https://bel.sputnik.by/20250422/mnsk-sustrakae-knaforum-rekha-erazya-knafest-1095651410.html
Мінск сустракае кінафорум "Рэха "Еўразія-Кінафэст"
Мінск сустракае кінафорум "Рэха "Еўразія-Кінафэст"
Sputnik Беларусь
У рамках форуму адбудуцца паказы фільмаў, канцэртныя праграмы, а таксама дзелавыя і адукацыйныя модулі з удзелам вядомых акцёраў і рэжысёраў. 22.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-22T17:18+0300
2025-04-22T17:18+0300
2025-04-22T17:18+0300
еўразія
кіно
фестываль
мінск
культура
грамадства
еаэс
у свеце
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1a/1084000984_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_c7ff4115ff13e526a98a3e6e9e0118c8.jpg
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Галоўная мэта кінафоруму "Рэха "Еўразія-Кінафэст" – падтрымка маладых талентаў і развіццё прафесійнай супольнасці ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта расказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Адпраўным пунктам кінафоруму ў Мінску стаў Міжнародны фестываль кіно краін "Еўразія-Кінафэст". Ён аб’яднаў больш за 250 кінематаграфістаў, было прадстаўлена больш за 50 карцін.Паводле яго слоў, галоўная задача праекта – гэта аб’ядноўваць кінематаграфістаў, паказваць людзям з розных краін добрыя фільмы. Форумы прайшлі ўжо ў Кыргызстане, Абхазіі, Арменіі."І вось сёння мы нарэшце даехалі да вас, у Рэспубліку Беларусь, і вельмі рады таму, што ў нас гэта мерапрыемства адбылося. І зразумела, што мы плануем і ў далейшым ахапіць усе краіны Еўразіі такімі форумамі", - адзначыў Мацвяйчук.Паводле слоў праграмнага дырэктара кінафестывалю "Еўразія-Кінафэст" Аляксандры Жукавай, нягледзячы на прыстаўку "рэха", форум у кожнай краіне мае свае асаблівасці."Сапраўды, у нас у рамках першага фестывалю было прадстаўлена 52 фільмы з вялікай колькасці краін. І цяпер мы праводзім рэха фестываляў у кожнай краіне. Але мы фарміруем праграмы некалькі інакш. Так, фільмы звязаныя з фестывалем. Аднак у Бішкеку, у Ерэване, у Мінску ўсюды мы паказваем розныя карціны. У Беларусі мы паказваем 13 фільмаў з такіх краін, як Расія, Беларусь, Малдова, Узбекістан, Таджыкістан, Арменія, Казахстан", - адзначыла Жукава.Сярод удзельнікаў форуму нямала вядомых рэжысёраў і акцёраў – напрыклад, легенды савецкага і расійскага кіно Наталля Варлей, Ларыса Лужына. Знакамітыя госці правядуць творчыя сустрэчы, майстар-класы па сцэнічным майстэрстве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/putsn-prysvo-tygranu-keasayanu-ganarovae-zvanne-zasluzhanaga-artysta-rf-1093007115.html
еўразія
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1a/1084000984_149:0:2880:2048_1920x0_80_0_0_e6ca9eb8c6cddcee8f199d1e34b93e4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўразія, кіно, фестываль, мінск, культура, грамадства, еаэс, у свеце, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
еўразія, кіно, фестываль, мінск, культура, грамадства, еаэс, у свеце, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Мінск сустракае кінафорум "Рэха "Еўразія-Кінафэст"
У рамках форуму адбудуцца паказы фільмаў, канцэртныя праграмы, а таксама дзелавыя і адукацыйныя модулі з удзелам вядомых акцёраў і рэжысёраў.
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Галоўная мэта кінафоруму "Рэха "Еўразія-Кінафэст" – падтрымка маладых талентаў і развіццё прафесійнай супольнасці ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта расказалі ўдзельнікі
прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Адпраўным пунктам кінафоруму ў Мінску стаў Міжнародны фестываль кіно краін "Еўразія-Кінафэст". Ён аб’яднаў больш за 250 кінематаграфістаў, было прадстаўлена больш за 50 карцін.
"Мы зразумелі, што ў нас ёсць кіно, кіно як агульная мова для ўсіх краін. Ёсць патрэба аб’ядноўвацца ў рамках такіх кінафестываляў. Але ад фестывалю да фестывалю дастаткова доўгі тэрмін – цэлы год. І тады ў нас узнікла ідэя арганізаваць праект, які называецца "Рэха "Еўразія-Кінафэст", - расказаў кіраўнік дэпартамента міжкультурных праграм і міжнародных праектаў АНА "Еўразія" Вячаслаў Васільевіч Мацвяйчук.
Паводле яго слоў, галоўная задача праекта – гэта аб’ядноўваць кінематаграфістаў, паказваць людзям з розных краін добрыя фільмы. Форумы прайшлі ўжо ў Кыргызстане, Абхазіі, Арменіі.
"І вось сёння мы нарэшце даехалі да вас, у Рэспубліку Беларусь, і вельмі рады таму, што ў нас гэта мерапрыемства адбылося. І зразумела, што мы плануем і ў далейшым ахапіць усе краіны Еўразіі такімі форумамі", - адзначыў Мацвяйчук.
Паводле слоў праграмнага дырэктара кінафестывалю "Еўразія-Кінафэст" Аляксандры Жукавай, нягледзячы на прыстаўку "рэха", форум у кожнай краіне мае свае асаблівасці.
"Сапраўды, у нас у рамках першага фестывалю было прадстаўлена 52 фільмы з вялікай колькасці краін. І цяпер мы праводзім рэха фестываляў у кожнай краіне. Але мы фарміруем праграмы некалькі інакш. Так, фільмы звязаныя з фестывалем. Аднак у Бішкеку, у Ерэване, у Мінску ўсюды мы паказваем розныя карціны. У Беларусі мы паказваем 13 фільмаў з такіх краін, як Расія, Беларусь, Малдова, Узбекістан, Таджыкістан, Арменія, Казахстан", - адзначыла Жукава.
Сярод удзельнікаў форуму нямала вядомых рэжысёраў і акцёраў – напрыклад, легенды савецкага і расійскага кіно Наталля Варлей, Ларыса Лужына. Знакамітыя госці правядуць творчыя сустрэчы, майстар-класы па сцэнічным майстэрстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"