https://bel.sputnik.by/20250424/fsb-pradukhlla-terakt-na-naftakhmchnym-zavodze--nzhagarodskay-voblasts-1095700144.html
ФСБ прадухіліла тэракт на нафтахімічным заводзе ў Ніжагародскай вобласці
ФСБ прадухіліла тэракт на нафтахімічным заводзе ў Ніжагародскай вобласці
Sputnik Беларусь
Падчас затрымання злачынцы, якія рыхтавалі тэракт, аказалі супраціўленне і былі нейтралізаваны агнём у адказ. 24.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-24T13:04+0300
2025-04-24T13:04+0300
2025-04-24T13:04+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
фсб
тэрарызм
расія
украіна
бяспека
грамадства
ніжагародская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081595835_0:31:1605:933_1920x0_80_0_0_17296775def14a64a93152ff66f2b8d6.jpg
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі прадухілілі тэракт на нафтахімічным прадпрыемстве ў Ніжагародскай вобласці, паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.Па даных ФСБ, тэракт рыхтавалі спецслужбы Украіны, для здзяйснення злачынства былі завербаваны два выхадцы з Сярэдняй Азіі."Дыверсійна-тэрарыстычны акт, які планавалі ўкраінскія спецслужбы, прадухілены", - паведамілі ў ФСБ.Там адзначылі, што для здзяйснення тэракта ўкраінскі куратар завербаваў двух адэптаў ідэалогіі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, забароненай на тэрыторыі РФ, выхадцаў з Сярэдняй Азіі.Пры затрыманні яны аказалі супраціўленне і былі нейтралізаваны агнём у адказ.Супрацоўнікі ФСБ устанавілі, што ўкраінскі куратар даў заданне забраць з загадзя абсталяванага тайніка FPV-дроны, якія мелі самаробныя выбуховыя прылады. У гэты момант і была праведзена аперацыя па затрыманні.Супрацоўнікі ФСБ на месцы здарэння канфіскавалі два беспілотнікі з узрыўчаткай, аўтамат Калашнікава, а таксама пісталет Макарава.Акрамя таго, у гаджэтах злачынцаў знайшлі перапіску з куратарам, у якой абмяркоўвалася падрыхтоўка дыверсіі, таксама былі каардынаты тайніка, адзначылі ў ФСБ.Па факце падрыхтоўкі дыверсіі следчыя ФСБ узбудзілі крымінальную справу, у рамках якой праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, паведамілі ў ЦАС ФСБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250423/rasya-pavyalchyts-vytvorchasts-fpv-drona-dlya-patreb-arm-1095676357.html
расія
украіна
ніжагародская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081595835_109:0:1476:1025_1920x0_80_0_0_5aeddfc1842fda33dedf5d455056d45d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , фсб, тэрарызм, расія, украіна, бяспека, грамадства, ніжагародская вобласць
спецаперацыя, навіны , фсб, тэрарызм, расія, украіна, бяспека, грамадства, ніжагародская вобласць
ФСБ прадухіліла тэракт на нафтахімічным заводзе ў Ніжагародскай вобласці
Падчас затрымання злачынцы, якія рыхтавалі тэракт, аказалі супраціўленне і былі нейтралізаваны агнём у адказ.
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі прадухілілі тэракт на нафтахімічным прадпрыемстве ў Ніжагародскай вобласці, паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.
Па даных ФСБ, тэракт рыхтавалі спецслужбы Украіны, для здзяйснення злачынства былі завербаваны два выхадцы з Сярэдняй Азіі.
"Дыверсійна-тэрарыстычны акт, які планавалі ўкраінскія спецслужбы, прадухілены", - паведамілі ў ФСБ.
Там адзначылі, што для здзяйснення тэракта ўкраінскі куратар завербаваў двух адэптаў ідэалогіі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, забароненай на тэрыторыі РФ, выхадцаў з Сярэдняй Азіі.
Пры затрыманні яны аказалі супраціўленне і былі нейтралізаваны агнём у адказ.
Супрацоўнікі ФСБ устанавілі, што ўкраінскі куратар даў заданне забраць з загадзя абсталяванага тайніка FPV-дроны, якія мелі самаробныя выбуховыя прылады. У гэты момант і была праведзена аперацыя па затрыманні.
Супрацоўнікі ФСБ на месцы здарэння канфіскавалі два беспілотнікі з узрыўчаткай, аўтамат Калашнікава, а таксама пісталет Макарава.
Акрамя таго, у гаджэтах злачынцаў знайшлі перапіску з куратарам, у якой абмяркоўвалася падрыхтоўка дыверсіі, таксама былі каардынаты тайніка, адзначылі ў ФСБ.
Па факце падрыхтоўкі дыверсіі следчыя ФСБ узбудзілі крымінальную справу, у рамках якой праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, паведамілі ў ЦАС ФСБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"