Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Памяць аб героях: як прайшоў "Дыктант Перамогі" ў Мінску – відэа

Падпісацца
Адзінаццаць пляцовак прынялі сёлета акцыю "Дыктант Перамогі" ў Беларусі. Адной з іх стаў Рускі дом у Мінску. Адказаць на пытанні дыктанта туды прыйшлі дзевяцікласнікі са сталічнай гімназіі №50 і кадэты Мінскага сувораўскага вучылішча.
"Я прыйшоў напісаць дыктант Перамогі, каб ушанаваць подзвіг герояў і замацаваць веды ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", - распавёў Sputnik гімназіст Міхаіл Тукай.
Пяцікурснік сувораўскага вучылішча, старшы віцэ-сяржант Іван Красеў прызнаўся, што яму цікавыя былі пытанні аб генералах, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
"Гэта добры вопыт праверыць свае веды не толькі ў гісторыі Беларусі, але і ў сусветнай гісторыі свае веды (па ваеннай - Sputnik) тэхніцы", - дадаў суворавец.
Крыху пазней удзельнікі дыктанта даведаюцца афіцыйныя вынікі гэтай праверкі ведаў. Але сёлета было новаўвядзенне на гэты конт. Адразу пасля таго, як усе здалі запоўненыя бланкі, можна было паслухаць правільныя адказы ад вядучага. Нават калі хто-небудзь і памыліўся ў нейкай тэме, то зараз сапраўды будзе ведаць правільны адказ.
Пытанні датычыліся як агульнай гісторыі Вялікай Айчыннай, так і беларускай яе часткі. У тэсце нават было пытанне аб удзеле жанчын з Беларусі ў французскім супраціўленні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0