Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лосева: 20 гадоў таму "Георгіеўская стужачка" была лакальнай гісторыяй

© Sputnik / Сергей ПятаковЗначок Дня Перамогі і георгіеўская стужачка
Значок Дня Перамогі і георгіеўская стужачка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.04.2025
Падпісацца
Чарговы раз у Расіі і іншых краінах пачалася акцыя "Георгіеўская стужачка", калі аддаецца даніна памяці подзвігам салдат Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Дваццаць гадоў таму ніхто не думаў, што акцыя "Георгіеўская стужачка" прывядзе да такіх змен, заявіла заснавальніца акцыі, саветнік міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Наталля Лосева падчас тэлемоста Масква – Сімферопаль у міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры "Россия сегодня".
"Гэта была лакальная гісторыя. Нагадаю коратка, з чаго яна нарадзілася… З іншай сімвалічнай падзеі", - нагадала Лосева.

Як нарадзілася акцыя

Паводле яе слоў, разбіраючы "завалы старой бібліятэкі" РІА Навіны, яна знайшла два выданні васьмітомніка зводак Саўінфармбюро.

"Іх больш ніколі не перавыдавалі. Гэта быў дакумент, ад якога проста былі мурашкі па скуры… Напэўна, толькі зараз мы можам, калі мы знаходзімся ў стане спецыяльнай ваеннай аперацыі, вось гэты нерв, напэўна, пражыць і адчуць…", - распавяла Лосева.

Так нарадзіўся спачатку адзін праект, калі публікавалі зводкі ваенных часоў. Потым быў зварот праз "Живой журнал" да людзей з просьбай дасылаць гісторыі аб тым, як вайна закранула іх сем’і.
"Не ўспаміны ветэрана, а мы настойвалі, што павінны напісаць маладыя пакаленні. І вось тое, што мы атрымлівалі ў адказ, гэта было абсалютна неверагодным, пранізлівым сведчаннем подзвігу нашага народа. Без усялякага пафасу гэта гавару", - дадала саветнік міжнароднай медыягрупы.
Водгук быў і ад жыхароў Расіі, і ад рускамоўных грамадзян замежжа. Адсюль з’явілася жаданне ўжо выйсці на вуліцу з нейкім сімвалам. Лосева падкрэсліла, што, вядома, георгіеўская стужка была "ўзята не з паветра". Яна шырока выкарыстоўвалася і раней, у тым ліку як элемент святочных паштовак да Дня Перамогі. Таму выбралі гэты сімвал.
"2005 год – гэта быў час, калі Дзень Перамогі не святкавалі амаль… у 2004-м, у 2000-м годзе. Больш за тое, вельмі актыўна ўбівалася ў галовы, што няма чаго вам святкаваць, няма чым ганарыцца. Якая Перамога? Саюзнікі перамаглі…", - нагадала Лосева.
Менавіта тады, у 2005 годзе, і была ўпершыню праведзена акцыя "Георгіеўская стужачка". Першыя георгіеўскія стужкі тады рабіліся на грошы журналістаў, іх сяброў, бізнесменаў, студэнцкіх лідараў.
"Гэта не было ніякім ні камерцыйным, ні піяр-праектам. Гэта сапраўды быў нейкі наш крык такі ў пустату…", - расказала ініцыятар акцыі.

Гісторыя стужачкі

Гэты сімвал сыходзіць каранямі да салдацкага ордэна Святога Георгія Перамаганосца, які быў заснаваны 7 снежня (26 лістапада па старым стылі) 1769 года Кацярынай II.
Пазней стужка выкарыстоўвалася як элемент іншых узнагарод. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў працяг гэтай традыцыі быў заснаваны ордэн Славы трох ступеняў з гэтай стужкай. Практычна адначасова з Перамогай у 1945 годзе заснавалі і медаль "За Победу над Германией" таксама з узнагароднай калодкай ад Ордэна Славы.
Акрамя таго, у 1992 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР аднавіў ваенны ордэн Святога Георгія і знакі адрознення "Георгиевский крест".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сіманьян: Дзень Перамогі – гэта вяртанне да жыцця нашага народа (відэа) - Sputnik Беларусь, 1920, 24.04.2025
Дзень Перамогі
Сіманьян: Дзень Перамогі – гэта вяртанне да жыцця нашага народа
Стужка навiн
0