https://bel.sputnik.by/20250429/lukashenka-u-belarus-nkhto-ne-zabaranyae-georgeskya-stuzhachk-1095831333.html
Лукашэнка: у Беларусі ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі
Лукашэнка: у Беларусі ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі
Sputnik Беларусь
Тэму георгіеўскіх стужачак і шэсця "Бессмертного полка" прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі падчас перагавораў у Валгаградзе. 29.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-29T20:24+0300
2025-04-29T20:24+0300
2025-05-01T10:11+0300
саюзная дзяржава
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
навіны
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
валгаград
перамога
расія
беларусь
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095831041_0:0:2871:1615_1920x0_80_0_0_52ffbeb01a5a66365e6f2208a574eae4.jpg
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі.Аб гэтым беларускі лідар сказаў на перагаворах з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе.Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі акрамя шэсця "Бессмертного полка", падчас якога выкарыстоўваюць георгіеўскую стужку ў якасці сімвала, кожны год на 9 Мая праводзіцца акцыя "Беларусь памятае". Па яго словах, гэтая акцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускай моладзі.Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што ён пацікавіўся гісторыяй георгіеўскай стужкі, назваўшы яе "своеасаблівай".Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць "нічога дрэннага ў тым", што хтосьці выкарыстоўвае георгіеўскую стужку, а хтосьці сімволіку акцыі "Беларусь памятае"."Разам ідуць. Ніхто там нічога не дзеліць. Ну, камусьці ж трэба пашумець", - сказаў Лукашэнка.Агульная будучыняУ сваю чаргу прэзідэнт Пуцін сказаў, што галоўнае – не сімвалы, а агульная гісторыя."Я не вельмі нават разумею, пра што вы сказалі ў дачыненні да георгіеўскай стужкі, але здагадваюся, што гэта можа быць", - сказаў ён.Пры гэтым ён падкрэсліў, сімвалы могуць быць розныя, галоўнае, што гісторыя ў дзвюх краін агульная.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250424/ksyal-georgeskaya-stuzhka--geta-kantsentrat-prady-1095695815.html
валгаград
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095831041_76:0:2807:2048_1920x0_80_0_0_7e5fdec707e3f3186dee19cca657db95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, валгаград, перамога, расія, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна
саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, валгаград, перамога, расія, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна
Лукашэнка: у Беларусі ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі
20:24 29.04.2025 (абноўлена: 10:11 01.05.2025) Тэму георгіеўскіх стужачак і шэсця "Бессмертного полка" прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі падчас перагавораў у Валгаградзе.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі.
Аб гэтым беларускі лідар сказаў на перагаворах з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі акрамя шэсця "Бессмертного полка", падчас якога выкарыстоўваюць георгіеўскую стужку ў якасці сімвала, кожны год на 9 Мая праводзіцца акцыя "Беларусь памятае". Па яго словах, гэтая акцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускай моладзі.
"Але моладзь паралельна з георгіеўскімі стужачкамі і шэсцем палка (выступіла з ініцыятывай праводзіць - Sputnik) "Беларусь памятае". І ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што ён пацікавіўся гісторыяй георгіеўскай стужкі, назваўшы яе "своеасаблівай".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць "нічога дрэннага ў тым", што хтосьці выкарыстоўвае георгіеўскую стужку, а хтосьці сімволіку акцыі "Беларусь памятае".
"Разам ідуць. Ніхто там нічога не дзеліць. Ну, камусьці ж трэба пашумець", - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу прэзідэнт Пуцін сказаў, што галоўнае – не сімвалы, а агульная гісторыя.
"Я не вельмі нават разумею, пра што вы сказалі ў дачыненні да георгіеўскай стужкі, але здагадваюся, што гэта можа быць", - сказаў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, сімвалы могуць быць розныя, галоўнае, што гісторыя ў дзвюх краін агульная.
"А за гэтымі сімваламі стаіць наша агульная гісторыя, наша сучаснасць і наша будучыня. А яна ў нас агульная", - сказаў на заканчэнне Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"