Канцэпцыю сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку абмеркавалі ў Саўміне

© Sputnik / Виктор ТолочкоДом урада, архіўнае фота
Дом урада, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.04.2025
Падпісацца
У хуткім часе дакумент будзе вынесены на разгляд у парламенце, пасля чаго накіраваны для ўхвалення прэзідэнтам краіны.
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Канцэпцыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады, а таксама праграма дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады з’яўляюцца ключавымі праграмнымі дакументамі на наступную пяцігодку, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў чацвер, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, праекты дакументаў былі распрацаваны ў адпаведнасці з перадвыбарнай праграмай кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, даручэннямі, дадзенымі ім пры назначэнні новага складу ўрада, а таксама з інаўгурацыйнай прамовай.
"З новаўвядзенняў: упершыню ў праграме ёсць дакладныя аблічбаваныя паказчыкі, якія мы павінны дасягнуць і кантраляваць. Таксама ўпершыню праграма забяспечана рэсурснай падтрымкай эканомікі. Плюс да гэтага мы правялі маштабнае сацыялагічнае даследаванне", - сказаў Турчын.
Ён адзначыў, што пры неабходнасці ў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку будуць уносіцца карэкціроўкі. Разам з праграмай дзеянняў урада дакумент будзе вынесены на разгляд у парламент, пасля чаго накіраваны для адабрэння кіраўніком дзяржавы.

Прыярытэты на пяцігодку

Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў журналістам, што прэзідэнт раней даў дакладнае даручэнне не перапісваць "пяцігодку", не ўкладваць у яе старыя нявыкананыя задачы, а зрабіць абноўленай.
"Мы выдзелілі пяць прыярытэтаў, у першую чаргу гэта арэнднае жыллё. Планка пакуль – вырасці ў некалькі разоў па будаўніцтве арэнднага жылля", - падкрэсліў ён.
Наступны прыярытэт называецца "моцныя рэгіёны". Плануецца развіваць сацыяльную інфраструктуру і камерцыйныя праекты ў абласцях і раёнах.
"Яшчэ адзін напрамак – лічбавізацыя і тэхналогіі. Зразумела, тут трэба адказваць на выклікі сучаснасці і павышаць канкурэнтаздольнасць нашай прамысловасці і рэальнага сектара эканомікі", - растлумачыў Чабатар.
І нарэшце турызм: задача стаіць, каб гэтая галіна давала ВУП на 4% больш, чым зараз.
У цэлым, што датычыцца канкрэтных параметраў развіцця эканомікі, профільны міністр заявіў, што пастаўлена задача, каб валавы ўнутраны прадукт быў 116%.
"Апераджальнымі тэмпамі будуць расці даходы насельніцтва і інвестыцыі, вядома, а таксама наш экспартны патэнцыял", - заключыў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Васіль Герасімаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2025
Герасімаў: прыняты меры супраць вываду капіталу ў недружалюбныя краіны
Стужка навiн
0