Свет развітаўся з Францыскам: як прайшло пахаванне Папы Рымскага – фота
Плошча Святога Пятра ў Ватыкане раніцай у суботу выглядае так.

У раёне плошчы Святога Пятра і шырокай тэрыторыі, якая прылягае да сабора, абсталяваны некалькі пунктаў пропуску. Першыя вернікі сталі збірацца каля Ватыкана на пахаванне Папы Рымскага Францыска яшчэ зацемна.

Некаторыя ў чаканні пачатку цырымоніі спалі проста на зямлі.

Журналісты размясціліся на каланадзе каля сабора Святога Пятра.

Кардыналы занялі свае месцы на цырымоніі пахавання Папы Рымскага.

На пахаванне прыбыў былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Каб гарантаваць бяспеку ўсіх, хто прыбыў развітацца з пантыфікам, улады ўвялі беспрэцэдэнтныя меры. Да аховы правапарадку прыцягнуты 11 тысяч паліцэйскіх і вайскоўцаў, неба над італьянскай сталіцай абвешчана беспалётнай зонай, над усім Рымам да канца нядзелі забаронена запускаць беспілотнікі.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан і яго жонка Аніка Ляваі.

Духавенства на пахаванні пантыфіка.

Духавенства на пахаванні пантыфіка.
Пахаваюць пантыфіка, паводле яго завяшчання, у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ (на фота). І ўздоўж маршруту жалобнай працэсіі, і каля самай базілікі ўжо сабраліся людзі. Меры бяспекі – беспрэцэдэнтныя, увесь цэнтр горада перакрыты.

Наконт прыезду амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа (на фота з жонкай у цэнтры) было нямала размоў. Трамп сустракаўся з Францыскам падчас папярэдняга тэрміну на пасадзе кіраўніка Белага дома. СМІ прыгадалі, што пантыфік крытыкаваў яго антыміграцыйную палітыку, акрамя таго, Папа Рымскі выступаў за клопат аб экалогіі, але так і не змог пераканаць Трампа не выходзіць з Парыжскага пагаднення па клімаце. Супярэчнасцей было дастаткова, каб сказаць, што Францыск відавочна не бачыў у ім "добрага хрысціяніна".

Украіну на цырымоніі прадстаўляе Уладзімір Зяленскі, які чарговы раз парушыў нормы этыкету. Усе мужчыны, якія прыбылі на пахаванне пантыфіка, – у цёмных касцюмах або фраках, усе жанчыны таксама ў чорным, на некаторых з іх галаўныя ўборы. Аднак Уладзімір Зяленскі аддаў перавагу вайсковаму камуфляжу чорнага колеру, у сувязі з чым выдзяляецца з натоўпу.
Шэраг італьянскіх СМІ паведамляе, што ён правёў сустрэчу з Трампам, якая працягвалася ўсяго некалькі хвілін, пасля чаго абодва накіраваліся на цырымонію пахавання.

Кардыналы на пахаванні Папы Францыска.

Кардыналы на пахаванні Папы Францыска.
Францыск загадаў палажыць яго ў простую драўляную труну ў папскім уборы і сваіх чорных стаптаных чаравіках, у якіх хадзіў заўсёды, замест чырвоных аксамітных туфляў.

Кіруе пахаваннем архібіскуп Дыега Джавані Равелі (на пярэднім плане).

Памінальную імшу ўзначальвае дэкан кардынальскай калегіі, кардынал Джавані Батыста Рэ.

Усяго, паводле звестак службы друку Святога прастола, у цырымоніі бяруць удзел больш як 160 дэлегацый, уключаючы больш як 60 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама кіраўніцтва ЕС.
На фота злева направа: прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла, генеральны сакратар канцылярыі прэзідэнта Аргенціны Карына Мілей, прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей, каралева Іарданіі Ранія і кароль Іарданіі Абдала II.

Як паведаміла служба друку Святога прастола, на плошчы Святога Пятра сабраліся каля 200 тысяч чалавек.

Злева направа: прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Вернікі на Віа дэла Канчыліяцыёне ў чаканні жалобнай працэсіі.

Дзяўчынка з фатаграфіяй Папы Рымскага Францыска.

Тым часам людзям, якія чакаюць жалобную працэсію, раздаюць ваду.

Сёстры і вернікі сабраліся падчас пахавання Папы Францыска на Віа дэла Канчыліяцыёне.

Пасля таго як абрад адпявання папы Францыска завяршыўся, труну з целам пантыфіка занеслі ў сабор Святога Пятра.

Затым працэсія накіравалася ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ на другім баку ракі Тыбр, дзе пахаваюць пантыфіка.

Маршрут руху труны да месца пахавання пралягаў па цэнтры Рыма, у тым ліку па праспекце Імператарскіх форумаў, паміж руін Старажытнага Рыма і перад яго галоўным сімвалам – Калізеем.

Цырымонія пахавання ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ будзе закрытай для публікі. Увечары, як у папярэднія дні, на плошчы перад Санта-Марыя-Маджорэ пройдзе памінальная малітва. З раніцы нядзелі грабніца будзе адкрыта для пакланення.

Плакат з надпісам "Дзякуй, Францыск" на італьянскай мове на адной з вуліц Рыма.