за выключэннем Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ) – перспектывы добрыя.На дадзены момант забруджаныя тэрыторыі не адрозніваюцца па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншых паказчыках ад "чыстых" тэрыторый.Пільную ўвагу ў Беларусі надаюць Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку (ПДРЭЗ) – гэта абумоўлена тым, што яго тэрыторыя з’яўляецца зонай ядзернай аварыі.Паводле яе слоў, праз 39 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС распалася 60% ад усяго цэзію-137, які выпаў, і каля 62% стронцыю-90, а агульная плошча радыеактыўнага забруджвання складае каля 12% ад тэрыторыі краіны.Усяго ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзіцца 1 859 населеных пунктаў, у якіх жыве 930 тыс чалавек, у тым ліку 181 тыс дзяцей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230426/aposhn-naseleny-punkt-belarus-vyydze-z-brudnay-zony-da-2090-goda-1074839725.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102209/21/1022092154_219:0:2950:2048_1920x0_80_0_0_a89c3c096ae5694932b59500c9abf62f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аварыя на чаэс, чаэс, палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, радыяцыя, бяспека, грамадства, навіны , дзяржатамнагляд, у беларусі, беларусь
аварыя на чаэс, чаэс, палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, радыяцыя, бяспека, грамадства, навіны , дзяржатамнагляд, у беларусі, беларусь
Дзяржатамнагляд: радыяцыйнае становішча ў Беларусі паляпшаецца
Амаль мільён чалавек жыве ў зонах радыеактыўнага забруджвання, гэтыя тэрыторыі не адрозніваюцца па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця ад "чыстых".
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Землі ў Беларусі ачышчаюцца, радыяцыйнае становішча паляпшаецца, заявіла намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду рэспублікі Кацярына Шмялёва.
Яна адзначыла, што ў цэлым па тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання – за выключэннем Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ) – перспектывы добрыя.
"Радыёактыўны распад адбываецца, землі ачышчаюцца, радыяцыйнае становічша паляпшаецца", - сказала Шмялёва.
На дадзены момант забруджаныя тэрыторыі не адрозніваюцца па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншых паказчыках ад "чыстых" тэрыторый.
Пільную ўвагу ў Беларусі надаюць Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку (ПДРЭЗ) – гэта абумоўлена тым, што яго тэрыторыя з’яўляецца зонай ядзернай аварыі.
"Гэта тэрыторыя ў агляднай будучыні не будзе ўцягнута ў нейкі асаблівы гаспадарчы абарот, а будзе выкарыстоўвацца як эксперыментальна-гаспадарчая зона, як навуковы палігон", - дадала намеснік начальніка ўпраўлення.
Паводле яе слоў, праз 39 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС распалася 60% ад усяго цэзію-137, які выпаў, і каля 62% стронцыю-90, а агульная плошча радыеактыўнага забруджвання складае каля 12% ад тэрыторыі краіны.
Усяго ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзіцца 1 859 населеных пунктаў, у якіх жыве 930 тыс чалавек, у тым ліку 181 тыс дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"