Тренировочные занятия снайперов ВДВ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: Кіеў супярэчыць пазіцыі Пуціна па пытанні ўрэгулявання канфлікту

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкФлаг Украіны на будынку Вярхоўнай рады ў Кіеве
Флаг Украіны на будынку Вярхоўнай рады ў Кіеве - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2025
Падпісацца
Расія не атрымала ніякіх заяў ад Украіны адносна перагавораў, Масква застаецца адкрытай для палітычных і дыпламатычных метадаў урэгулявання канфлікту.
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Кіеўскі рэжым спрабуе выстаўляць папярэднія ўмовы на перагаворах з Масквой, што супярэчыць пазіцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

"Яны (украінскія ўлады - Sputnik) спрабуюць выстаўляць папярэднія ўмовы для любога працэсу, напрыклад, спынення агню. Гэта супярэчыць пазіцыі прэзідэнта Пуціна", - сказаў ён на асветніцкім марафоне "Знание. Первые", ​​прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пяскоў нагадаў, што нядаўна Пуцін у чарговы раз пацвердзіў гатоўнасць да прамых перагавораў з украінскім бокам без якіх-небудзь папярэдніх умоў. Гэтая заява прэзідэнта Расіі, як падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Крамля, дагэтуль актуальная. Паводле яго слоў, расійскі лідар застаецца адкрытым для палітычных і дыпламатычных метадаў урэгулявання канфлікту.
Пры гэтым Пяскоў удакладніў, што Масква, на жаль, не атрымала ніякай рэакцыі ад Кіева ў гэтым кантэксце. Таму пакуль незразумела, ці гатова Украіна да перагавораў, але працэс працягваецца.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі таксама адзначыў, што Пуцін падтрымлівае ініцыятыву аб спыненні агню, але перад тым, як пайсці на гэта, "трэба адказаць на шэраг пытанняў і ўрэгуляваць шэраг нюансаў, якія таксама прэзідэнт Пуцін пералічыў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін аб’явіў перамір’е ў дні 80-годдзя Перамогі
Стужка навiн
0