Разминирование освобожденных территорий в Курской области - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія войскі цалкам вызвалілі Курскую вобласць

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкВайскоўцы РФ падчас спецаперацыі
Вайскоўцы РФ падчас спецаперацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2025
Падпісацца
Па словах кіраўніка расійскага Генштаба, з моманту нападзення на прыгранічны рэгіён страты УСУ ў Курскай вобласці склалі больш за 76 тыс вайскоўцаў забітымі і параненымі.
МІНСК, 26 кра – Sputnik. Начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў паведаміў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што ў суботу расійскія войскі вызвалілі ад УСУ апошні населены пункт у Курскай вобласці.

"Сёння вызвалены ад украінскіх падраздзяленняў апошні населены пункт на тэрыторыі Курскай вобласці – сяло Горналь", - паведаміў Герасімаў падчас сустрэчы з Пуціным у рэжыме відэаканферэнцыі.

Ён адзначыў, што самая актыўная фаза аперацыі па вызваленні прыгранічнага рэгіёна ад УСУ пачалася 6 сакавіка. У выніку дзеянняў расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці абарона УСУ цалкам абвалілася. Таксама па словах Герасімава, Кіеву не ўдалося сарваць наступленне расійскіх войск у Данбасе.

Аперацыя "Труба" і вайскоўцы КНДР

"У выніку наступальных дзеянняў злучэнняў і воінскіх часцей групоўкі "Курск" адначасова на ўсіх напрамках, а таксама прарыву ў тыл праціўніка сіламі падземнага дэсанту ў складзе добраахвотніцкага фарміравання – ветэраны асабовага складу 11-й дэсантна-штурмавой брыгады, 30-га стралковага палка і атрада спецназа "Ахмат", па трубе газатранспартнай сістэмы, абарона Узброеных сіл Украіны абвалілася", - паведаміў Герасімаў Пуціну.
Начальнік Генштаба УС РФ у сваім дакладзе звярнуў увагу, што значную дапамогу ў разгроме групоўкі УСУ аказалі паўночнакарэйскія вайскоўцы. Таксама ён адзначыў, што за час аперацыі ў курскім паграніччы праціўнік панёс значныя страты.
"Агульныя страты фарміраванняў Узброеных сіл Украіны (у Курскай вобласці - Sputnik) склалі больш за 76 тыс... вайскоўцаў забітымі і параненымі", - падкрэсліў Герасімаў.
Цяпер у вызваленых раёнах Курскай вобласці праводзяцца аперацыі па выяўленні асобных ваеннаслужачых УСУ, якія спрабуюць схавацца на тэрыторыі Расіі, дадаў Герасімаў.

Працы яшчэ шмат

Часова выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн пракаменціраваў вызваленне рэгіёна ў сваім Telegram-канале, заявіўшы, што расійскія вайскоўцы зламалі апошнія межы абароны праціўніка. Ён павіншаваў насельніцтва вобласці з вызваленнем ад УСУ.
Паводле яго слоў, цяпер трэба прарабіць вялікую работу па размініраванні, расчыстцы і аднаўленні тэрыторыі. Але гэта, дадаў ён, будзе абавязкова зроблена найперш, "у імя тых, хто аддаў дзеля гэтага дня самае дарагое".
Хінштэйн таксама запэўніў, што ніхто не будзе забыты, хто "склаў галаву за вызваленне Курскай зямлі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА РФ знішчыла 45 украінскіх беспілотнікаў за ноч
Стужка навiн
0