Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сяргеенка: агульную гісторыю трэба абараняць ад рознага кшталту фальсіфікатараў

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2025
Падпісацца
У Валгаградзе пачаў работу Міжнародны патрыятычны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічае парламенцкая дэлегацыя Беларусі.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Міжнародны форум "Вялікая спадчына – агульная будучыня", які праводзіцца ў Валгаградзе, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з’яўляецца магчымасцю яшчэ раз паказаць тую веліч подзвігу, які здзейсніў савецкі народ у барацьбе з фашызмам, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка.
Як паведамлялася, парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам ніжняй палаты знаходзіцца з візітам у Валгаградзе.
Сяргеенка падкрэсліў, што зараз важна берагчы агульную гісторыю і абараняць яе ад рознага кшталту фальсіфікатараў.

"Агульную гісторыю трэба, па-першае, берагчы, і абараняць ад рознага кшталту фальсіфікатараў, якія сёння гавораць аб тым, многія гавораць, што ўклад Чырвонай Арміі быў такі ж, як і ўклад саюзнікаў у разгром фашызму", - сказаў ён, відэа з заявай Сяргеенкі апублікавана ў Telegram-канале Палаты прадстаўнікоў.

Некаторыя, адзначыў ён, пасля наведвання музеяў у еўрапейскіх краінах нават расказваюць, што там зусім крыху паказана і гаворыцца пра ўклад Савецкага Саюза ў разгром гітлераўскай Германіі. Пры гэтым самыя значныя страты, самы значны ўдар у гады вайны на сябе прыняў менавіта Савецкі Саюз, шматнацыянальная дзяржава, "і гэта трэба паказваць", падкрэсліў парламентарый.
"Таму сённяшні форум гэта (магчымасць - Sputnik) яшчэ раз паказаць усім тую веліч подзвігу (савецкага народа - Sputnik), паказаць, як было на самай справе", - сказаў Сяргеенка.
Ён звярнуў увагу на тое, што жывых сведак таго гераічнага часу становіцца ўсё менш і менш, і сёння праўду пра Другую сусветную вайну трэба даносіць праз творы мастацтва і такія мерапрыемствы, як форум у Валгаградзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сялюкіна: патрэбен комплекс мер для барацьбы з праявамі нацызму - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2025
Дзень Перамогі
Сялюкіна: патрэбен комплекс мер для барацьбы з праявамі нацызму
Стужка навiн
0