https://bel.sputnik.by/20250423/ryzhanko-adradzhenne-neafashyzmu-stala-modnym-trendam-u-erope-1095682569.html
Рыжанкоў: адраджэнне нэафашызму стала модным трэндам у Еўропе
Рыжанкоў: адраджэнне нэафашызму стала модным трэндам у Еўропе
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС Беларусі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую палітыку, накіраваную на абяленне нацызму, знос помнікаў сапраўдным воінам-вызваліцелям. 23.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-23T17:29+0300
2025-04-23T17:29+0300
2025-04-23T18:23+0300
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
максім рыжанкоў
мзс беларусі
навіны
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
у свеце
нацызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0f/1088053896_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_0b1bd6c6738dcdb862f865a0bddb2ff0.jpg
МІНСК, 23 кра – Sputnik. Адраджэнне неафашызму стала модным трэндам у Еўропе, які прасоўваецца пад выглядам свабоды выбару, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі, што прайшла ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Рыжанкоў падвергнуў рэзкай крытыцы еўрапейскую палітыку па адраджэнні нацызму, гаворыцца на сайце МЗС Беларусі.У сваім выступленні Рыжанкоў раскрытыкаваў сучасную палітыку Еўропы па размыванні гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну, абяленні нацызму, а таксама знос помнікаў сапраўдным воінам, якія вызвалілі еўрапейскія краіны. Таксама кіраўнік МЗС Беларусі выступіў у падтрымку ветэранаў, якія жывуць у Еўропе і сутыкаюцца зараз з несправядлівасцю."Новыя барацьбіты"Па яго словах, зараз на змену воінам-вызваліцелям у шэрагу еўрапейскіх краін прыходзяць "так званыя новыя барацьбіты за свабоду і незалежнасць, у якіх свае сантыменты і свае псеўдагероі".Кіраўнік МЗС Беларусі таксама падкрэсліў, што сучасная Еўропа працягвае актыўна нарошчваць узбраенні ў неадпаведных нават самым відавочным пагрозам аб’ёмах. І гэта, паводле слоў міністра, усё робіцца за кошт сродкаў, прызначаных для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва гэтых краін.Кіраўнік МЗС асаблівую ўвагу звярнуў на міралюбівы характар знешняй палітыкі Беларусі, нагадаўшы, што менавіта Мінск стаяў каля вытокаў заснавання ААН і распрацоўкі статута гэтай арганізацыі.Паводле яго слоў, Беларусь выступае за захаванне гістарычнай праўды аб мінулай вайне і супраць гераізацыі неанацызму і абялення нацысцкіх злачынцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250423/belarusk-parlament-zaklka-vyrashats-kanflkty-praz-dyplamatyyu-1095679562.html
беларусь
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0f/1088053896_3:0:1140:853_1920x0_80_0_0_208e3f69b88554c63519c2fc2e13186e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, максім рыжанкоў, мзс беларусі, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, у свеце, нацызм, фашызм, еўропа, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, максім рыжанкоў, мзс беларусі, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, у свеце, нацызм, фашызм, еўропа, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна
Рыжанкоў: адраджэнне нэафашызму стала модным трэндам у Еўропе
17:29 23.04.2025 (абноўлена: 18:23 23.04.2025) Кіраўнік МЗС Беларусі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую палітыку, накіраваную на абяленне нацызму, знос помнікаў сапраўдным воінам-вызваліцелям.
МІНСК, 23 кра – Sputnik. Адраджэнне неафашызму стала модным трэндам у Еўропе, які прасоўваецца пад выглядам свабоды выбару, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі, што прайшла ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Рыжанкоў падвергнуў рэзкай крытыцы еўрапейскую палітыку па адраджэнні нацызму, гаворыцца на сайце МЗС Беларусі.
"Еўропа заахвочвае шэсце ў гонар ультраправых нацыяналістаў, шануе памяць калабарацыяністаў і адкрытых здраднікаў", - сказаў Рыжанкоў.
У сваім выступленні Рыжанкоў раскрытыкаваў сучасную палітыку Еўропы па размыванні гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну, абяленні нацызму, а таксама знос помнікаў сапраўдным воінам, якія вызвалілі еўрапейскія краіны. Таксама кіраўнік МЗС Беларусі выступіў у падтрымку ветэранаў, якія жывуць у Еўропе і сутыкаюцца зараз з несправядлівасцю.
Па яго словах, зараз на змену воінам-вызваліцелям у шэрагу еўрапейскіх краін прыходзяць "так званыя новыя барацьбіты за свабоду і незалежнасць, у якіх свае сантыменты і свае псеўдагероі".
Кіраўнік МЗС Беларусі таксама падкрэсліў, што сучасная Еўропа працягвае актыўна нарошчваць узбраенні ў неадпаведных нават самым відавочным пагрозам аб’ёмах. І гэта, паводле слоў міністра, усё робіцца за кошт сродкаў, прызначаных для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва гэтых краін.
Кіраўнік МЗС асаблівую ўвагу звярнуў на міралюбівы характар знешняй палітыкі Беларусі, нагадаўшы, што менавіта Мінск стаяў каля вытокаў заснавання ААН і распрацоўкі статута гэтай арганізацыі.
Паводле яго слоў, Беларусь выступае за захаванне гістарычнай праўды аб мінулай вайне і супраць гераізацыі неанацызму і абялення нацысцкіх злачынцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"