https://bel.sputnik.by/20250425/ryzyka-yadzernaga-kanflktu-novy-vtok-abvastrennya-pamzh-ndyyay--pakstanam-1095722721.html
Рызыка ядзернага канфлікту: новы віток абвастрэння паміж Індыяй і Пакістанам
Рызыка ядзернага канфлікту: новы віток абвастрэння паміж Індыяй і Пакістанам
Sputnik Беларусь
Абедзве краіны абмяняліся шэрагам забарон, а Пакістану можа пагражаць засуха з-за прыпынення дзеяння Дагавора аб водах Інда. 25.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-25T11:48+0300
2025-04-25T11:48+0300
2025-04-25T11:48+0300
індыя
пакістан
узброены канфлікт
у свеце
навіны
бяспека
палітыка
мяжа
ядзерная зброя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095720135_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_d56e44aa2283c383ff54acf9b0ad8e06.jpg
Канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам можа перарасці ў ядзернае супрацьстаянне, пра гэта паведаміў пакістанскі міністр абароны Хаваджа Асіф."Сусветная супольнасць павінна звярнуць увагу на гэты небяспечны канфлікт, які можа перарасці ў ядзернае супрацьстаянне", - сказаў Асіф у эфіры тэлеканала Al Jazeera.Ён падкрэсліў, што абедзве краіны з’яўляюцца ядзернымі дзяржавамі.Асіф дадаў, што ўлады Пакістана гатовы да магчымага нападзення з боку Індыі.У сваю чаргу індыйская армія паведаміла аб абстрэлах з боку Пакістана напярэдадні вечарам. Паводле інфармацыі тэлеканала NDTV, са стралковай зброі былі абстраляны індыйскія пагранічныя пасты.Адзначаецца, што індыйскі бок "эфектыўна адрэагаваў" на абстрэл. Ахвяр сярод індыйскіх пагранічнікаў няма.Абвастрэнне паміж Індыяй і ПакістанамСтральба на мяжы адбылася праз некалькі дзён пасля нападзення на турыстаў у Джаму і Кашміры, у выніку загінулі 26 чалавек. Гэта справакавала новы віток абвастрэння паміж Індыяй і Пакістанам.Індыя ў адказ на атаку ўвяла шэраг мер у дачыненні да Пакістана, у тым ліку выслала пакістанскіх ваенных аташэ і прыпыніла дзеянне Дагавора аб водах Інда. Дагавор быў падпісаны ў 1960 годзе і стаў вынікам асцярогі Пакістана наконт магчымасці Індыі стварыць на пакістанскай тэрыторыі засуху, бо вытокі Інда знаходзяцца на індыйскім баку.Акрамя таго, Індыя вырашалі прыпыніць выдачу віз пакістанцам і анулявала дзеючыя візы для іх з 27 красавіка.Улады Пакістана ў сваю чаргу заявілі аб прыпыненні любога гандлю з Індыяй, закрылі сваю паветраную прастору для індыйскіх авіякампаній, аб’явілі персонамі нон грата індыйскіх саветнікаў па пытаннях абароны, ВМС і ВПС у Ісламабадзе і прыпынілі выдачу віз грамадзянам Індыі ў рамках сістэмы вызвалення ад віз Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва Паўднёвай Азіі (СААРК).Улады Пакістана заявілі, што спыненне патоку вады, якая належыць Пакістану ў рамках Дагавора аб водах Інда, будзе расцэньвацца як акт вайны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250408/myadzvedze-u-blzheyshae-dzesyatsgoddze-admova-ad-yadzernay-zbro--svetse-nemagchyma-1095219816.html
індыя
пакістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095720135_0:364:2245:2048_1920x0_80_0_0_dc5ae93f3c2dc4a2469956e840c7c623.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
індыя, пакістан, узброены канфлікт, у свеце, навіны , бяспека, палітыка, мяжа, ядзерная зброя
індыя, пакістан, узброены канфлікт, у свеце, навіны , бяспека, палітыка, мяжа, ядзерная зброя
Рызыка ядзернага канфлікту: новы віток абвастрэння паміж Індыяй і Пакістанам
Абедзве краіны абмяняліся шэрагам забарон, а Пакістану можа пагражаць засуха з-за прыпынення дзеяння Дагавора аб водах Інда.
Канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам можа перарасці ў ядзернае супрацьстаянне, пра гэта паведаміў пакістанскі міністр абароны Хаваджа Асіф.
"Сусветная супольнасць павінна звярнуць увагу на гэты небяспечны канфлікт, які можа перарасці ў ядзернае супрацьстаянне", - сказаў Асіф у эфіры тэлеканала Al Jazeera.
Ён падкрэсліў, што абедзве краіны з’яўляюцца ядзернымі дзяржавамі.
Асіф дадаў, што ўлады Пакістана гатовы да магчымага нападзення з боку Індыі.
У сваю чаргу індыйская армія паведаміла аб абстрэлах з боку Пакістана напярэдадні вечарам. Паводле інфармацыі тэлеканала NDTV, са стралковай зброі былі абстраляны індыйскія пагранічныя пасты.
Адзначаецца, што індыйскі бок "эфектыўна адрэагаваў" на абстрэл. Ахвяр сярод індыйскіх пагранічнікаў няма.
Абвастрэнне паміж Індыяй і Пакістанам
Стральба на мяжы адбылася праз некалькі дзён пасля нападзення на турыстаў у Джаму і Кашміры, у выніку загінулі 26 чалавек. Гэта справакавала новы віток абвастрэння паміж Індыяй і Пакістанам.
Індыя ў адказ на атаку ўвяла шэраг мер у дачыненні да Пакістана, у тым ліку выслала пакістанскіх ваенных аташэ і прыпыніла дзеянне Дагавора аб водах Інда. Дагавор быў падпісаны ў 1960 годзе і стаў вынікам асцярогі Пакістана наконт магчымасці Індыі стварыць на пакістанскай тэрыторыі засуху, бо вытокі Інда знаходзяцца на індыйскім баку.
Акрамя таго, Індыя вырашалі прыпыніць выдачу віз пакістанцам і анулявала дзеючыя візы для іх з 27 красавіка.
Улады Пакістана ў сваю чаргу заявілі аб прыпыненні любога гандлю з Індыяй, закрылі сваю паветраную прастору для індыйскіх авіякампаній, аб’явілі персонамі нон грата індыйскіх саветнікаў па пытаннях абароны, ВМС і ВПС у Ісламабадзе і прыпынілі выдачу віз грамадзянам Індыі ў рамках сістэмы вызвалення ад віз Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва Паўднёвай Азіі (СААРК).
Улады Пакістана заявілі, што спыненне патоку вады, якая належыць Пакістану ў рамках Дагавора аб водах Інда, будзе расцэньвацца як акт вайны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"