https://bel.sputnik.by/20250425/pershy-blbord-u-gonar-geroya-savetskaga-sayuza-stanavl-na-trase-m-1-1095743488.html
Першы білборд у гонар героя Савецкага Саюза ўстанавілі на трасе М-1
Першы білборд у гонар героя Савецкага Саюза ўстанавілі на трасе М-1
Sputnik Беларусь
У Беларусі дадзены старт маштабнаму праекту па ўвекавечанні герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся ў рэспубліцы. 25.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-25T17:53+0300
2025-04-25T17:53+0300
2025-04-25T17:53+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
гісторыя
вялікая айчынная вайна
перамога
герой савецкага саюза
грамадства
палітыка
саюзная дзяржава
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095742024_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_02cb467993acb42df9a1c3e7989cb948.jpg
МІНСК, 25 кра – Sputnik. Білборд, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Антону Аляхновічу, урачыста адкрыты на аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа з РФ (М-1).У адкрыцці прынялі ўдзел беларускія дэпутаты, прадстаўнікі Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, НАН Беларусі, кіраўніцтва Смалявіцкага раёна.Білборд з’явіўся недалёка ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск на ўчастку побач з паваротамі на другарадныя дарогі, якія вядуць да вёсак Станок-Вадзіца і Старына.Хто такі АляхновічАнтон Аляхновіч нарадзіўся ў вёсцы Дабраводка Смалявіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў ваеннае лётнае вучылішча ў Энгельсе (Саратаўская вобласць). Пасля быў выкладчыкам у Новасібірскай школе ваенных лётчыкаў. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 года ў авіяцыі далёкага дзеяння. У тым ліку ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, у прарыве блакады Ленінграда, у Курскай бітве.Таксама ён вызваляў Украіну і Беларусь. Здзейсніў 260 баявых вылетаў, у тым ліку 50 – на далёкія адлегласці ў тыл праціўніка. Званне Героя СССР было прысвоена яму 19 жніўня 1944 года.Пасля вайны лятаў у Арктыку, да 1971 года працаваў у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. Пахаваны на Маскоўскіх могілках беларускай сталіцы.Ці будуць яшчэ білбордыБілборд у гонар Аляхновіча – першы ў вялікім праекце, які прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго рэалізуе Міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і НАН Беларусі.Інстытут гісторыі НАН выбраў 30 герояў ВАВ, якім прысвяцілі білборды. Іх зрабіла Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства і перадало ў Беларусь у красавіку 2025 года.Акрамя білбордаў у гонар герояў будуць яшчэ два стэнды, але ўжо прысвечаныя пахаванням воінаў. Адзін з іх паставяць каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, дзе пахаваны савецкія воіны, якія загінулі пры размініраванні мясцовасці ў 1944-1945 гадах, другі – у тым жа раёне, каля вёскі Рыленкі, дзе пахаваны 10 тысяч савецкіх салдат, якія загінулі ў 1943-1944 гадах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250425/mzs-rf-bolsh-za-100-akta-vandalzmu-na-vonskkh-memaryyalakh-zdzeysnena--erope-1095724592.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095742024_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_101c470ad535c2da97ef3863d77f4ab0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гісторыя, вялікая айчынная вайна, перамога, герой савецкага саюза, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава, навіны , у беларусі, беларусь
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гісторыя, вялікая айчынная вайна, перамога, герой савецкага саюза, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава, навіны , у беларусі, беларусь
Першы білборд у гонар героя Савецкага Саюза ўстанавілі на трасе М-1
У Беларусі дадзены старт маштабнаму праекту па ўвекавечанні герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся ў рэспубліцы.
МІНСК, 25 кра – Sputnik. Білборд, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Антону Аляхновічу, урачыста адкрыты на аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа з РФ (М-1).
У адкрыцці прынялі ўдзел беларускія дэпутаты, прадстаўнікі Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, НАН Беларусі, кіраўніцтва Смалявіцкага раёна.
Білборд з’явіўся недалёка ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск на ўчастку побач з паваротамі на другарадныя дарогі, якія вядуць да вёсак Станок-Вадзіца і Старына.
Антон Аляхновіч нарадзіўся ў вёсцы Дабраводка Смалявіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў ваеннае лётнае вучылішча ў Энгельсе (Саратаўская вобласць). Пасля быў выкладчыкам у Новасібірскай школе ваенных лётчыкаў. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 года ў авіяцыі далёкага дзеяння. У тым ліку ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, у прарыве блакады Ленінграда, у Курскай бітве.
Таксама ён вызваляў Украіну і Беларусь. Здзейсніў 260 баявых вылетаў, у тым ліку 50 – на далёкія адлегласці ў тыл праціўніка. Званне Героя СССР было прысвоена яму 19 жніўня 1944 года.
Пасля вайны лятаў у Арктыку, да 1971 года працаваў у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. Пахаваны на Маскоўскіх могілках беларускай сталіцы.
Білборд у гонар Аляхновіча – першы ў вялікім праекце, які прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго рэалізуе Міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і НАН Беларусі.
Інстытут гісторыі НАН выбраў 30 герояў ВАВ, якім прысвяцілі білборды. Іх зрабіла Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства і перадало ў Беларусь у красавіку 2025 года.
Акрамя білбордаў у гонар герояў будуць яшчэ два стэнды, але ўжо прысвечаныя пахаванням воінаў. Адзін з іх паставяць каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, дзе пахаваны савецкія воіны, якія загінулі пры размініраванні мясцовасці ў 1944-1945 гадах, другі – у тым жа раёне, каля вёскі Рыленкі, дзе пахаваны 10 тысяч савецкіх салдат, якія загінулі ў 1943-1944 гадах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"