https://bel.sputnik.by/20250424/arkhbskup-stanesk-pryme-dzel-u-tsyrymon-pakhavannya-papy-frantsyska-1095694509.html
Архібіскуп Станеўскі прыме ўдзел у цырымоніі пахавання Папы Францыска
Архібіскуп Станеўскі прыме ўдзел у цырымоніі пахавання Папы Францыска
Sputnik Беларусь
Святы прастол паведаміў, што ўрачыстая цырымонія пахавання Папы Рымскага Францыска пройдзе 26 красавіка. 24.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-24T11:08+0300
2025-04-24T11:08+0300
2025-04-24T11:08+0300
смерць публічных людзей
смерць
папа рымскі
папа францыск
навіны
іосіф станеўскі
ватыкан
рэлігія
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/18/1095690348_0:5:1024:581_1920x0_80_0_0_8e07843449bd0fd7ec30bb403bedc604.jpg
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Дэлегацыю беларускіх каталікоў на цырымоніі пахавання Папы Рымскага Францыска ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў архібіскуп Іосіф Станеўскі, паведамілі Sputnik у прэс-службе РКЦ у Беларусі.Развітанне з пантыфікам пачалося 23 красавіка, у Ватыкан ужо прыбылі кардыналы з шэрага дзяржаў. Святы прастол паведаміў, што ўрачыстая цырымонія пахавання Папы прызначана на 26 красавіка.Па словах субяседнікаў агенцтва, плануецца, што ў склад дэлегацыі ўвойдзе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай епархіі Аляксандр Яшэўскі, а таксама шэраг свяшчэннікаў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.Смерць Папы РымскагаПантыфік Францыск памёр 21 красавіка ў сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане. З серады ў саборы Святога Пятра выстаўлена труна з целам Папы, па яго завяшчанні цела выстаўлена не на катафалку па-за труной, а ў труне са знятым вечкам.Труна будзе знаходзіцца ў саборы да пятніцы ўключна, а 26 красавіка, у суботу пройдзе ўрачыстая цырымонія пахавання і абрад пахавання.Папу Францыска пахаваюць у рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, а не ў Ватыкане, як многіх яго папярэднікаў. У адпаведнасці з яго пажаданнем, грабніца будзе простай і без асаблівага ўпрыгажэння.З моманту пахавання пачнецца дзевяцідзённая жалоба, пасля якой для выбараў новага пантыфіка збярэцца Канклаў кардыналаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250423/kachanava--syargeenka-paknul-zapsy--knze-spachuvannya-u-nuntsyyatury-1095672083.html
ватыкан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/18/1095690348_107:0:1018:683_1920x0_80_0_0_cbf14312e5bded55040f45e7a960567e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, смерць, папа рымскі, папа францыск, навіны , іосіф станеўскі, ватыкан, рэлігія, грамадства, беларусь, у свеце, царква, рымска-каталіцкая царква
смерць публічных людзей, смерць, папа рымскі, папа францыск, навіны , іосіф станеўскі, ватыкан, рэлігія, грамадства, беларусь, у свеце, царква, рымска-каталіцкая царква
Архібіскуп Станеўскі прыме ўдзел у цырымоніі пахавання Папы Францыска
Святы прастол паведаміў, што ўрачыстая цырымонія пахавання Папы Рымскага Францыска пройдзе 26 красавіка.
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Дэлегацыю беларускіх каталікоў на цырымоніі пахавання Папы Рымскага Францыска ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў архібіскуп Іосіф Станеўскі, паведамілі Sputnik у прэс-службе РКЦ у Беларусі.
Развітанне з пантыфікам пачалося 23 красавіка, у Ватыкан ужо прыбылі кардыналы з шэрага дзяржаў. Святы прастол паведаміў, што ўрачыстая цырымонія пахавання Папы прызначана на 26 красавіка.
"Ад Беларускага Касцёла дэлегацыю, якая прыме ўдзел у цырымоніі пахавання узначаліць мітрапаліт Мінскага-Магілёўскі архібіскуп Станеўскі", - паведамілі Sputnik у РКЦ у Беларусі.
Па словах субяседнікаў агенцтва, плануецца, што ў склад дэлегацыі ўвойдзе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай епархіі Аляксандр Яшэўскі, а таксама шэраг свяшчэннікаў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Пантыфік Францыск памёр 21 красавіка ў сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане. З серады ў саборы Святога Пятра выстаўлена труна з целам Папы, па яго завяшчанні цела выстаўлена не на катафалку па-за труной, а ў труне са знятым вечкам.
Труна будзе знаходзіцца ў саборы да пятніцы ўключна, а 26 красавіка, у суботу пройдзе ўрачыстая цырымонія пахавання і абрад пахавання.
Папу Францыска пахаваюць у рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, а не ў Ватыкане, як многіх яго папярэднікаў. У адпаведнасці з яго пажаданнем, грабніца будзе простай і без асаблівага ўпрыгажэння.
З моманту пахавання пачнецца дзевяцідзённая жалоба, пасля якой для выбараў новага пантыфіка збярэцца Канклаў кардыналаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"