Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка 29 красавіка здзейсніць візіт у Расію

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиЛукашенко на трапе самолета
Лукашенко на трапе самолета - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2025
Падпісацца
У Валгаградзе кіраўнік дзяржавы разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у Міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня".
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У Валгаградзе кіраўнік дзяржавы разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у Міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня", - удакладнілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У праграме візіту прэзідэнта Беларусі значыцца ўскладанне кветак у гісторыка-мемарыяльным комплексе "Героям Сталинградской битвы" на Мамаевым Кургане.
Чакаецца, што адбудзецца асобная сустрэча лідараў дзвюх краін, тэмай якой стануць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыя ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.
Як раней паведамлялася, Міжнародны патрыятычны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня" праходзіць у Валгаградзе 28-29 красавіка, ён прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі.
Удзел у форуме прымае дэлегацыя беларускага парламента на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сяргеенкам. Акрамя таго, у мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі парламентаў краін СНД, а таксама Кітая, КНДР, В'етнама, Кубы, Манголіі, Сербіі, Славакіі і іншых краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сялюкіна: патрэбен комплекс мер для барацьбы з праявамі нацызму - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2025
Дзень Перамогі
Сялюкіна: патрэбен комплекс мер для барацьбы з праявамі нацызму
Стужка навiн
0