Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Як адпраўлялі пісьмы салдаты ВАВ – незвычайная выстава адкрылася ў Гродне

Падпісацца
Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайнеі расказвае аб ваеннай перапісцы, а таксама аб гісторыі Расіі і Беларусі. Аб экспанатах і ідэі выставы – у відэа Sputnik.
Унікальныя калекцыі філатэлістаў з васьмі краін, якія паказваюць якія пісьмы адпраўлялі салдаты з фронту і як яны траплялі ў тыл, усяго на два тыдні прыехалі ў Гродна.
Выстава размясцілася ў Гродзенскай выставачнай зале. Тут устанавілі дзясяткі стэндаў, на якіх можна ўбачыць старыя пісьмы, маркі, паштоўкі, штэмпелі і даведацца пра жывую гісторыю не толькі часоў Вялікай Айчыннай вайны, але і даваеннага, і пасляваеннага часу.
"Мы ўсе цудоўна ведаем, што марка – гэта знак паштовай аплаты ці прадмет калекцыяніравання. Але я лічу, што гэта яшчэ і твор мастацтва. Сёння вы зможаце ў гэтым пераканацца, наведаўшы гэтую выставу, якая прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тут прадстаўлены не толькі маркі, тут будуць паштоўкі, канверты вядомыя, трохвугольныя і іншыя рэчы, якія нам нагадваюць пра тую Вялікую Перамогу", - сказаў падчас адкрыцця XII нацыянальнай філатэлістычнай выставы "Белфіла2025" першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.
Асноўная частка экспанатаў прысвечана тэме ВАВ. Тут можна ўбачыць не толькі добра знаёмыя салдацкія пісьмы-трохвуголкі. Можна ўбачыць музычныя пісьмы з тэкстамі песень і нотамі, пісьмы з дзіцячымі малюнкамі, рэдкі экзэмпляр пісьма, які дастаўляўся партызанскай поштай, а таксама пісьмы, якія дастаўляліся ў першыя гады вайны ваенна-марскім флотам.
Дарэчы, адна з яркіх калекцый выставы прысвечана Ваенна-марскому флоту ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прадстаўлены маркі, прысвечаныя савецкаму ваенна-марскому флоту ваенных і пасляваенных гадоў, паштовыя блокі, паштоўкі, канверты, штэмпелі, у тым ліку марской пошты.
"Марская пошта выкарыстоўвалася ў 1941-1942 гадах у марскіх часцях. Гэта з’яўляецца адной з разыначак любой калекцыі аб вайне, а ў першую чаргу – калекцыі аб флоце. І яны тут таксама прадстаўлены", - распавёў аўтар калекцыі віцэ-прэзідэнт Саюза Філатэлістаў Расіі Дзямід Усцінаў.
Ён таксама дадаў, што на стэндах, прысвечаных ваенна-марскому флоту, госці выставы змогуць даведацца пра герояў-маракоў і важныя марскія бітвы Вялікай Айчыннай вайны.

Не толькі пра вайну

На выставе прадстаўлены не толькі ўзоры марак і штэмпеляў, але і ўнікальныя паштоўкі, якія расказваюць пра гісторыю Расіі і Беларусі. Адну з такіх калекцый прывезлі музейныя работнікі з Варонежскай вобласці – супрацоўнікі Палацавага комплексу Альдэнбургскіх у пасёлку Рамонь, які захоўвае ўзоры ўнікальных паштовак дарэвалюцыйнай Расіі.
На іх стэндзе прэзентавана калекцыя паштовак, якія выпускаліся ў канцы XIX – пачатку XX абшчынай святой Алены, апякункай якой была прынцэса Яўгенія Альдэнбургская.
Як расказала старшы навуковы супрацоўнік музейнай установы Святлана Мішурава, атрыманыя ад продажу паштовак грошы ішлі на будаўніцтва прытулкаў, бальніц, утрыманне абшчыны, працу сясцёр міласэрнасці і ўрачоў. Але яны сталі сапраўдным творам мастацтва і расказвалі пра жыццё ў Расіі.
Напрыклад, на іх друкавалі рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў, партрэты рускіх кіраўнікоў, паказвалі важныя палітычныя падзеі краіны і расказвалі пра дзейнасць сясцёр міласэрнасці. Усяго абшчына святой Алены выпусціла 30 млн паштовак, было распрацавана амаль 6,5 тыс розных сюжэтаў.
Усяго на выставе "Белфіла2025" у Гродне дэманструюцца 95 калекцый ад удзельнікаў з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Арменіі, Ізраіля, Славакіі, Малдовы, Кыргызстана, Марока.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0