https://bel.sputnik.by/20250430/rasyskya-vayskotsy-vyzvall-syalo-novae--danbase-1095852001.html
Расійскія вайскоўцы вызвалілі сяло Новае ў Данбасе
Расійскія вайскоўцы вызвалілі сяло Новае ў Данбасе
Sputnik Беларусь
За мінулыя суткі падраздзяленні некалькіх груповак УС РФ у зоне правядзення спецаперацыі знішчылі каля 1 500 вайскоўцаў УСУ. 30.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-30T14:24+0300
2025-04-30T14:24+0300
2025-04-30T14:24+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
бяспека
днр
харкаўская вобласць
сумская вобласць
міністэрства абароны рф
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0e/1087138331_0:0:3271:1841_1920x0_80_0_0_418d76c5d661f7411759982d627253c9.jpg
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Расійскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт Новае на тэрыторыі Данецкай народнай рэспублікі, паведамілі ў Мінабароны РФ.Сяло, якое знаходзіцца на мяжы ДНР і Харкаўскай вобласці, узялі пад кантроль падраздзяленні групоўкі войск "Захад".За мінулыя суткі баявыя атрады гэтай групоўкі нанеслі серыю ўдараў па ўкраінскіх фарміраваннях паблізу ад населеных пунктаў Купянск, Двурэчная, Асінава, Нечвалюдаўка, Каменка, Купянск-Вузлавы у Харкаўскай вобласці і Кіраўск у ДНР. УСУ страцілі больш за 220 чалавек.Сітуацыя на іншых участках фронтуНа іншым кірунку – у Сумскай вобласці – вайскоўцы групоўкі "Поўнач" нанеслі паражэнне скапленням сіл праціўніка ля мяжы з нядаўна вызваленай Курскай вобласцю. Страты ўкраінскага боку склалі да 155 чалавек, браніраваныя машыны і артылерыйскія гарматы."Паўднёвая" групоўка расійскіх войск палепшыла тактычнае становішча на поўначы Данбаса. За мінулыя суткі падраздзяленні знішчылі 270 вайскоўцаў УСУ, розную тэхніку і тры склады боепрыпасаў.Вялікія страты панеслі ўкраінскія сілы ў ДНР паблізу ад населеных пунктаў Новая Палтаўка, Новаэканамічнае, Чырвонаармейск, Ульянаўка, Ябланаўка, Уладзіміраўка і Кастрычніцкае – за суткі больш за 500 чалавек.Расійская групоўка "Усход" працягнула наступленне ў глыбіню абароны праціўніка і знішчыла да 175 украінскіх вайскоўцаў за суткі. Падраздзяленні групоўкі "Днепр", якія дзейнічаюць у Херсонскай і Запарожскай абласцях, нанеслі паражэнне 85 салдатам УСУ. Акрамя таго, яны знішчылі танк, зброевы склад, пяць аўтамабіляў і гармату палявой артылерыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250429/ukranskya-besplotnk-sprabaval-atakavats-smalensk-1095831923.html
харкаўская вобласць
сумская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0e/1087138331_204:0:2933:2047_1920x0_80_0_0_cb2c5771ac71af8567546a8cc81b5541.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , бяспека, днр, харкаўская вобласць, сумская вобласць, міністэрства абароны рф, расія, украіна
спецаперацыя, навіны , бяспека, днр, харкаўская вобласць, сумская вобласць, міністэрства абароны рф, расія, украіна
Расійскія вайскоўцы вызвалілі сяло Новае ў Данбасе
За мінулыя суткі падраздзяленні некалькіх груповак УС РФ у зоне правядзення спецаперацыі знішчылі каля 1 500 вайскоўцаў УСУ.
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Расійскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт Новае на тэрыторыі Данецкай народнай рэспублікі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Сяло, якое знаходзіцца на мяжы ДНР і Харкаўскай вобласці, узялі пад кантроль падраздзяленні групоўкі войск "Захад".
За мінулыя суткі баявыя атрады гэтай групоўкі нанеслі серыю ўдараў па ўкраінскіх фарміраваннях паблізу ад населеных пунктаў Купянск, Двурэчная, Асінава, Нечвалюдаўка, Каменка, Купянск-Вузлавы у Харкаўскай вобласці і Кіраўск у ДНР. УСУ страцілі больш за 220 чалавек.
Сітуацыя на іншых участках фронту
На іншым кірунку – у Сумскай вобласці – вайскоўцы групоўкі "Поўнач" нанеслі паражэнне скапленням сіл праціўніка ля мяжы з нядаўна вызваленай Курскай вобласцю. Страты ўкраінскага боку склалі да 155 чалавек, браніраваныя машыны і артылерыйскія гарматы.
"Паўднёвая" групоўка расійскіх войск палепшыла тактычнае становішча на поўначы Данбаса. За мінулыя суткі падраздзяленні знішчылі 270 вайскоўцаў УСУ, розную тэхніку і тры склады боепрыпасаў.
Вялікія страты панеслі ўкраінскія сілы ў ДНР паблізу ад населеных пунктаў Новая Палтаўка, Новаэканамічнае, Чырвонаармейск, Ульянаўка, Ябланаўка, Уладзіміраўка і Кастрычніцкае – за суткі больш за 500 чалавек.
Расійская групоўка "Усход" працягнула наступленне ў глыбіню абароны праціўніка і знішчыла да 175 украінскіх вайскоўцаў за суткі. Падраздзяленні групоўкі "Днепр", якія дзейнічаюць у Херсонскай і Запарожскай абласцях, нанеслі паражэнне 85 салдатам УСУ. Акрамя таго, яны знішчылі танк, зброевы склад, пяць аўтамабіляў і гармату палявой артылерыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"