https://bel.sputnik.by/20250426/charnobylskaya-aes--ad-budantstva-da-katastrofy-gstoryya--vdea-1095759637.html
Чарнобыльская АЭС – ад будаўніцтва да катастрофы (гісторыя ў відэа)
Чарнобыльская АЭС – ад будаўніцтва да катастрофы (гісторыя ў відэа)
Sputnik Беларусь
Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі, 20 млн гектараў заражаных тэрыторый, больш за 8 млн пацярпелых і амаль 500 гарадоў і пасёлкаў, якія... 26.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-26T10:58+0300
2025-04-26T10:58+0300
2025-04-26T10:58+0300
відэа
відэа
чаэс
аварыя на чаэс
гісторыя
бяспека
радыяцыя
беларусь
у свеце
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/19/1085747050_0:146:475:413_1920x0_80_0_0_7e46771133868141b67603cae0160c9a.jpg
Будаўніцтва першай чаргі Чарнобыльскай АЭС пачалося ў 1970 годзе, у непасрэднай блізкасці – за 5 км ад станцыі – для работнікаў і іх сямей узводзіўся горад Прыпяць.26 верасня адбыўся запуск першага энергаблока АЭС, праз суткі, 27-га яго падключылі да энергасістэмы СССР. У 1983 годзе працавалі ўжо 4 энергаблокі АЭС, будавалі яшчэ два, але запусціць не паспелі.26 красавіка 1986 года планавыя выпрабаванні на бяспеку на Чарнобыльскай АЭС выйшлі з-пад кантролю. У 1:23 на 4-м энергаблоку адбыўся выбух, яго справакавалі памылкі персаналу падчас выпрабаванняў, мяркуюць эксперты.Наймацнейшы пажар пасля выбуху на станцыі працягваўся 10 сутак, надзвычайнае здарэнне стала найбуйнейшай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі, радыеактыўнаму забруджванню падверглася больш за 200 тыс. кв. км.Больш за ўсё пацярпелі паўночныя раёны Украіны, Бранская вобласць Расіі і 23% тэрыторыі Беларусі, радыяцыяй накрыла Гомельскую, часткова Магілёўскую і Брэсцкую вобласці.Аднак адразу пасля аварыі поўнай карцінай здарэння не валодаў ніхто, першыя паведамленні ў СМІ з’явіліся толькі 28-29 красавіка, першамайскія дэманстрацыі адменены не былі. Толькі 14 мая Міхаіл Гарбачоў выступіў з тэлезваротам аб маштабах аварыі.У ліквідацыі наступстваў удзельнічалі каля 600 тысяч чалавек з усяго СССР. Горад Прыпяць быў эвакуіраваны за суткі пасля аварыі, а на працягу мая 1986-га з 30-кіламетровай зоны вакол АЭС адсялілі каля 116 тыс. жыхароў.Амаль 15 тыс. кв. км тэрыторыі былі прызнаны непрыдатнымі для пражывання, у зоне забруджвання апынуліся амаль 3,7 тысячы населеных пунктаў, каля 500 з іх сталі "зданямі". Радыёактыўнаму апраменьванню падвергліся больш за 2 млн беларусаў.Да лістапада 1986 года аварыйны 4-ы энергаблок ЧАЭС накрылі бетонным саркафагам, на яго будаванне пайшло 400 тысяч кубаметраў бетоннай сумесі і 7 000 тон металаканструкцый. Складанасць заключалася ў тым, што якіх-небудзь тэхнічных рашэнняў па пахаванні падобных аб’ектаў у савецкай і сусветнай практыцы тады не існавала.У 2019 м завяршылася будаўніцтва новага саркафага, яго назвалі "Укрыццё 2". Пад стальной канструкцыяй з памерам фундамента 260 на 165 м і вышынёй 110 м і вагой больш за 36 тыс тон змясціўся стары саркафаг і дапаможныя збудаванні вакол яго.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/19/1085747050_0:102:475:458_1920x0_80_0_0_f0f3ec82f5d6ecb49787a771892f9f85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, чаэс, аварыя на чаэс, гісторыя, бяспека, радыяцыя, беларусь, у свеце, здарэнні, видео
відэа, чаэс, аварыя на чаэс, гісторыя, бяспека, радыяцыя, беларусь, у свеце, здарэнні, видео
Чарнобыльская АЭС – ад будаўніцтва да катастрофы (гісторыя ў відэа)
Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі, 20 млн гектараў заражаных тэрыторый, больш за 8 млн пацярпелых і амаль 500 гарадоў і пасёлкаў, якія сталі "зданямі". Як пачыналася гісторыя ЧАЭС і чым скончылася, глядзіце на відэа Sputnik.
Будаўніцтва першай чаргі Чарнобыльскай АЭС пачалося ў 1970 годзе, у непасрэднай блізкасці – за 5 км ад станцыі – для работнікаў і іх сямей узводзіўся горад Прыпяць.
26 верасня адбыўся запуск першага энергаблока АЭС, праз суткі, 27-га яго падключылі да энергасістэмы СССР. У 1983 годзе працавалі ўжо 4 энергаблокі АЭС, будавалі яшчэ два, але запусціць не паспелі.
26 красавіка 1986 года планавыя выпрабаванні на бяспеку на Чарнобыльскай АЭС выйшлі з-пад кантролю. У 1:23 на 4-м энергаблоку адбыўся выбух, яго справакавалі памылкі персаналу падчас выпрабаванняў, мяркуюць эксперты.
Наймацнейшы пажар пасля выбуху на станцыі працягваўся 10 сутак, надзвычайнае здарэнне стала найбуйнейшай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі, радыеактыўнаму забруджванню падверглася больш за 200 тыс. кв. км.
Больш за ўсё пацярпелі паўночныя раёны Украіны, Бранская вобласць Расіі і 23% тэрыторыі Беларусі, радыяцыяй накрыла Гомельскую, часткова Магілёўскую і Брэсцкую вобласці.
Аднак адразу пасля аварыі поўнай карцінай здарэння не валодаў ніхто, першыя паведамленні ў СМІ з’явіліся толькі 28-29 красавіка, першамайскія дэманстрацыі адменены не былі. Толькі 14 мая Міхаіл Гарбачоў выступіў з тэлезваротам аб маштабах аварыі.
У ліквідацыі наступстваў удзельнічалі каля 600 тысяч чалавек з усяго СССР. Горад Прыпяць быў эвакуіраваны за суткі пасля аварыі, а на працягу мая 1986-га з 30-кіламетровай зоны вакол АЭС адсялілі каля 116 тыс. жыхароў.
Амаль 15 тыс. кв. км тэрыторыі былі прызнаны непрыдатнымі для пражывання, у зоне забруджвання апынуліся амаль 3,7 тысячы населеных пунктаў, каля 500 з іх сталі "зданямі". Радыёактыўнаму апраменьванню падвергліся больш за 2 млн беларусаў.
Да лістапада 1986 года аварыйны 4-ы энергаблок ЧАЭС накрылі бетонным саркафагам, на яго будаванне пайшло 400 тысяч кубаметраў бетоннай сумесі і 7 000 тон металаканструкцый. Складанасць заключалася ў тым, што якіх-небудзь тэхнічных рашэнняў па пахаванні падобных аб’ектаў у савецкай і сусветнай практыцы тады не існавала.
У 2019 м завяршылася будаўніцтва новага саркафага, яго назвалі "Укрыццё 2". Пад стальной канструкцыяй з памерам фундамента 260 на 165 м і вышынёй 110 м і вагой больш за 36 тыс тон змясціўся стары саркафаг і дапаможныя збудаванні вакол яго.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"