Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: неабходна зрабіць усё, каб перашкодзіць адраджэнню нацызму

© Sputnik / Кристина Кормилицына / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня" ў Валгаградзе
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы Вялікая спадчына – агульная будучыня ў Валгаградзе - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2025
Падпісацца
Беларусь і Расія не маюць права дапусціць вяртання нацызму ў Еўропу, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Неабходна зрабіць усё магчымае для таго, каб перашкодзіць адраджэнню нацызму, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на форуме "Вялікая спадчына – агульная будучыня" ў Валгаградзе.
"Трэба зрабіць усё, каб супрацьстаяць адраджэнню нацызму, распаўсюджванню разбуральных ідэалогій русафобіі, антысемітызму, любых форм расізму, нацыянальнай або рэлігійнай нецярпімасці, так званай выключнасці, за якімі хаваюцца прэтэнзіі на сусветнае панаванне, спробы націску або ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў", - сказаў расійскі лідар.
Пуцін назваў ідэю аб недапушчальнасці адраджэння нацызму галоўным урокам Вялікай Айчыннай. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што ў ваенныя гады савецкі народ прайшоў вельмі цяжкія выпрабаванні ў імя свабоды і незалежнасці.
"Разгром нацызму – гэта наш агульны здабытак", - сказаў Пуцін.
Ён дадаў, што Беларусь і Расія не маюць права дапускаць вяртання нацызму на еўрапейскім кантыненце. Пуцін падкрэсліў: у Сталінградзе (цяпер Валгаград - Sputnik) быў дадзены пачатак знішчэнню нацызму ў Еўропе.

"Гэтага (вяртання нацызму - Sputnik) мы не маем права дапусціць у будучым. Ніколі. Для гэтага мы тут", - падкрэсліў Пуцін.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2025
Дзень Перамогі
Пуцін: трэба даваць адпор тым, хто спрабуе апраўдаць злачынствы нацыстаў
Стужка навiн
0