https://bel.sputnik.by/20250428/fsb-rassakretsla-dakumenty-ab-podzvgakh-belaruskkh-cheksta-u-gady-vayny-1095796422.html
ФСБ рассакрэціла дакументы аб подзвігах беларускіх чэкістаў у гады вайны
ФСБ рассакрэціла дакументы аб подзвігах беларускіх чэкістаў у гады вайны
Sputnik Беларусь
Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што беларускія чэкісты здзейснілі подзвігі падчас бітвы з нацыстамі за Сталінград. 28.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-28T11:18+0300
2025-04-28T11:18+0300
2025-04-28T11:49+0300
дзень перамогі
сталінградская бітва
фсб
валгаград
навіны
нкус
беларусь
гісторыя
вялікая айчынная вайна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102865/26/1028652614_322:0:3963:2048_1920x0_80_0_0_b16728b26fa78993d7893f977fa8660e.jpg
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Упраўленне ФСБ па Валгаградскай вобласці РФ рассакрэціла дакументы аб заслугах беларускіх чэкістаў, якія абаранялі Сталінград, паведаміла прэс-служба ведамства.Паводле інфармацыі ФСБ, у бітве за Сталінград у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічалі супрацоўнікі НКУС па горадзе і вобласці, а таксама іх калегі, якія былі камандзіраваны з іншых рэспублік і абласцей Савецкага Саюза.Сярод рассакрэчаных дакументаў знаходзяцца характарыстыкі на супрацоўнікаў транспартнага аддзела НКДБ Беларускай чыгункі. У іх пералічаны даныя на Міхаіла Сямёнавіча Арашкевіча, Сяргея Мануілавіча Іванова, Васіля Рыгоравіча Краўко і Васіля Антонавіча Шпака.Яны ўдзельнічалі ў бітве за Сталінград па лініі дзяржаўнай бяспекі. Дакументы на іх былі накіраваны ў лістападзе 1945 года ва УНКДБ СССР па Сталінградскай вобласці. Згодна з пададзенымі характарыстыкамі іх прапаноўвалі ўзнагародзіць медалём "За абарону Сталінграда".Па даных ФСБ, падчас абароны Сталінграда супрацоўнікі сталінградскага НКУС абясшкодзілі больш за 200 шпіёнаў і не далі ім парушыць працу тылу.Бітва за Сталінград, якая доўжылася з 17 ліпеня 1942 года па 2 лютага 1943 года, стала адным з пераломных момантаў у Вялікай Айчыннай вайне. Паражэнне нацыстаў на Волзе абумовіла іх паражэнне ў вайне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250425/mzs-rf-bolsh-za-100-akta-vandalzmu-na-vonskkh-memaryyalakh-zdzeysnena--erope-1095724592.html
валгаград
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102865/26/1028652614_777:0:3508:2048_1920x0_80_0_0_524b2873d719cdb8240833b4526f6c07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сталінградская бітва, фсб, валгаград, навіны , нкус, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, расія, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
сталінградская бітва, фсб, валгаград, навіны , нкус, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, расія, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
ФСБ рассакрэціла дакументы аб подзвігах беларускіх чэкістаў у гады вайны
11:18 28.04.2025 (абноўлена: 11:49 28.04.2025) Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што беларускія чэкісты здзейснілі подзвігі падчас бітвы з нацыстамі за Сталінград.
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Упраўленне ФСБ па Валгаградскай вобласці РФ рассакрэціла дакументы аб заслугах беларускіх чэкістаў, якія абаранялі Сталінград, паведаміла прэс-служба ведамства.
Паводле інфармацыі ФСБ, у бітве за Сталінград у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічалі супрацоўнікі НКУС па горадзе і вобласці, а таксама іх калегі, якія былі камандзіраваны з іншых рэспублік і абласцей Савецкага Саюза.
"Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне УФСБ па Валгаградскай вобласці рассакрэціла звесткі аб подзвігах чацвярых чэкістаў з Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
Сярод рассакрэчаных дакументаў знаходзяцца характарыстыкі на супрацоўнікаў транспартнага аддзела НКДБ Беларускай чыгункі. У іх пералічаны даныя на Міхаіла Сямёнавіча Арашкевіча, Сяргея Мануілавіча Іванова, Васіля Рыгоравіча Краўко і Васіля Антонавіча Шпака.
Яны ўдзельнічалі ў бітве за Сталінград па лініі дзяржаўнай бяспекі. Дакументы на іх былі накіраваны ў лістападзе 1945 года ва УНКДБ СССР па Сталінградскай вобласці. Згодна з пададзенымі характарыстыкамі іх прапаноўвалі ўзнагародзіць медалём "За абарону Сталінграда".
Па даных ФСБ, падчас абароны Сталінграда супрацоўнікі сталінградскага НКУС абясшкодзілі больш за 200 шпіёнаў і не далі ім парушыць працу тылу.
Бітва за Сталінград, якая доўжылася з 17 ліпеня 1942 года па 2 лютага 1943 года, стала адным з пераломных момантаў у Вялікай Айчыннай вайне. Паражэнне нацыстаў на Волзе абумовіла іх паражэнне ў вайне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"